Смаленскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 83: Радок 83:
<gallery caption="Помнікі мураванай архітэктуры" widths=150 heights=150 class="center">
<gallery caption="Помнікі мураванай архітэктуры" widths=150 heights=150 class="center">
Smalenskaja ratuša. Смаленская ратуша.jpg|Смаленская ратуша
Smalenskaja ratuša. Смаленская ратуша.jpg|Смаленская ратуша
Smalensk. Смаленск (1610).jpg|Смаленскія гарадзкія ўмацаваньні
Smalensk. Смаленск (1627).jpg|Смаленскія гарадзкія ўмацаваньні
Smalensk, Karaleŭski. Смаленск, Каралеўскі (1890).jpg|Каралеўскі бастыён у Смаленску
Smalensk, Karaleŭski. Смаленск, Каралеўскі (1890).jpg|Каралеўскі бастыён у Смаленску
Smalensk, Bernardynski. Смаленск, Бэрнардынскі (1636).jpg|Кляштар бэрнардынаў у Смаленску
Smalensk, Bernardynski. Смаленск, Бэрнардынскі (1636).jpg|Кляштар бэрнардынаў у Смаленску

Вэрсія ад 20:05, 15 лютага 2020

Смаленскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Старосты Старосты смаленскія
Час існаваньня 16251667
Месцазнаходжаньне Смаленскага павету
Смаленскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Смаленск.

Месты: Белы, Дарагабуж, Ельня, Красны, Рослаў, Сярпейск.

Гісторыя

Смаленск, да 1750 г.

У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618 год)[1]. У 1625 годзе ўтварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].

У 1633 годзе з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634 годзе. Паводле ўмоваў Палянаўскага міру (1634 год), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У 1638 годзе Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты смаленскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура

Драўляная

Мураваная

Крыніцы

  1. ^ Пазднякоў В. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.
  2. ^ Думин С. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // Вестник геральдиста. № 1 (4), 1991.
  3. ^ Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.
  4. ^ Антон Астаповіч. Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока, planetabelarus.by

Літаратура