Смаленскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя
Радок 65: Радок 65:
Мясцовая шляхта абірала двух [[Пасол соймавы|паслоў]] на [[Сойм Вялікага Княства Літоўскага|Вальны сойм]] і двух дэпутатаў на [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўны Трыбунал]].
Мясцовая шляхта абірала двух [[Пасол соймавы|паслоў]] на [[Сойм Вялікага Княства Літоўскага|Вальны сойм]] і двух дэпутатаў на [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўны Трыбунал]].

== Галерэя ==
== Архітэктура ==
=== Драўляная сакральная архітэктура ===
=== Драўляная ===
<gallery caption="Помнікі драўлянага дойлідзтва" widths=150 heights=150 class="center">
<gallery caption="Помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры" widths=150 heights=150 class="center">
Smalensk, Sabornaja. Смаленск, Саборная (1701-50).jpg|Саборная царква ў Смаленску, выкананая ў стылі цэркваў [[Віцебскі павет|Віцебшчыны]] і [[Аршанскі павет|Аршаншчыны]]<ref>Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.</ref>

Krasny, Pračyścienskaja. Красны, Прачысьценская (I. Gunst, 1850).jpg|Прачысьценская царква ў Красным
Krasny, Pračyścienskaja. Красны, Прачысьценская (I. Gunst, 1850).jpg|Прачысьценская царква ў Красным
Радок 80: Радок 80:
</gallery>
</gallery>

=== Мураваная сакральная архітэктура ===
=== Мураваная ===
<gallery caption="Помнікі мураванай архітэктуры" widths=150 heights=150 class="center">
<gallery caption="Помнікі мураванай архітэктуры" widths=150 heights=150 class="center">
Smalenskaja ratuša. Смаленская ратуша.jpg|Смаленская ратуша
Smalenskaja ratuša. Смаленская ратуша.jpg|Смаленская ратуша

Вэрсія ад 23:50, 12 лютага 2020

Смаленскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Старосты Старосты смаленскія
Час існаваньня 16251667
Месцазнаходжаньне Смаленскага павету
Смаленскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Смаленск.

Месты: Белы, Дарагабуж, Ельня, Красны, Рослаў, Сярпейск.

Гісторыя

Смаленск, да 1750 г.

У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618 год)[1]. У 1625 годзе ўтварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].

У 1633 годзе з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634 годзе. Паводле ўмоваў Палянаўскага міру (1634 год), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У 1638 годзе Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты смаленскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура

Драўляная

Мураваная

Крыніцы

  1. ^ Пазднякоў В. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.
  2. ^ Думин С. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // Вестник геральдиста. № 1 (4), 1991.
  3. ^ Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.
  4. ^ Антон Астаповіч. Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока, planetabelarus.by

Літаратура