Кіраваградзкая вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
д слова "адміністраЦыЙны" |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
'''Кіравагра́дзкая во́бласьць''' ({{мова-uk |Кіровогра́дська о́бласть}}) — вобласьць ва [[Украіна|Украіне]]. |
'''Кіравагра́дзкая во́бласьць''' ({{мова-uk |Кіровогра́дська о́бласть}}) — вобласьць ва [[Украіна|Украіне]]. Адміністрацыйны цэнтар - места [[Кіраваград]] |
||
== Геаграфічныя зьвесткі == |
== Геаграфічныя зьвесткі == |
||
Радок 90: | Радок 90: | ||
== |
== Адміністрацыйны падзел == |
||
Вобласьць налічвае 21 |
Вобласьць налічвае 21 адміністрацыйны раён, 12 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 26 мястэчак, 1024 вёскі. |
||
=== Месты === |
=== Месты === |
Вэрсія ад 17:01, 18 траўня 2008
Шаблён:Адміністратыўная адзінка
Кіравагра́дзкая во́бласьць (па-ўкраінску: Кіровогра́дська о́бласть) — вобласьць ва Украіне. Адміністрацыйны цэнтар - места Кіраваград
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчана ў цэнтры Ўкраіны, у міжрэччы Дняпра й Паўднёвага Буга. Практычна ўся тэрыторыя вобласьці разьмешчана на правым беразе Дняпра. На поўначы мяжуе з Чаркаскай, на паўночным усходзе з Палтаўскай, на ўсходзе ды паўднёвым усходзе з Днепрапятроўскай, на поўдні зь Мікалаеўскай ды Адэскай, на захадзе зь Віньніцкай абласьцямі Ўкраіны. На тэрыторыі вобласьці, у вёсцы Дабравялічкаўка разьмешчаны геаграфічны цэнтар Украіны.
Клімат
Клімат умерана-кантынэнтальны. Зіма мяккая, з частымі адлігамі. Сьнегавы покрыў умацоўваецца позна — у пачатку сьнежня, ён неглыбокі й нясталы. Вясна адносна ранняя. Лета сухое, даволі сьпякотнае й часьцяком засушлівае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 21 °C, студзеня −5,5 °C. Больш за ўсё ападкаў выпадае ўвосень у выглядзе дажджоў.
Рэльеф
Вобласьць разьмешчаная на паўднёвых схілах Прыдняпроўскага ўзвышша. Такое становішча абумоўлівае вельмі няроўны пагорысты рэльеф, на тэрыторыі вобласьці знаходзіцца вялікая колькасьть балак і яраў. Вельмі актуальнай праблемай зьяўляецца водная эрозія глебы.
Водныя аб'екты
У вобласьці налічваецца 438 вялікіх і малых рэчак даўжынёй 5,6 тыс.км, сярод якіх няйвялікшыя — Інгулец, Сінюха, Вялікая Высь, Інгул, Ятрань. Рэкі вобласьці належаць да водных сыстэмаў Дняпра й Паўднёвага Буга.
Па колькасьці вадасховішчаў і сажалак вобласьць займае трэцяе месца ўва Ўкраіне. Але яна мае найменшыя запасы прыродных падземных водаў.
Гісторыя
У антычныя часы па тэрыторыі вобласьці качавалі старадаўнія жыхары рэгіёну скіфы. У сярэднявечча тэрыторыя сучаснай Кіраваградчыны стала часткай Дзікага поля, па якому качавалі гуны, пэчанэгі, хазары, цюркі, манголы і іншыя.
У XIV ст. тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага
У XVI-XVII стст. Кіраваградчына (амаль бязьлюдная) робіцца буфэрам паміж Рэччу Паспалітай з аднаго боку, Масковіяй - з другога, і Турэччынай - з трэцяга.
У XVIII ст. пачалася новая расейская калянізацыя тэрыторыі вобласьці (у 1754 року — заснаванае места Елізавэтград).
Кіраваградзкая вобласьць УССР утворана 10 лютага 1939 року, пераважна з паўночнай часткі Мікалаеўскай вобласьці, улучала паўднёвыя райны сучаснай Чаркаскай вобласьці, але без сваіх сучасных заходніх раёнаў, якія тады былі ў Адэскай вобласьці. Вобласьці былі перададзеныя 30 раёнаў: Аджамскі, Бабрынэцкі, Вялікавыскаўскі, Выцязеўскі, Дабравялічкаўскі, Далінскі, Елізавэтградкаўскі, Златапольські, Знамянскі, Камянский, Кіраваградзкі, Кампаніеўскі, Малавыскаўскі, Наўгародкаўскі, Наваархангельскі, Навагеоргіеўскі, Наваміргарадзкі, Навапразкі, Наваўкраінскі, Аляксандраўскі, Александрыйскі, Ануфрыеўскі, Пятроўскі, Падвысоцкі, Пяшчанабродскі, Раўнянскі, Тышкоўскі, Устынаўскі, Хмэлеўскі, Чыгірынскі
Адміністрацыйны падзел
Вобласьць налічвае 21 адміністрацыйны раён, 12 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 26 мястэчак, 1024 вёскі.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
Вонкавыя спасылкі
Кіраваградзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў