Канскі кінафэстываль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Канскі кінафэстываль з дапамогай HotCat
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
д новы ключ для Катэгорыя:Канскі кінафэстываль: « » з дапамогай HotCat
Радок 42: Радок 42:
[[Катэгорыя:Кінафэстывалі]]
[[Катэгорыя:Кінафэстывалі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1946 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1946 годзе]]
[[Катэгорыя:Канскі кінафэстываль]]
[[Катэгорыя:Канскі кінафэстываль| ]]

Вэрсія ад 00:18, 10 лютага 2020

Канскі фэстываль
франц. Festival de Cannes
«Залатая пальмавая галіна» (2008 г.)
«Залатая пальмавая галіна» (2008 г.)
Гады з 1946 году
Краіна Францыя
Горад Каны
Мова(-ы) француская
Тэматыка кіно
Заснавальнікі Jean Zay[d]

Канскі фэстываль — штогадовы кінэматаграфічны фэстываль, які праводзіцца ў канцы траўня ў курортным францускім горадзе Канны. Акрэдытаваны Міжнароднай фэдэрацыяй асацыяцый кінапрадусэраў (FIAPF) у ліку дванаццаці конкурсных кінафэстываляў ігравых фільмаў (так званых «фэстываляў катэгорыі А»). Зьяўляецца адным з найстарэйшых і найпрэстыжнейшых у сьвеце.

20 верасьня 1946 году адбыўся ўпершыню. На чале першага судзейства стаяў Люі Люм’ер. Сярод 46 кінастужак 11 тады ўганаравалі галоўнымі ўзнагародамі. З 1955 году сталі прысуджаць «Залатую пальмавую галіну»[1].

Узнагароды: «Залатая пальмавая галіна», гран-пры, прыз журы, «Залатая камэра» (за найлепшы дэбют), прызы найлепшым актору, акторцы, рэжысэру і сцэнарысту.

Ляўрэаты «Залатой пальмавай галіны»

Крыніцы

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 20 верасьня 2013. — № 177 (27541). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

Канскі кінафэстывальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў