Менскае ваяводзтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выява
Радок 73: Радок 73:
Мела форму [[прастакутнік]]а з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака [[Бярэзіна]], якая ад вытоку да вусьця працякала тэрыторыяй ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы брала свой выток рака [[Вяльля]]. Гэтая мясцовасьць ўяўляла шырокія, ня вельмі ўрадлівыя раўніны. Паўднёва-заходняя частка ваяводзтва ([[Мазырскі павет]]) ляжала ў [[Палесьсе|Палесьсі]].
Мела форму [[прастакутнік]]а з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака [[Бярэзіна]], якая ад вытоку да вусьця працякала тэрыторыяй ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы брала свой выток рака [[Вяльля]]. Гэтая мясцовасьць ўяўляла шырокія, ня вельмі ўрадлівыя раўніны. Паўднёва-заходняя частка ваяводзтва ([[Мазырскі павет]]) ляжала ў [[Палесьсе|Палесьсі]].


<gallery caption="Меншчына на старых мапах" widths=215 heights=180 class="center">
<gallery caption="Меншчына на старых мапах" widths=150 heights=150 class="center">
Miensk-Amścisłaŭ. Менск-Амсьціслаў (1666).jpg|Частка Менскага і [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскага]] ваяводзтваў ([[Парыж]], 1665)]]
Miensk-Amścisłaŭ. Менск-Амсьціслаў (1666).jpg|Частка Менскага і [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскага]] ваяводзтваў ([[Парыж]], 1665)
Miensk-Amścisłaŭ-Połacak-Viciebsk. Менск-Амсьціслаў-Полацак-Віцебск (1781).jpg|Менскае, Амсьціслаўскае, [[Полацкае ваяводзтва|Полацкае]] і [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскае]] ваяводзтвы ([[Вэнэцыя]], 1781)
Viciebsk-Miensk. Віцебск-Менск (1724-29).jpg|Частка Менскага і [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага]] ваяводзтваў (Парыж, 1724—1729)
Miensk-Amścisłaŭ-Połacak-Viciebsk. Менск-Амсьціслаў-Полацак-Віцебск (1781).jpg|Менскае, Амсьціслаўскае, [[Полацкае ваяводзтва|Полацкае]] і Віцебскае ваяводзтвы ([[Вэнэцыя]], 1781)
Miensk-Navahradak. Менск-Наваградак (G. Rizzi-Zannoni, 1751-93).jpg |Менскае і [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкае]] ваяводзтвы (2-я палова XVIII ст.)
Miensk-Navahradak. Менск-Наваградак (G. Rizzi-Zannoni, 1751-93).jpg |Менскае і [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкае]] ваяводзтвы (2-я палова XVIII ст.)
</gallery>
</gallery>

Вэрсія ад 14:01, 9 лютага 2020

Менскае ваяводзтва
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Дата ўтварэньня 1565
Дата скасаваньня 1793
Ваяводы Ваяводы менскія
Кашталяны Кашталяны менскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 55,5 тыс. км²
Час існаваньня 15661793
Месцазнаходжаньне Менскага ваяводзтва
Менскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ме́нскае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 55,5 тыс. км² (найбольшае ваяводзтва ў краіне). Сталіца — места Менск. Найбольшыя месты: Бабруйск, Мазыр і Рэчыца.

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і з срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай»[1] (паводле іншых зьвестак, «Пагоня цялістага колеру ў белым полі»[2]).

Ваяводзкая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай гербу Пагоня ў белым полі[3][4][5].

Гісторыя

Утварылася згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) на аснове колішняга Менскае княства. Рэформа таксама ўсталявала межы ваяводзтва і паветаў — Менскага і Рэчыцкага.

У часе складаньня Люблінскай уніі (1569) шляхта Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзтва адмовілася ад пераходу пад юрысдыкцыю Каралеўства Польскага. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва[6].

З 1599 у Менску праз рок, па чарзе з Наваградкам, пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі Галоўнага Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага, кожная зь іх працягвалася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па Трох Каралях.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі значную частку тэрыторыі ваяводзтва. У 1662 Барысаўскае староства перайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1667 у склад Рэчыцкага павету ўвайшло Лоеўска-Любецкае староства (8 тыс. км²)[7]. У Вялікую Паўночную вайну ў 1708 войскі караля Швэцыі Карла XII учынілі значныя разбурэньні на абшарах ваяводзтва, асабліва ў Менскім павеце.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) страціла значную частку Рэчыцкага павету і ўлучыла ў свой склад рэшту Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1775 у зьвязку з акупацыяй усходніх ваяводзтваў Расейскай імпэрыяй, Менскую сэсію Трыбуналу перанесьлі ў Горадню.

20 сьнежня 1793 адбылася ліквідацыя ваяводзтва ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, ягоная тэрыторыя ўвайшла ў склад Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.

Геаграфія

На поўначы межавала з Полацкім і Віцебскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Амсьціслаўскім ваяводзтвам і Маскоўскай дзяржавай, на поўдні — з Кіеўскім і Берасьцейскім ваяводзтвамі, на захадзе — з Наваградзкім і Віленскім ваяводзтвамі[2]. Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла ракою Пціч, да яе ўтоку ў Прыпяць. На захадзе, ўздоўж ракі Славесна, ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам.

Мела форму прастакутніка з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака Бярэзіна, якая ад вытоку да вусьця працякала тэрыторыяй ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы брала свой выток рака Вяльля. Гэтая мясцовасьць ўяўляла шырокія, ня вельмі ўрадлівыя раўніны. Паўднёва-заходняя частка ваяводзтва (Мазырскі павет) ляжала ў Палесьсі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Менскі, Мазырскі і Рэчыцкі.

Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
Менскі павет Менск 20,8 Менскае (гродавае)
Гайненскае
Радашкоўскае
Краснасельскае
Мазырскі павет Мазыр 4,7 Мазырскае (гродавае)
Бчыцкае (Пціцкае)
Рэчыцкі павет Рэчыца 30,0 Рэчыцкае (гродавае)
Бабруйскае
Гомельскае
Лоеўска-Любецкае
Прапойскае
Рагачоўскае
Чачэрскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Менску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Менская, мазырская і і рэчыцкая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал (тры на «рускую» і тры на «літоўскую» кадэнцыю).

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Менскае ваяводзтва налічвала 35 510 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 248 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 94 тыс. чал.[8]

На 1790 колькасьць насельніцтва складала каля 307 тыс. чал. (шчыльнасьць 422 чал. на 1 квадратную мілю)[9].

Ураднікі

Асноўныя артыкулы: ваяводы менскія і кашталяны менскія

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Менскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна зь Люблінскай уніяй (1569) ваявода менскі паводле значнасьці займаў месца па паморскім і перад інфлянцкім, кашталян — па гданскім і перад інфлянцкім[2].

Па ўвядзеньні ў 1776 року ваяводзкіх мундзіраў, паслы Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Паслы Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.

Заўвагі

  1. ^ ст.-бел. Воеводство Менское; лац. Palatinatus Minscensis, польск. Województwo mińskie

Крыніцы

  1. ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском. HERALDICUMПраверана 13 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ а б в Jelski A. Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.
  3. ^ Насевіч В. Менскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288.
  4. ^ Насевіч В. Мінскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 163.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 198.
  6. ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
  7. ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 39.
  8. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  9. ^ Jelski A. Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 482.

Літаратура