Розьніца паміж вэрсіямі «Беларускае тэлеграфнае агенцтва»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
д (+9 спасылак)
17 ліпеня 1942 году на пасяджэньні ў Маскве СНК БССР зацьвердзіў Пастанову аб аднове дзейнасьці БелТА. У штат улучылі 9 адказных работнікаў і 5 тэхнічных. На ўтрыманьне вылучылі 46 500 [[Савецкі рубель|савецкіх рублёў]], якіх хапіла да студзеня 1943 году, калі БелТА зноў перапыніла працу<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Скрозь вогненныя вёрсты|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-skroz-vognennyja-versty-67204-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=19 сакавіка 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. 22 лютага 1944 году СНК БССР зацьвердзіў Пастанову, якой аднавіў БелТА. У сакавіку 1944 году СНК ухваліў Палажэньне аб БелТА. Спачатку БелТА разьмясьцілі ў гомельскім прадмесьці Навабеліца. СНК вылучыў 15 000 рублёў і адвёў 2 пакоі. З 10 сакавіка 1944 году БелТА пачала забясьпечваць газэты штодзённымі выпускамі весьнікаў. Сталі праводзіць дзённы і вечаровы радыёсэансы і выдаваць адпаведныя выпускі саюзных і замежных навінаў. [[Беларускае радыё]] радыё выкарыстоўвала весьнікі цалкам. Рэспубліканскія газэты на 75 %. У красавіку 1944 году вылучылі асобны дом у Гомелі па вуліцы Войкава, д. 89. Па заняцьці Менску Чырвонай арміяй 3 ліпеня 1944 году БелТА пераехала ў 4 пакоі па [[Раманаўская Слабада|Рэспубліканскай вуліцы]], д. 30<ref name="г">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». З Гомеля ў сталіцу|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-z-gomelja-u-stalitsu-67418-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=26 сакавіка 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. ТАСС з Масквы даводзіла да БелТА патрабаваную колькасьць навінаў у саюзным і замежным друку. У 1944 годзе БелТА апублікавала 350 з 400 запатрабаваных навінаў (87 %). У 1945-м — 529 з 600 (88 %). У 1946 годзе даслалі 897 з 700 запатрабаваных навінаў (128 %). У выніку БелТА заняло па гэтым паказьніку 1-е месьцяў сярод агенцтваў усіх 15 рэспублік [[СССР]]. Пагатоў гэты паказьнік перавысіў даваенны больш як утрая<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Норму выканаць і перавыканаць|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-69007-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=21 траўня 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>.
 
30 студзеня 1960 году [[Савет міністраў БССР]] зацьвердзіў Пастанову пра новае Палажэньне аб БелТА (Тэлеграфнае агенцтва Беларускай ССР). У задачы БелТА ўлучылі распаўсюд заканадаўчых актаў, пастанановаў КПБ і ўраду БССР, выступленьняў кіраўніцтва СССР, зьнешнепалітычных дакумэнтаў ураду СССР. БелТА мусіла падаваць навіны газэтам раёнаў, вобласьцяў і БССР, на Беларускае радыё і радыё СССР і замежжа. Таксама БелТА мела распаўсюджваць у СМІ Беларусі замежныя і маскоўскія навіны і фота, атрыманыя ад ТАСС. Свае навіны БелТА мела перадаваць на беларускай і расейскай мовах. У адным з пунктаў Палажэньня значылася, што БелТА карыстаецца ўсімі правамі аўтара, у тым ліку правам ставіць пад паведамленьнямі сваё найменьне і прозьвішчы ўласных карэспандэнтаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Тэлеграфнае агенцтва БССР — 1960|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-telegrafnae-agentstva-bssr-1960-70932-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=6 жніўня 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. У 1971 і 1972 гадах стварылі кіраўніцтва сувязі і даведкавы аддзел. Усе навіны ТАСС перадавалі ў газэты КПБ і камсамолу Беларусі. Большасьць навінаў перакладалі на беларускую мову і перадавалі ў беларускамоўныя газэты вобласьцяў і БССР<ref name="д">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». На прыступку вышэй|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-na-prystupku-vyshej-71417-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=27 жніўня 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. За [[СССР|савецкім часам]] БелТА падпарадкоўвалася [[Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюзу|Тэлеграфнаму агенцтву Савецкага Саюзу]] (ТАСС).
 
У 1992—1995 гадох мела назоў «Беларускае інфармацыйнае агенцтва» («Белінфарм»)<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак=Беларуская энцыклапедыя|арыгінал= |спасылка = |адказны = [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва =[[Беларуская энцыкляпэдыя]]|год = 1996|том = 2|старонкі=402|старонак=408|сэрыя =|isbn = 985-11-0061-7|наклад=10 000}}</ref>. У 1999 годзе БелТА запусьціла свой першы сайт, які на 2015 году меў штомесяц больш за 1,5 млн унікальных наведнікаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=БелТА абнавіла свой сайт|спасылка=http://blr.belta.by/all_news/society/BELTA-abnavla-svoj-sajt_i_81931.html|выдавец=Беларускае тэлеграфнае агенцтва|дата публікацыі=20 ліпеня 2015|дата доступу=21 ліпеня 2015}}</ref>. На 20 сьнежня 2003 году мела больш за 150 супрацоўнікаў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Протас]].|загаловак=БелТА: хутка, дакладна, цікава і карысна|спасылка=http://old.zviazda.by/second.html?r=16&p=1&archiv=20122003|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=20 сьнежня 2003|нумар=[http://old.zviazda.by/second.html?&archiv=20122003 321-322]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>. За 2017 год у архіў БелТА паступіла звыш 30 000 фотанавінаў. На пачатак 2018 году хранікальны фонд БелТА налічваў звыш 200 000 электронных фотаздымкаўфатаздымкаў<ref name="б"/>.
 
=== Кіраўнікі ===
* Чавускі (люты 1939 — 23 чэрвеня 1941)<ref name="в"/>
* А. Трацьцякоў (сакавік 1944 — )<ref name="г"/>
 
* [[Мікалай Марушкевіч]] (1971 — 1983)<ref name="д"/>
* [[Дзьмітры Жук]] (2003 — 6 лютага 2018)
29 980

зьменаў

Навігацыйнае мэню