Упнікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 60: Радок 60:


=== Найноўшы час ===
=== Найноўшы час ===
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж [[Польшча]]й і Летувой у 1919 годзе Ўпнікі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй [[Трэці Райх|Трэцяга Райху]].
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікай]] і Летувой у 1919 годзе Ўпнікі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй [[Трэці Райх|Трэцяга Райху]].


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==

Вэрсія ад 11:35, 21 студзеня 2020

Упнікі
лет. Upninkai
Касьцёл
Касьцёл
Герб Упнікаў


Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Янаўскі
Насельніцтва: 786 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°5′0″ пн. ш. 24°32′0″ у. д. / 55.08333° пн. ш. 24.53333° у. д. / 55.08333; 24.53333Каардынаты: 55°5′0″ пн. ш. 24°32′0″ у. д. / 55.08333° пн. ш. 24.53333° у. д. / 55.08333; 24.53333
Упнікі на мапе Летувы
Упнікі
Упнікі
Упнікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Упнікі (лет. Upninkai) — мястэчка ў Летуве, на левым беразе ракі Сьвятой. Цэнтар староства Янаўскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 786 чалавек.

Упнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Упнікі датуецца 1442 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1477 годзе ва Ўпніках збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Упнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губэрні[1].

У XIX ст. ва Ўпніках існавала сядзіба.

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Ўпнікі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1902 год — 154 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 786 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1845)

Крыніцы

  1. ^ Krzywicki J. Upniki // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 814.

Вонкавыя спасылкі

Упнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў