Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Права Беларусі з дапамогай HotCat
Радок 70: Радок 70:
{{Судовая ўлада Беларусі}}
{{Судовая ўлада Беларусі}}


[[Катэгорыя:Права Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь| ]]
[[Катэгорыя:Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь| ]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1991 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1991 годзе]]

Вэрсія ад 21:26, 9 студзеня 2020

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь

Эмблема Вярхоўнага суду
Абрэвіятура ВС РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Тып судовая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Менск, вул. Леніна, д. 28
Старшыня Валянцін Сукала
Першы намесьнік Аляксандар Федарцоў
Намесьнікі Валер Калінковіч, Андрэй Забара, Аляксандар Канюк, Жанна Шкурдзюк
Кіроўны орган Пленум
Бюджэт 6101 млн рублёў[1] (2010 год; 2038 тыс. $[2])
Колькасьць супрацоўнікаў 135[3] (2011)
Сайт court.gov.by/be/

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь — галоўны суд Беларусі па грамадзянскіх, крымінальных ды адміністрацыйных справах. Суд дзеіць у складзе: 1) Пленуму, 2) Прэзыдыюму, 3) калегіі па грамадзянскіх справах, 4) калегіі па крымінальных справах, 5) калегіі па інтэлектуальнай уласнасьці, 6) ваеннай калегіі. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаюцца прэзыдэнтам. З 4 студзеня 1997 году пасаду старшыні суда займае Валянцін Сукала.

Паўнамоцтвы

Паводле закону Вярхоўны суд мае паўнамоцтвы на:

  • першасны разгляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў;
  • перагляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў у парадку нагляда, скаргі або касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
  • перагляд адміністрацыйных справаў у парадку нагляда;
  • запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
  • вывучэньне, абагульненьне ды агляд судаводзтва і тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства;
  • нагляд за выкананьнем судамі пастановаў Пленуму Вярхоўнага суда;
  • дапамогу судзьдзям ва ўжыцьці законаў;
  • прапанову аб зьмене заканадаўства;
  • прыём справаздачаў судзьдзяў аб іх дзейнасьці;
  • супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[4].

Крыніцы

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 1999 г. № 54 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 сьнежняя 2006). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 14 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі