Трапічны цыклён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Tropical_cyclone?oldid=931297070
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Ivan Sat Img Sept 7 2004.jpg|міні|220пкс|справа|[[Ураган Іван]] на [[Грэнада]]ю ў 2004 годзе]]
[[Файл:Ivan Sat Img Sept 7 2004.jpg|міні|[[Ураган Іван]] на [[Грэнада]]ю ў 2004 годзе.]]
'''Трапічны цыклён''' — тып [[цыклён]]у або пагоднай сыстэмы нізкага [[атмасфэрны ціск|ціск]]у, які ўзьнікае над цёплай марской паверхняй і суправаджаецца магутнымі [[навальніца]]мі, выпадзеньнем ліўневых [[ападкі|ападкаў]] і вятрамі штармавой сілай. Трапічныя цыклёны атрымліваюць энэргію праз ўзьняцьце вільготнага паветра ўверх, кандэнсацыю вадзяных пароў у выглядзе [[дождж|дажджоў]] і ўздыму больш сухога паветра, атрымоўваны ў гэтым працэсе, ўніз. Гэты мэханізм прынцыпова адрозьніваецца ад мэханізму пазатрапічныхі палярных цыклёнаў, у адрозьненьне ад якіх трапічныя цыклёны клясыфікуюцца як «цыклёны зь цёплым ядром».
'''Трапі́чны цыклён''' — тып [[цыклён]]у або пагоднай сыстэмы нізкага [[атмасфэрны ціск|ціск]]у, які ўзьнікае над цёплай марской паверхняй і суправаджаецца магутнымі [[навальніца]]мі, выпадзеньнем ліўневых [[ападкі|ападкаў]] і вятрамі штармавой сілай. Трапічныя цыклёны атрымліваюць энэргію праз ўзьняцьце вільготнага паветра ўверх, кандэнсацыю вадзяных пароў у выглядзе [[дождж|дажджоў]] і ўздыму больш сухога паветра, атрымоўваны ў гэтым працэсе, уніз. Гэты мэханізм прынцыпова адрозьніваецца ад мэханізму пазатрапічныхі палярных цыклёнаў, у адрозьненьне ад якіх трапічныя цыклёны клясыфікуюцца як «цыклёны зь цёплым ядром». Цыклёнам ёсьць вецер, які рухаюцца па крузе<ref>[http://www.oed.com.research.aadl.org/view/Entry/46537?redirectedFrom=Cyclone+#eid ''«Oxford English Dictionary»'']. OED Online. Oxford University Press. 2017. </ref>, абарочваючыся вакол гэтак званага [[цыклёнавае вока|цыклёнавага вока]]. Адметна, што цыклёны дзьмуць супраць гадзіньнікавай стрэлкі ў [[паўночнае паўшар’е|паўночным паўшар’і]] й па гадзіньнікавай стрэлцы ў [[паўднёвае паўшар’е|паўднёвым паўшар’і]]. Зваротны кірунак цыклёну зьвязаны з [[эфэкт Карыёліса|эфэктам Карыёліса]]. Трапічныя цыклёны звычайна маюць дыямэтар у межах ад 100 да 2000 кілямэтраў. Моцныя ветры трапічнага цыклёну зьяўляюцца вынікам захаваньня [[момант імпульсу|моманту імпульсу]], які забясьпечваецца абарачэньнем Зямлі, калі паветра паступае ўнутар да восі кручэньня. У выніку яны рэдка ўтвараюцца ў межах 5° ад [[роўнік|экватару]]<ref>Henderson-Sellers, A.; Zhang, H.; Berz, G.; Emanuel, K.; Gray, W.; Landsea, C.; Holland, G.; Lighthill, J.; Shieh, S.L.; Webster, P.; McGuffie, K. (1998). ''«Tropical Cyclones and Global Climate Change: A Post-IPCC Assessment»''. Bulletin of the American Meteorological Society. 79 (1). — С. 19—38. — [[DOI]]:[https://doi.org/10.1175%2F1520-0477%281998%29079%3C0019%3ATCAGCC%3E2.0.CO%3B2 10.1175/1520-0477(1998)079<0019:TCAGCC>2.0.CO;2].</ref>. Трапічныя цыклёны амаль не фармуюцца й не зьяўляюцца ў паўднёвай Атлянтыцы праз стабільна моцны [[зрух ветру]] й слабой [[міжтрапічная зона канвэргенцыя|міжтрапічнай зоны канвэргенцыі]]<ref>Landsea, Chris (July 13, 2005). [http://www.aoml.noaa.gov/hrd/tcfaq/G6.html ''«Why doesn't the South Atlantic Ocean experience tropical cyclones?»'']. Atlantic Oceanographic and Meteorological Laboratory.</ref>.


Тэрмін «трапічны» азначае як геаграфічны раён, дзе ў пераважнай большасьці выпадкаў ўзьнікаюць падобныя цыклёны, і фармаваньне гэтых цыклёнаў у трапічных паветраных масах. У залежнасьці ад сілы й раёну, дзе існуе цыклён, трапічныя цыклёны атрымліваюць назвы «ураганаў», «тайфунаў», «трапічных штармоў», «цыклёны штармоў», «трапічных дэпрэсіяў» або проста «цыклёнаў».
Тэрмін «трапічны» азначае як геаграфічны раён, дзе ў пераважнай большасьці выпадкаў ўзьнікаюць падобныя цыклёны, і фармаваньне гэтых цыклёнаў у трапічных паветраных масах. У залежнасьці ад сілы й раёну, дзе існуе цыклён, трапічныя цыклёны атрымліваюць назвы «ўраганаў», «тайфунаў», «трапічных штармоў», «цыклёны штармоў», «трапічных дэпрэсіяў» або проста «цыклёнаў».


Трапічныя цыклёны здольныя выклікаць ня толькі незвычайнай сілы [[залева|залевы]], але й вялікія хвалі на паверхні мора, штармавыя прылівы й [[віхраслуп]]ы. Трапічныя цыклёны могуць узьнікаць і падтрымліваць сваю сілу толькі над паверхняй вялікіх [[вадаём]]аў, тады як над сушай яны хутка губляюць сілу. Менавіта таму прыбярэжныя раёны й астравы ў найбольшай ступені пакутуюць ад выкліканых імі разбурэньняў, тады як раёны ў глыбіні мацерыкоў знаходзяцца ў адноснай бясьпецы. Аднак выкліканыя трапічнымі цыклёнамі залевыя дажджы могуць выклікаць [[паводка|паводкі]] значных маштабаў некалькі далей ад узьбярэжжа, на адлегласьці да 40 км. Хоць эфэкт трапічных цыклёнаў на чалавека часта бывае вельмі нэгатыўным, значныя колькасьці вады могуць спыняць [[засуха|засуху]]. Трапічныя цыклёны пераносяць вялікую колькасьць энэргіі ад трапічных шыротаў у напрамку ўмераных, што робіць іх важным складнікам глябальных працэсаў цыркуляцыі атмасфэры. Дзякуючы ім розьніца ў тэмпэратуры на розных участках паверхні Зямлі памяншаецца, што дазваляе існаваньню ўмеранага [[клімат]]у на ўсёй паверхні плянэты.
Трапічныя цыклёны здольныя выклікаць ня толькі незвычайнай сілы [[залева|залевы]], але й вялікія хвалі на паверхні мора, штармавыя прылівы й [[віхраслуп]]ы. Трапічныя цыклёны могуць узьнікаць і падтрымліваць сваю сілу толькі над паверхняй вялікіх [[вадаём]]аў, тады як над сушай яны хутка губляюць сілу. Менавіта таму прыбярэжныя раёны й астравы ў найбольшай ступені пакутуюць ад выкліканых імі разбурэньняў, тады як раёны ў глыбіні мацерыкоў знаходзяцца ў адноснай бясьпецы. Аднак выкліканыя трапічнымі цыклёнамі залевыя дажджы могуць выклікаць [[паводка|паводкі]] значных маштабаў некалькі далей ад узьбярэжжа, на адлегласьці да 40 км. Хоць эфэкт трапічных цыклёнаў на чалавека часта бывае вельмі нэгатыўным, значныя колькасьці вады могуць спыняць [[сухмень|засуху]]. Трапічныя цыклёны пераносяць вялікую колькасьць энэргіі ад трапічных шыротаў у напрамку ўмераных, што робіць іх важным складнікам глябальных працэсаў [[цыркуляцыя атмасфэры|цыркуляцыі атмасфэры]]. Дзякуючы ім розьніца ў тэмпэратуры на розных участках паверхні Зямлі памяншаецца, што дазваляе існаваньню ўмеранага [[клімат]]у на ўсёй паверхні плянэты.

Шмат трапічных цыклёнаў утвараюцца пры спрыяльных умовах з слабых атмасфэрных хваляваньняў, на ўзьнікненьне якіх уплываюць такія эфэкты, як то [[асцыляцыя Мадэна—Джуліяна]], [[Эль Ніньнё]] й [[паўночнаатлянтычная асцыляцыя]]. Іншыя цыклёны, у прыватнасьці субтрапічныя, здольныя здабываць характарыстыкі трапічных цыклёнаў пры сваім далейшым разьвіцьці.

== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Tropical_cyclones}}
{{Commons}}
* [https://web.archive.org/web/20101110075520/http://a-z-dictionaries.com/Hurricane_glossary.html Уруган]. A-Z-Dictionaries{{ref-en}}.
* [https://web.archive.org/web/20150924063411/http://www.pakweather.com/2015/03/deadliest-world-tropical-cyclones.html Сьпіс сусьветных самых сьмяротных трапічных цыклёнаў]. Pakistan Weather Forecast and Updates{{ref-en}}.
* [https://ria.ru/20050922/41473751.html Імёны ураганаў. Даведка]. РИА Новости{{ref-ru}}.
* [http://meteorologist.ru/tropicheskiy-tsiklon.html Трапічны цыклён]. Метеорологический Словарь{{ref-ru}}.
* [http://www.tropicalstormrisk.com/ Tropical Storm Risk]. Глябальная сыстэма прадказаньня й сачэньня за трапічнымі цыклёнамі{{ref-en}}.


{{Надвор’е}}
{{Надвор’е}}

Вэрсія ад 00:40, 6 студзеня 2020

Ураган Іван на Грэнадаю ў 2004 годзе.

Трапі́чны цыклён — тып цыклёну або пагоднай сыстэмы нізкага ціску, які ўзьнікае над цёплай марской паверхняй і суправаджаецца магутнымі навальніцамі, выпадзеньнем ліўневых ападкаў і вятрамі штармавой сілай. Трапічныя цыклёны атрымліваюць энэргію праз ўзьняцьце вільготнага паветра ўверх, кандэнсацыю вадзяных пароў у выглядзе дажджоў і ўздыму больш сухога паветра, атрымоўваны ў гэтым працэсе, уніз. Гэты мэханізм прынцыпова адрозьніваецца ад мэханізму пазатрапічныхі палярных цыклёнаў, у адрозьненьне ад якіх трапічныя цыклёны клясыфікуюцца як «цыклёны зь цёплым ядром». Цыклёнам ёсьць вецер, які рухаюцца па крузе[1], абарочваючыся вакол гэтак званага цыклёнавага вока. Адметна, што цыклёны дзьмуць супраць гадзіньнікавай стрэлкі ў паўночным паўшар’і й па гадзіньнікавай стрэлцы ў паўднёвым паўшар’і. Зваротны кірунак цыклёну зьвязаны з эфэктам Карыёліса. Трапічныя цыклёны звычайна маюць дыямэтар у межах ад 100 да 2000 кілямэтраў. Моцныя ветры трапічнага цыклёну зьяўляюцца вынікам захаваньня моманту імпульсу, які забясьпечваецца абарачэньнем Зямлі, калі паветра паступае ўнутар да восі кручэньня. У выніку яны рэдка ўтвараюцца ў межах 5° ад экватару[2]. Трапічныя цыклёны амаль не фармуюцца й не зьяўляюцца ў паўднёвай Атлянтыцы праз стабільна моцны зрух ветру й слабой міжтрапічнай зоны канвэргенцыі[3].

Тэрмін «трапічны» азначае як геаграфічны раён, дзе ў пераважнай большасьці выпадкаў ўзьнікаюць падобныя цыклёны, і фармаваньне гэтых цыклёнаў у трапічных паветраных масах. У залежнасьці ад сілы й раёну, дзе існуе цыклён, трапічныя цыклёны атрымліваюць назвы «ўраганаў», «тайфунаў», «трапічных штармоў», «цыклёны штармоў», «трапічных дэпрэсіяў» або проста «цыклёнаў».

Трапічныя цыклёны здольныя выклікаць ня толькі незвычайнай сілы залевы, але й вялікія хвалі на паверхні мора, штармавыя прылівы й віхраслупы. Трапічныя цыклёны могуць узьнікаць і падтрымліваць сваю сілу толькі над паверхняй вялікіх вадаёмаў, тады як над сушай яны хутка губляюць сілу. Менавіта таму прыбярэжныя раёны й астравы ў найбольшай ступені пакутуюць ад выкліканых імі разбурэньняў, тады як раёны ў глыбіні мацерыкоў знаходзяцца ў адноснай бясьпецы. Аднак выкліканыя трапічнымі цыклёнамі залевыя дажджы могуць выклікаць паводкі значных маштабаў некалькі далей ад узьбярэжжа, на адлегласьці да 40 км. Хоць эфэкт трапічных цыклёнаў на чалавека часта бывае вельмі нэгатыўным, значныя колькасьці вады могуць спыняць засуху. Трапічныя цыклёны пераносяць вялікую колькасьць энэргіі ад трапічных шыротаў у напрамку ўмераных, што робіць іх важным складнікам глябальных працэсаў цыркуляцыі атмасфэры. Дзякуючы ім розьніца ў тэмпэратуры на розных участках паверхні Зямлі памяншаецца, што дазваляе існаваньню ўмеранага клімату на ўсёй паверхні плянэты.

Шмат трапічных цыклёнаў утвараюцца пры спрыяльных умовах з слабых атмасфэрных хваляваньняў, на ўзьнікненьне якіх уплываюць такія эфэкты, як то асцыляцыя Мадэна—Джуліяна, Эль Ніньнё й паўночнаатлянтычная асцыляцыя. Іншыя цыклёны, у прыватнасьці субтрапічныя, здольныя здабываць характарыстыкі трапічных цыклёнаў пры сваім далейшым разьвіцьці.

Крыніцы

  1. ^ «Oxford English Dictionary». OED Online. Oxford University Press. 2017.
  2. ^ Henderson-Sellers, A.; Zhang, H.; Berz, G.; Emanuel, K.; Gray, W.; Landsea, C.; Holland, G.; Lighthill, J.; Shieh, S.L.; Webster, P.; McGuffie, K. (1998). «Tropical Cyclones and Global Climate Change: A Post-IPCC Assessment». Bulletin of the American Meteorological Society. 79 (1). — С. 19—38. — DOI:10.1175/1520-0477(1998)079<0019:TCAGCC>2.0.CO;2.
  3. ^ Landsea, Chris (July 13, 2005). «Why doesn't the South Atlantic Ocean experience tropical cyclones?». Atlantic Oceanographic and Meteorological Laboratory.

Вонкавыя спасылкі

Трапічны цыклёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў