Аўстразія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2028891 удзельніка Bykomez (гутаркі)
Метка: Адмена
д выдаленая Катэгорыя:Франкі; дададзеная Катэгорыя:Гісторыя франкаў з дапамогай HotCat
 
Радок 14: Радок 14:
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласьці Францыі]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласьці Францыі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Нямеччыны]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Нямеччыны]]
[[Катэгорыя:Франкі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя франкаў]]

Цяперашняя вэрсія на 10:22, 3 студзеня 2020

Карта Аўстразіі ў 752 годзе.

Аўстразія (па-француску: Austrasie, па-нямецку: Austrasien, па-лацінску: Austrasia) — паўночна-ўсходняя частка франкскай дзяржавы Мэравінгаў (у супрацьлегласьць паўднёва-заходняй часткі — Нэйстрыі).

Займала тэрыторыю ў басэйнах Мааса й Мозэлю, а таксама вобласьці на ўсход ад Райну (зараз там разьмяшчаюцца паўночна-ўсходнія рэгіёны Францыі, Бэльгіі, Нідэрляндаў, а таксама заходнія тэрыторыі Нямеччыны). Сталіца Аўстразіі знаходзілася ў горадзе Мэц, хоць некаторыя кіраўнікі выбіралі ў якасьці сваёй рэзыдэнцыі Рэймс.

Аўстразія адміністрацыйна сфармавалася ў 511 годзе, калі пасьля сьмерці Хлёдвіга каралеўства франкаў было падзелена на дзьве часткі. Аўстразія дасталася старэйшаму, хоць і незаконнаму, сыну Хлёдвіга, Тэадорыху. У VI—VII стагодзьдзях Аўстразія часам адасаблялася ў самастойнае каралеўства, кіравалася сваімі каралямі й маёрдомамі. Ад маёрдомаў Аўстразіі, якія сталі ў 687 годзе фактычнымі кіраўнікамі ўсяго каралеўства франкаў, узьнікла дынастыя Каралінгаў.

Пры пераемніках Карла Вялікага Аўстразія ўвайшла ў склад Нямеччыны.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Charles Oman. The Dark Ages 476—918. London: Rivingtons, 1914.
  • Thomas Hodgkin. Italy and Her Invaders. Oxford: Clarendon Press, 1895.