Васіль Каваль: розьніца паміж вэрсіямі
Радок 19: | Радок 19: | ||
* Следапыты: Санька-сігналіст. Мн., 1961. |
* Следапыты: Санька-сігналіст. Мн., 1961. |
||
* Избранное: Рассказы и повести. Мн.,1975 |
* Избранное: Рассказы и повести. Мн.,1975 |
||
==Памяць == |
== Памяць == |
||
*Забіты на загад Сталіна. Рэпрэсаванаму пісьменьніку Васілю Кавалю паставілі памятны знак у роднай вёсцы https://www.svaboda.org/a/30244744. |
* Забіты на загад Сталіна. Рэпрэсаванаму пісьменьніку Васілю Кавалю паставілі памятны знак у роднай вёсцы https://www.svaboda.org/a/30244744. |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
Радок 38: | Радок 39: | ||
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Расстраляныя ў «чорную ноч»]] |
||
[[Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Менску]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Менску]] |
Вэрсія ад 20:19, 12 сьнежня 2019
Васіль Каваль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 жніўня 1907 |
Памёр | 29 кастрычніка 1937[1] (30 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік |
Мова | расейская мова і беларуская мова |
Васі́ль Кава́ль (сапр. Васіль Пятро́віч Кавалёў; 17 жніўня 1907, в. Сава, Горацкі павет, Магілёўская губэрня — 29 кастрычніка 1937) — беларускі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1925 навучаўся на агульнаадукацыйных курсах пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і восеньню паступіў у Магілеўскі пэдагагічны тэхнікум, тады ж быў прыняты ў літаб’яднаньне «Маладняк». Неўзабаве вярнуўся ў родную вёску. Пасьля навучаўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1926—1927, 1928-29), але кінуў вучобу і пайшоў на творчую працу. Пасьля другога расколу «Маладняка» ў 1928 абраны сябрам Цэнтральнага Бюро аб’яднаньня і ўведзены ў рэдакцыйную групу часопіса «Маладняк», дзе застаўся пасьля ўтварэньня БелАПП. У 1931 актыўны ўдзельнік Беларускага літаратурнага аб’яднаньня Чырвонай Арміі і Флёту. У 1932—34 служыў у войску, быў вайсковым журналістам газэты «Красноармейская правда» ў Смаленску. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934. У 1936 рэпрэсаваны, асуджаны да найвышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Менску. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Творчасьць
У друку пачаў выступаць з 1925 году. Дэбютаваў вершамі і лірычнымі замалёўкамі. У раньніх апавяданьнях (зборнік «Як вясну гукалі», 1927) рамантычна-ўзьнёслая вобразнасьць, паэтычна-эмацыянальны арнамэнтальны стыль. Галоўныя тэмы твораў — адвечны побыт і праца беларускай вёскі (зборнікі «На загонах», 1928, «Крыніца», 1929). Пазбаўляючыся мэтафарычнасьці, фальклёрна-паэтычнай стылізацыі, ішоў да паглыбленага псыхалягізму, рэалістычнага адлюстраваньня рэчаіснасьці, канкрэтна-рэалістычнай лепкі характараў (апавяданьні «Шчасьце Сілівея Зязюлі», «Ноч на моры», аповесьць пра вайскоўцаў «Дзень палымнее», 1931—32). Для дзяцей напісаў аповесьці «Санька-сігналіст» (1934), «Сьледапыты» (1936).
На беларускую мову пераклаў паасобныя творы А. Чэхава, М. Горкага, Б. Лаўранёва, К. Станюковіча, І. Мікітэнкі, І. Лэ, М. Канапніцкай і інш.
Бібліяграфія
- Як вясну гукалі:Апавяданьні. Мн.,1927.
- На загонах: Апавяданьні. Мн.,1928.
- Крыніца: Апавяданьні. Мн.,1929.
- Выбр. тв. Мн., 1932.
- Санька-сігналіст: Аповесьць. Мн., 1936.
- Выбранае: Аповесьці і апавяданьні. Мн., 1959.
- Следапыты: Санька-сігналіст. Мн., 1961.
- Избранное: Рассказы и повести. Мн.,1975
Памяць
- Забіты на загад Сталіна. Рэпрэсаванаму пісьменьніку Васілю Кавалю паставілі памятны знак у роднай вёсцы https://www.svaboda.org/a/30244744.
Крыніцы
- ^ Коваль Василий Петрович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Грамадчанка Т. Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гг./Т.Грамадчанка — Мн, 1985.
- Ліўшыц Уладзімір. Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля / Уладзімір Ліўшыц. — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1997. — 46 с ISBN 985-6120-34-9
- Казека Я. Падарожжа ў маладосць / Я.Казека — Мн., 1984.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.