Шкло: розьніца паміж вэрсіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
2 байты дададзена ,  2 гады таму
д
(Скасаваньне праўкі 2066288 удзельніка Polymna (гутаркі))
Метка: Адмена
'''Шкло''' — [[пераастужаная вадкасьць|пераастужаны расплаў]], [[Аморфныя целы|аморфны неарганічны матэрыял]], які атрымоўваецца праз астуджэньне і застываньне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэньні расплаву не [[Крышталізацыя|крышталізуюцца]], а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую [[глейкасьць]] у параўнаньні з расплавамі няшклоўтвараючых рэчываў.
 
Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня [[крышталізацыя|крышталізуецца]], таму яно неня мае рэзка выяўленага [[пункт плаўленьня|пункту плаўленьня]]. У адрозьненьне ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — [[шкломаса|шкломасы]]<ref>[http://leksika.com.ua/11460612/ure/sklo_neorganichne Скло неорганічне]. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.</ref>.
 
== Беларусь ==
У кастрычніку 2010 году дзяржаўнае аб'яднаньнеаб’яднаньне «Белрэсурсы» замовіла ў аўстрыйскага АТ «Біндэр+Ко» (Гляйсдорф, зямля [[Штырыя (зямля)|Штырыя]]) пастаўку завода сартаваньня зьмешанага шклабою за 5,5 млн [[эўра]]. Гадавая магутнасьць завода склала 120 000 тонаў пры 3-зьменнай працы. Патрэба адной зьмены ў сыравіне складала 4000 тоны за месяц (65 [[вагон]]аў), 200 тонаў за содні (3 вагоны) і 25 тонаў за гадзіну. За 2011 год у Беларусі ўтварылася каля 200 000 тонаў адкідаў шкла. Пагатоў шклозаводы ўвезьлі ў краіну 24,7 тыс. тонаў шклабою на $2,6 млн<ref name="з"/>.
 
На чэрвень 2012 году падразьдзяленьнях ДА «Белрэсурсы» з доступам да чыгункі стварылі назапашвальныя пляцоўкі для збору зьмешанага тарнага шклабою ў Гомелі, Магілёве і [[Бабруйск]]у, яшчэ 18 пляцовак у Віцебскай вобласьці і 17 у Берасьцейскай ([[Баранавічы]], Берасьце, [[Івацэвічы]], [[Кобрынь]], [[Лунінец]], Пінск). Таксама ДА «Белрэсурсы» замовіла ў 20 прадпрыемстваў Беларусі пастаўку 10 000 тонаў зьмешанага шклабою. Зборам шклотары і адкідаў шкла займаліся каля 1000 прыёмных пунктаў нарыхтоўкі шклотары і другаснай сыравіны, дзе за 1 кг шклотары (3 [[Пляшка|пляшкі]]) плацілі 200 [[Беларускі рубель|рублёў]] (2,4 [[цэнт]]ы). Таксама станцыі сартаваньня камунальных адкідаў дасартоўвалі адкіды шкла пасьля збору праз адмысловыя кантэйнэры. Асноўнымі спажыўцамі шклабою ў краіне былі шклозавод [[Ялізава]] (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласьць), ЗАТ «Белэўратара» ([[Ліда]], Гарадзенская вобласьць), Гомельскі шклатарны завод, Гарадзенскі шклозавод і УП «Белшклопрам» ([[Гомель]])<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=Надзея Нікалаева.|загаловак=Штрафныя санкцыі — лепшы аргумэнт на карысьць разьдзельнага збору сьмецця|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=98410|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=12 чэрвеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-06-12 110 (27225)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/98416/12cher-4.indd.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>.
32 246

зьменаў

Навігацыйнае мэню