Валюта: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Currency?oldid=921533490
Радок 4: Радок 4:


Гістарычна ў якасьці валюты выкарыстоўвалі [[золата]], [[срэбра]] і іншыя мэталы, якія маюць уласны кошт абмену. Зараз ролю валюты выконваюць у асноўным крэдытна-папяровыя грошы, кошт якіх вызначаецца заканадаўча. На тэрыторыі дзяржавы ейная валюта абвяшчаецца заканадаўствам законным плацежным сродкам, то бок абавязковым для прыёму любой аплаты. Адмова ад такога прыёму зьяўляецца парушэньнем закону.
Гістарычна ў якасьці валюты выкарыстоўвалі [[золата]], [[срэбра]] і іншыя мэталы, якія маюць уласны кошт абмену. Зараз ролю валюты выконваюць у асноўным крэдытна-папяровыя грошы, кошт якіх вызначаецца заканадаўча. На тэрыторыі дзяржавы ейная валюта абвяшчаецца заканадаўствам законным плацежным сродкам, то бок абавязковым для прыёму любой аплаты. Адмова ад такога прыёму зьяўляецца парушэньнем закону.

== Гісторыя ==
=== Раньнія валюты ===
[[Файл:A print from 1845 shows cowry shells being used as money by an Arab trader.jpg|міні|Ракавінкі Коўры выкарыстоўваліся ў якасьці валюты арабамі-гандлярамі.]]
Першапачаткова грошы былі формай квiтку, які ўяўляў сабой збожжа, што захоўвалася ў храмавых збожжасховішчах у [[Шумэр]]ы ў [[Мэсапатамія|Старажытнай Мэсапатаміі]], а потым і ў [[Старажытны Эгіпет|Старажытным Эгіпце]].

На гэтым першым этапе разьвіцьця валюты, мэталы выкарыстоўваліся ў якасьці сымбаляў для прадстаўленьня каштоўнасьці, якая захоўваецца ў выглядзе тавараў. Гэта лягло ў аснову сыстэмы гандлю ў рэгіёне [[Урадлівы паўмесяц|Ўрадлівага паўмесяца]] больш за 1500 гадоў таму. Аднак крах блізкаўсходняй гандлёвай сыстэмы зазначыў на важкі недахоп. У эпоху, дзе не было надзейнага месца, дзе можна было бясьпечна захоўваць каштоўнасьць, значнасьць абарачальнага носьбіту ня мела асаблівай моцы. Гандаль мог быць забясьпечаны толькі з дапамогай аховы з боку вайскоўцаў. Да канца бронзавага веку шэраг дамоваў усталяваў бясьпечны шлях для купцоў ва Ўсходнім Міжземнамор’і, распаўсюджваючыся ад Мінойскага [[Крыт]]у і [[Мікены|Мікенаў]] на паўночным захадзе да [[Элам]]у і [[Бахрэйн]]у на паўднёвым усходзе. Невядома, што выкарыстоўвалася ў якасьці валюты ў той час, але лічыцца, што зьліткі медзі, вырабленыя на [[Кіпр]]ы, моглі функцыянаваць у якасьці валюты.

Лічыцца, што павелічэньне актыўнасьці піратаў, у часы [[катастрофа бронзавага веку|катастрофы бронзавага веку]], прывяло да краху гандлёвай сыстэмы, заснаванай на абарачэньні медных зьліткаў. Толькі аднаўленьне фінікійскага гандлю ў X і IX стагодзьдзях да нашае эры прывяло да вяртаньня да росквіту і да зьяўленьня сапраўдных манэтаў, магчыма, спачатку ў [[Малая Азія|Анатоліі]], а пасьля ў Старажытнай Грэцыі і Пэрсіі. У Афрыцы выкарыстоўваліся шматлікія формы каштоўнасьці, у тым ліку пацеркі, зьліткі, слановая костка, розныя віды зброі, хатнія жывёлы, [[маніла (валюта)|маніла]], а таксама [[вохра]]. Колцы манілы Заходняй Афрыкі былі адной з валютаў, якія выкарыстоўваліся з XV стагодзьдзя ў гандлі рабамі. Афрыканскія валюты па-ранейшаму адметныя сваёй разнастайнасьцю, і ў многіх месцах кантынэнту розныя формы бартэру па-ранейшаму даволі папулярныя.


== Клясыфікацыя валютаў ==
== Клясыфікацыя валютаў ==

Вэрсія ад 21:31, 26 кастрычніка 2019

Гішпанскія пэсэты

Валю́та (ад італ. valuta — «цана», «вартасьць») — грашовая адзінка, якая выкарыстоўваецца як сродак разьліку ў гандлёвых апэрацыях. Таксама можа ўжывацца для адзначэньня грашовых адзінак менавіта замежных дзяржаваў, а таксама як тып грашовае сыстэмы дзяржавы (залатая валюта, папяровая валюта). Валютай, як правіла, зьяўляюцца манэты і банкноты пэўнай дзяржавы, якія зьяўляюцца фізычным аспэктам нацыянальнай грашовай масы. Іншая частка грашовай масы краіны складаецца з банкаўскіх дэпазытаў (дэпазытных грошай), уласнасьць на якую можа быць перададзена з дапамогай чэкаў, дэбэтавых картак або іншых формаў грашовых перакладаў. Дэпазытныя грошы і валюта зьяўляюцца грашыма ў тым сэнсе, што яны ўдваёх зьяўляюцца дапушчальнымі ў якасьці сродку плацяжу[1].

Гістарычна ў якасьці валюты выкарыстоўвалі золата, срэбра і іншыя мэталы, якія маюць уласны кошт абмену. Зараз ролю валюты выконваюць у асноўным крэдытна-папяровыя грошы, кошт якіх вызначаецца заканадаўча. На тэрыторыі дзяржавы ейная валюта абвяшчаецца заканадаўствам законным плацежным сродкам, то бок абавязковым для прыёму любой аплаты. Адмова ад такога прыёму зьяўляецца парушэньнем закону.

Гісторыя

Раньнія валюты

Ракавінкі Коўры выкарыстоўваліся ў якасьці валюты арабамі-гандлярамі.

Першапачаткова грошы былі формай квiтку, які ўяўляў сабой збожжа, што захоўвалася ў храмавых збожжасховішчах у Шумэры ў Старажытнай Мэсапатаміі, а потым і ў Старажытным Эгіпце.

На гэтым першым этапе разьвіцьця валюты, мэталы выкарыстоўваліся ў якасьці сымбаляў для прадстаўленьня каштоўнасьці, якая захоўваецца ў выглядзе тавараў. Гэта лягло ў аснову сыстэмы гандлю ў рэгіёне Ўрадлівага паўмесяца больш за 1500 гадоў таму. Аднак крах блізкаўсходняй гандлёвай сыстэмы зазначыў на важкі недахоп. У эпоху, дзе не было надзейнага месца, дзе можна было бясьпечна захоўваць каштоўнасьць, значнасьць абарачальнага носьбіту ня мела асаблівай моцы. Гандаль мог быць забясьпечаны толькі з дапамогай аховы з боку вайскоўцаў. Да канца бронзавага веку шэраг дамоваў усталяваў бясьпечны шлях для купцоў ва Ўсходнім Міжземнамор’і, распаўсюджваючыся ад Мінойскага Крыту і Мікенаў на паўночным захадзе да Эламу і Бахрэйну на паўднёвым усходзе. Невядома, што выкарыстоўвалася ў якасьці валюты ў той час, але лічыцца, што зьліткі медзі, вырабленыя на Кіпры, моглі функцыянаваць у якасьці валюты.

Лічыцца, што павелічэньне актыўнасьці піратаў, у часы катастрофы бронзавага веку, прывяло да краху гандлёвай сыстэмы, заснаванай на абарачэньні медных зьліткаў. Толькі аднаўленьне фінікійскага гандлю ў X і IX стагодзьдзях да нашае эры прывяло да вяртаньня да росквіту і да зьяўленьня сапраўдных манэтаў, магчыма, спачатку ў Анатоліі, а пасьля ў Старажытнай Грэцыі і Пэрсіі. У Афрыцы выкарыстоўваліся шматлікія формы каштоўнасьці, у тым ліку пацеркі, зьліткі, слановая костка, розныя віды зброі, хатнія жывёлы, маніла, а таксама вохра. Колцы манілы Заходняй Афрыкі былі адной з валютаў, якія выкарыстоўваліся з XV стагодзьдзя ў гандлі рабамі. Афрыканскія валюты па-ранейшаму адметныя сваёй разнастайнасьцю, і ў многіх месцах кантынэнту розныя формы бартэру па-ранейшаму даволі папулярныя.

Клясыфікацыя валютаў

Навука клясыфікуе валюты па шэрагу прыметаў:

  • па адносінах да дзяржавы-эмітэнта
    • нацыянальная
    • замежная
    • калектыўная (як прыклад – эўра)
  • па мажлівасьці абмену на іншую валюту
  • па суадносінах валютных курсаў
    • моцная/цьвёрдая (то бок устойлівая да свайго намінала й курсам іншых валютаў)
    • кволая/мяккая
  • па тэрміну дзеяньня
    • заўсёдная
    • часовая
  • па ступені карыстаньня
    • рэзэрвовая
    • вядучыя сусьветныя валюты

Крыніцы

  1. ^ Bernstein, Peter (2008) [1965]. «Chapters 4–5». A Primer on Money, Banking and Gold (вид. 3rd). Hoboken, NJ: Wiley. ISBN 978-0-470-28758-3. OCLC 233484849.

Вонкавыя спасылкі

Валютасховішча мультымэдыйных матэрыялаў