Сусьветны дзень пошты: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
 
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 1: Радок 1:
'''Сусьветны дзень пошты''' ({{мова-en|World Post Day}}) — сьвята, якое адзначаецца штогод [[9 кастрычніка]], зацьверджанае адмысловай арганізацыяй Сусьветнага паштовага хаўрусу [[ААН]] у 1969 годзе на кангрэсе паштовага хаўрусу ў [[Токіё]], [[Японія]].
'''Сусьветны дзень пошты''' ({{мова-en|World Post Day}}) — сьвята, якое адзначаецца штогод [[9 кастрычніка]], зацьверджанае адмысловай арганізацыяй [[Сусьветны паштовы зьвяз|Сусьветнага паштовага хаўрусу]] [[ААН]] у 1969 годзе на кангрэсе паштовага хаўрусу ў [[Токіё]], [[Японія]].


Дата не выпадковая — 9 кастрычніка 1874 году на канфэрэнцыі ў [[Бэрн]]е была падпісаная Бэрнская дамова, якая заснавала адну з найстарэйшых міжнародных арганізацый, Сусьветны (унівэрсальны) паштовы хаўрус пад назвай ''l’Union générale des postes''.
Дата не выпадковая — 9 кастрычніка 1874 году на канфэрэнцыі ў [[Бэрн]]е была падпісаная Бэрнская дамова, якая заснавала адну з найстарэйшых міжнародных арганізацый, Сусьветны (унівэрсальны) паштовы хаўрус пад назвай ''l’Union générale des postes''.

Вэрсія ад 14:24, 9 кастрычніка 2019

Сусьветны дзень пошты (па-ангельску: World Post Day) — сьвята, якое адзначаецца штогод 9 кастрычніка, зацьверджанае адмысловай арганізацыяй Сусьветнага паштовага хаўрусу ААН у 1969 годзе на кангрэсе паштовага хаўрусу ў Токіё, Японія.

Дата не выпадковая — 9 кастрычніка 1874 году на канфэрэнцыі ў Бэрне была падпісаная Бэрнская дамова, якая заснавала адну з найстарэйшых міжнародных арганізацый, Сусьветны (унівэрсальны) паштовы хаўрус пад назвай l’Union générale des postes.

Мэта

Мэта Сусьветнага дня пошты — давесьці грамадзтву вялікую ролю сэктара паштовых паслугаў у паўсядзённым жыцьці людзей і бізнэсу, а таксама падкрэсліць яе ўклад у сацыяльнае і эканамічнае развіцьцё краінаў. Урачыстасьці Дня ставяць мэтаю заахвоціць краіны-ўдзельніцы ААН прыняць меры накіраваныя на падвышэньне дасьведчанасьці людзей пра важнасьць пошты, яе дзейнасьці сярод грамадзкасьці і сродкаў масавай інфармацыі ў нацыянальным маштабе.

Урачыстасьці па ўсім сьвеце

Штогод Сусьветны дзень пошты адзначаецца па-рознаму ў больш чым 150 краінах сьвету. У некаторых краінах гэты дзень адзначаецца як дзень працы. Шмат якія паштовыя службы выкарыстоўваюць гэтае мерапрыемства, каб прадставіць або прасоўваць новыя тавары і паслугі. Некаторыя пашты ўзнагароджваюць і сваіх лепшых супрацоўнікаў за добрае абслугоўваньне кліентаў.

Праводзяцца філятэлічныя выставы, дні адчыніных дзьвярэй, канфэрэнцыі, семінары і майстар-клясы арганізуюцца ў многіх краінах. Таксама праводзяцца культурныя, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Выдаюцца плякаты і адмысловыя сувэніры, збвязаныя з поштай.

У беларусі

Беларуская поштовая служба таксама адзначае Сусьветны дзень пошты. У гэты дзень па ўсёй краіне ў цэнтральных паштовых аддзяленьнях праводзяцца віктарыны, пераможцы якіх атрымоўвацю сувэнірны і падарункі ад паштовай службы. Праводзяцца выставы, дзе людзям распавядаюць пра гісторыю пошты ў Беларусі.[1]

Глядзіце таксама

Крыніцы