Бруге: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Бруге з дапамогай HotCat
 
Радок 74: Радок 74:
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў [[сьпіс сусьветнае спадчыны]] [[ЮНЭСКО]]. У час свайго росквіту ў пэрыяд [[Сярэднявечча]] насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруґе лічыцца адным з самых маляўнічых местаў [[Эўропа|Эўропы]].
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў [[сьпіс сусьветнае спадчыны]] [[ЮНЭСКО]]. У час свайго росквіту ў пэрыяд [[Сярэднявечча]] насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруґе лічыцца адным з самых маляўнічых местаў [[Эўропа|Эўропы]].


Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. У канцы [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.
Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. У канцы XX стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.


== Паходжаньне назвы ==
== Паходжаньне назвы ==
Найстарэйшая крыніца, у якой упершыню даецца назва места, датуецца [[875]] рокам. Гэтая крыніца — старажытныя манэты, на якіх напісана ''Bruggia'' ды ''Bruccia''. Аднак дакладнае паходжаньне назвы места дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае ({{мова-nl|Reie}}), якая цячэ празь места. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцкага слова Роґія (Rogia), што значыць «Сьвятая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, зьмянялася і назва места — да Bryggia.
Найстарэйшая крыніца, у якой упершыню даецца назва места, датуецца 875 рокам. Гэтая крыніца — старажытныя манэты, на якіх напісана ''Bruggia'' ды ''Bruccia''. Аднак дакладнае паходжаньне назвы места дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае ({{мова-nl|Reie}}), якая цячэ празь места. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцкага слова Роґія (Rogia), што значыць «Сьвятая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, зьмянялася і назва места — да Bryggia.


Пазьней адбылося зьмяшэньне з старажытнанарвэскім словам ''bryggja'', што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвэскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па [[Паўночнае мора|Паўночным моры]].
Пазьней адбылося зьмяшэньне з старажытнанарвэскім словам ''bryggja'', што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвэскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па [[Паўночнае мора|Паўночным моры]].


Гіпотэза, якая зьвязвае назву места са словам «мост» ({{мова-nl|brug}}) лічыцца найменш імавернай. Абґрунтаванне непрыняцьця такога паходжаньня назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова ''brug'', якое раней вымаўлялася як ''Brigge'' (для параўнаньня, анґельскае слова ''bridge'', старажытнаанґельскае — ''brycg'', фрызкае — ''brigge'' або ''bregge'', гальскае — ''briva'').
Гіпотэза, якая зьвязвае назву места са словам «мост» ({{мова-nl|brug}}) лічыцца найменш імавернай. Абґрунтаваньне непрыняцьця такога паходжаньня назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова ''brug'', якое раней вымаўлялася як ''Brigge'' (для параўнаньня, анґельскае слова ''bridge'', старажытнаанґельскае — ''brycg'', фрызкае — ''brigge'' або ''bregge'', гальскае — ''briva'').


=== Неафіцыйныя назвы места ===
=== Неафіцыйныя назвы места ===
[[Файл:Bruges_view_from_the_belfry.JPG|міні|справа|220пкс|Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)]]
[[Файл:Bruges_view_from_the_belfry.JPG|міні|справа|220пкс|Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)]]
Часта места называюць '''«Паўночнай Вэнэцыяй»''' з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруґе атрымалі ўласнае імя — ''ра́ен'' («reien») ад назвы ракі, што цячэ празь места — Рае).
Часта места называюць '''«Паўночнай Вэнэцыяй»''' з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруґе атрымалі ўласнае імя — ''ра́ен'' («reien») ад назвы ракі, што цячэ празь места — Рае).
Таксама жыхары Бруґе называюць сваё места — '''Брэйдэлстад''' («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі леґендарнага героя з паданьняў [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя Яна Брэйдэля.
Таксама жыхары Бруґе называюць сваё места — '''Брэйдэлстад''' («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі леґендарнага героя з паданьняў XIV стагодзьдзя Яна Брэйдэля.


Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруґе — «'''Брускія вар’яты'''» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка зьявілася дзякуючы наступнай леґендзе: жыхары места падчас свайго змаганьня за аўтаномію ў [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]], у [[1488]] року зьняволілі на чатыры месяцы Максыміляна I Аўстрыйскага. За гэта месту было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруґе для яго правялі вялікі фэст для вяртаньня дазволу на правядзеньне кірмашу, на спагнаньне падаткаў і …будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруґе і атрымаеце вар’яцкі дом!»
Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруґе — «'''Брускія вар’яты'''» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка зьявілася дзякуючы наступнай леґендзе: жыхары места падчас свайго змаганьня за аўтаномію ў [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]], у 1488 року зьняволілі на чатыры месяцы Максыміляна I Аўстрыйскага. За гэта месту было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруґе для яго правялі вялікі фэст для вяртаньня дазволу на правядзеньне кірмашу, на спагнаньне падаткаў і …будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруґе і атрымаеце вар’яцкі дом!»


== Ґеаґрафія ==
== Ґеаґрафія ==
Радок 97: Радок 97:
=== Гісторыя да XVI стагодзьдзя ===
=== Гісторыя да XVI стагодзьдзя ===
[[Файл:Belfortbrugge.jpg|міні|220пкс|Вежа-званіца — сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруґе]]
[[Файл:Belfortbrugge.jpg|міні|220пкс|Вежа-званіца — сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруґе]]
Гісторыя Бруґе, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да [[III стагодзьдзе|III]] стагодзьдзя — пэрыяд [[Рымская Імпэрыя|Рымскае імпэрыі]], калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў ґерманскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.
Гісторыя Бруґе, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да III стагодзьдзя — пэрыяд [[Рымская Імпэрыя|Рымскае імпэрыі]], калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў ґерманскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.


Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці [[Ангельшчына|Анґельшчыны]] і зносінамі з [[Скандынавія|Скандынавіяй]]. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруґе толькі падчас прыліву. Так было да [[XII стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.
Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці [[Ангельшчына|Анґельшчыны]] і зносінамі з [[Скандынавія]]й. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруґе толькі падчас прыліву. Так было да XII стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.


У [[XIII стагодзьдзе|XIII]] стагодзьдзя Бруґе становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач [[Эўропа|Эўропы]]. Места набыло прывіляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Анґельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруґе меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі празь іншыя важныя месты — [[Гент|Ґент]], [[Мэхелен]], [[Брусэль]] ды [[Лёвэн]]. У непарыўнае сувязі зь міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.
У XIII стагодзьдзя Бруґе становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач [[Эўропа|Эўропы]]. Места набыло прывіляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Анґельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруґе меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі празь іншыя важныя месты — [[Гент|Ґент]], [[Мэхелен]], [[Брусэль]] ды [[Лёвэн]]. У непарыўнае сувязі зь міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.


Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў [[1240]] року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.
Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў 1240 року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.


[[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруґе. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў — столькі, колькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.
XIV стагодзьдзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруґе. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў — столькі, колькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.


=== Заняпад XV—XVI стагодзьдзяў ===
=== Заняпад XV—XVI стагодзьдзяў ===
[[Файл:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|значак|220пкс|Мапа Бруґе 1562 року]]
[[Файл:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|значак|220пкс|Мапа Бруґе 1562 року]]
У [[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруґе паслабелі. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруґе ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці ґрафіні Марыі Бурґундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміляна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруґе вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
У XV стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруґе паслабелі. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн]]а стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруґе ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці ґрафіні Марыі Бурґундзкай у 1482 року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміляна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруґе вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.


Падчас [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовае вайны]] Бруґе быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб’яднаных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць [[Гішпанія|Гішпаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Брускі маґістрат заснаваў школу для хлапчукоў зь бедных сем’яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
Падчас [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовае вайны]] Бруґе быў некалькі разоў полем бітваў. У 1579 року места далучылася да Утрэхцкае уніі (вайскова-палітычны хаўрус аб’яднаных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць [[Гішпанія|Гішпаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Брускі маґістрат заснаваў школу для хлапчукоў зь бедных сем’яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.


=== Брускія карункі і «паміраючае места» (пэрыяд XVII—XVIII стст.) ===
=== Брускія карункі і «паміраючае места» (пэрыяд XVII—XVIII стст.) ===
[[Файл:Isabella_Rubens.jpg|міні|Гішпанская каралева Ізабэла насіла вопратку, аздобленную брускімі карункамі]]
[[Файл:Isabella_Rubens.jpg|міні|Гішпанская каралева Ізабэла насіла вопратку, аздобленную брускімі карункамі]]
[[XVII стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя ў гісторыі Бруґе непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі з звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў [[рамяство]], а потым і ў цэлую мескую індустрыю.
XVII стагодзьдзя ў гісторыі Бруґе непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі з звычайнага занятку жанчын перарасьлі спачатку ў [[рамяство]], а потым і ў цэлую мескую індустрыю.


З [[1612]] року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруґе. У [[1802]] року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
З 1612 року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруґе. У 1802 року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
[[Файл:Klossen_binche-_kantschool_brugge.JPG|міні|220пкс|Выраб карункаў па старой тэхналёґіі]]
[[Файл:Klossen_binche-_kantschool_brugge.JPG|міні|220пкс|Выраб карункаў па старой тэхналёґіі]]


Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруґе. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруґе ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі — Ґентам ды Антвэрпэнам. Бруґе — як звычайнае правінцыйнае места — засталося ў баку ад галоўных падзеяў [[XIX стагодзьдзе|XIX]] стагодзьдзя: [[Француская рэвалюцыя]], набыцьцё Бэльґіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У [[1850]] року Бруґе лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.
Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруґе. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруґе ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі — Ґентам ды Антвэрпэнам. Бруґе — як звычайнае правінцыйнае места — засталося ў баку ад галоўных падзеяў XIX стагодзьдзя: [[Француская рэвалюцыя]], набыцьцё Бэльґіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У 1850 року Бруґе лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.


Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную згасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруґе францускі пісьменьнік [[Віктор Юго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''«Мёртвы Бруґе»''' ({{мова-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.
Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную згасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруґе францускі пісьменьнік [[Віктор Юго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''«Мёртвы Бруґе»''' ({{мова-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.
Радок 127: Радок 127:


=== XX стагодзьдзе ===
=== XX стагодзьдзе ===
У [[1895]] року быў рэалізаваны плян бэльґійскага ўраду па будаўніцтву новага порту — Зээбруґе ({{мова-nl|Zeebrugge}}), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруґе. Мэта праекту — павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недахопу шляхоў зносінаў зь іншымі рэґіёнамі краінамі, а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху.
У 1895 року быў рэалізаваны плян бэльґійскага ўраду па будаўніцтву новага порту — Зээбруґе ({{мова-nl|Zeebrugge}}), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруґе. Мэта праекту — павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недахопу шляхоў зносінаў зь іншымі рэґіёнамі краінамі, а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху.
[[Файл:Elly Maersk.jpg|зьлева|значак|300px|Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруґе]]
[[Файл:Elly Maersk.jpg|зьлева|значак|300px|Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруґе]]
Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла [[Першая сусьветная вайна]], падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруґе. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі — ў [[1918]]. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі — ў 1920-м.
Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла [[Першая сусьветная вайна]], падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруґе. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі — у 1918. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі — у 1920-м.


Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] порт Бруґе быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў [[1951]] року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З [[1970]] па [[1985]] была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзьве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікія докі.
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] порт Бруґе быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў 1951 року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З 1970 па 1985 была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзьве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікія докі.


== Панарамы ==
== Панарамы ==

Цяперашняя вэрсія на 01:19, 2 кастрычніка 2019

Бруге
Бруге
Герб Бруге Сьцяг Бруге


Горад з: 1128
Краіна: Бэльгія
Мэр: Патрык Мунарт (нід. Patrick Moenaert)
Плошча: 138 км²
Насельніцтва (2006)
колькасьць: 117 224 чал.
шчыльнасьць: 849,45 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
Тэлефонны код: 050
Паштовыя індэксы: 8000, 8200, 8310, 8380
Геаграфічныя каардынаты: 51°12′32″ пн. ш. 3°13′27″ у. д. / 51.20889° пн. ш. 3.22417° у. д. / 51.20889; 3.22417Каардынаты: 51°12′32″ пн. ш. 3°13′27″ у. д. / 51.20889° пн. ш. 3.22417° у. д. / 51.20889; 3.22417
Бруге на мапе Бэльгіі
Бруге
Бруге
Бруге
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.brugge.be/

Бруге (па-нідэрляндзку: Brugge; па-француску: Bruges) — места ў Фляндрыі, у Бэльгіі. Сталіца правінцыі Заходняя Фляндрыя.

Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО. У час свайго росквіту ў пэрыяд Сярэднявечча насельніцтва складала 200 000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруґе лічыцца адным з самых маляўнічых местаў Эўропы.

Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. У канцы XX стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найстарэйшая крыніца, у якой упершыню даецца назва места, датуецца 875 рокам. Гэтая крыніца — старажытныя манэты, на якіх напісана Bruggia ды Bruccia. Аднак дакладнае паходжаньне назвы места дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае (па-нідэрляндзку: Reie), якая цячэ празь места. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцкага слова Роґія (Rogia), што значыць «Сьвятая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, зьмянялася і назва места — да Bryggia.

Пазьней адбылося зьмяшэньне з старажытнанарвэскім словам bryggja, што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвэскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па Паўночным моры.

Гіпотэза, якая зьвязвае назву места са словам «мост» (па-нідэрляндзку: brug) лічыцца найменш імавернай. Абґрунтаваньне непрыняцьця такога паходжаньня назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова brug, якое раней вымаўлялася як Brigge (для параўнаньня, анґельскае слова bridge, старажытнаанґельскае — brycg, фрызкае — brigge або bregge, гальскае — briva).

Неафіцыйныя назвы места[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)

Часта места называюць «Паўночнай Вэнэцыяй» з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруґе атрымалі ўласнае імя — ра́ен («reien») ад назвы ракі, што цячэ празь места — Рае). Таксама жыхары Бруґе называюць сваё места — Брэйдэлстад («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі леґендарнага героя з паданьняў XIV стагодзьдзя Яна Брэйдэля.

Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруґе — «Брускія вар’яты» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка зьявілася дзякуючы наступнай леґендзе: жыхары места падчас свайго змаганьня за аўтаномію ў Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі, у 1488 року зьняволілі на чатыры месяцы Максыміляна I Аўстрыйскага. За гэта месту было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруґе для яго правялі вялікі фэст для вяртаньня дазволу на правядзеньне кірмашу, на спагнаньне падаткаў і …будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруґе і атрымаеце вар’яцкі дом!»

Ґеаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруґе атачаюць плённыя раўніны. Места знаходзіцца на чыгуначнае лініі Ґент — Остэндэ. На тэрыторыі места зьліваюцца тры каналы — у кірунку Ґенту, Сьляўсу ды Остэнду; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па іх вялікім марскім караблям.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя да XVI стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вежа-званіца — сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруґе

Гісторыя Бруґе, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да III стагодзьдзя — пэрыяд Рымскае імпэрыі, калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў ґерманскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з Паўночнага мора і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.

Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці Анґельшчыны і зносінамі з Скандынавіяй. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруґе толькі падчас прыліву. Так было да XII стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.

У XIII стагодзьдзя Бруґе становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач Эўропы. Места набыло прывіляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Анґельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруґе меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі празь іншыя важныя месты — Ґент, Мэхелен, Брусэль ды Лёвэн. У непарыўнае сувязі зь міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.

Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў 1240 року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.

XIV стагодзьдзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруґе. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў — столькі, колькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.

Заняпад XV—XVI стагодзьдзяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа Бруґе 1562 року

У XV стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруґе паслабелі. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт Антвэрпэна стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруґе ў Антвэрпэн пераехалі і ганзейскія канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці ґрафіні Марыі Бурґундзкай у 1482 року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміляна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруґе вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.

Падчас Васьмідзесяцігадовае вайны Бруґе быў некалькі разоў полем бітваў. У 1579 року места далучылася да Утрэхцкае уніі (вайскова-палітычны хаўрус аб’яднаных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць Гішпаніі ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Брускі маґістрат заснаваў школу для хлапчукоў зь бедных сем’яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.

Брускія карункі і «паміраючае места» (пэрыяд XVII—XVIII стст.)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанская каралева Ізабэла насіла вопратку, аздобленную брускімі карункамі

XVII стагодзьдзя ў гісторыі Бруґе непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі з звычайнага занятку жанчын перарасьлі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.

З 1612 року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруґе. У 1802 року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).

Выраб карункаў па старой тэхналёґіі

Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруґе. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруґе ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі — Ґентам ды Антвэрпэнам. Бруґе — як звычайнае правінцыйнае места — засталося ў баку ад галоўных падзеяў XIX стагодзьдзя: Француская рэвалюцыя, набыцьцё Бэльґіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У 1850 року Бруґе лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.

Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную згасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруґе францускі пісьменьнік Віктор Юго. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман Жоржа Родэнбаха «Мёртвы Бруґе» (па-француску: Bruges-la-Morte) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.

У 1877 бэльґійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы ды помнікі былі адноўленыя так, каб места стала вялікім музэем». Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару Люі дэ ля Сэнсэры (па-француску: Louis de la Censerie), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага места праслаўленую славутую мясьціну.

XX стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1895 року быў рэалізаваны плян бэльґійскага ўраду па будаўніцтву новага порту — Зээбруґе (па-нідэрляндзку: Zeebrugge), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруґе. Мэта праекту — павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недахопу шляхоў зносінаў зь іншымі рэґіёнамі краінамі, а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху.

Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруґе

Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла Першая сусьветная вайна, падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруґе. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі — у 1918. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі — у 1920-м.

Падчас Другое сусьветнае вайны порт Бруґе быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў 1951 року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З 1970 па 1985 была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзьве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікія докі.

Панарамы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand).
360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand).
Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt).
Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt).
Выгляд на зьліццё каналаў.
Выгляд на зьліццё каналаў.
Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai).
Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai).
Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei).
Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei).
Плошча Бюрг (De Burg).
Плошча Бюрг (De Burg).
Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).
Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бругесховішча мультымэдыйных матэрыялаў