Алехна Судзімонтавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasool (гутаркі | унёсак)
Rasool (гутаркі | унёсак)
Радок 40: Радок 40:
* Соф’я, жонка [[Аляксандар Гальшанскі|Аляксандра Гальшанскага]]
* Соф’я, жонка [[Аляксандар Гальшанскі|Аляксандра Гальшанскага]]
* Ядвіга, жонка сьпярша [[Маршалак гаспадарскі|маршалка гаспадарскага]] [[Станіслаў Мантоўт|Станіслава Мантоўта]], потым [[Кашталян троцкі|кашталяна троцкага]] [[Станіслаў Кезгайла (сын Яна)|Станіслава Кезгайлы]]
* Ядвіга, жонка сьпярша [[Маршалак гаспадарскі|маршалка гаспадарскага]] [[Станіслаў Мантоўт|Станіслава Мантоўта]], потым [[Кашталян троцкі|кашталяна троцкага]] [[Станіслаў Кезгайла (сын Яна)|Станіслава Кезгайлы]]
* Аляксандра, жонка кракаўскага мечніка Мікалая Тэнчынскага (першы мяшаны шлюбе літоўскай і польскай магнатэрыі)<ref name="evkl"/>
* Аляксандра, жонка кракаўскага мечніка Мікалая Тэнчынскага (першы мяшаны шлюб літоўскай і польскай магнатэрыі)<ref name="evkl"/>
* Ганна, манашка-францішканка
* Ганна, манашка-францішканка



Вэрсія ад 15:42, 10 верасьня 2019

Алехна Судзімонтавіч

Герб «Пагоня»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XV стагодзьдзе
Памёр 1491
Род Судэмунды
Бацькі Судзімонт Доргевіч
Жонка Ядвіга з Манівідаў
Дзеці Соф’я, Ядвіга, Аляксандра, Ганна
Дзейнасьць Обер-шэнк

Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[1]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намесьнік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі (з 1478)[2].

Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гнязьдзілава, Запоньне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тае прычыны, што ягоныя продкі не атрымалі герб у 1-й палове XV стагодзьдзя, карыстаўся «Пагоняй».

Упершыню згадваецца пад 1446 годам, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградку. У 1449—1453 гадах был падкоморыем вялікага князя Казімера, якому абавязаны сваім кар’ерным ўзростам. У 1458—1459 гадах быў намесьнікам гарадзенскім.

Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Івашкі Манівіда. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Часам сярод дачок згадваюцца[2] віленскія манашкі Дарота і Сьвятохна, што аднак ня мае пераканаўчага пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах[3].

Крыніцы

  1. ^ Wiњniewski J. Osadnictwo wschodniej Biaіostocczyzny: geneza, rozwуj oraz zrуїnicowanie i przemiany etniczne // «Acta Baltico-Slavica» T. XI, 1977. S. 7—78.
  2. ^ а б в Пазднякоў В. Алехна Судзімонтавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 219.
  3. ^ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. S. 127—136.

Літаратура