Новы год: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– непацьверджаныя зьвесткі
Радок 7: Радок 7:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

[https://sdnjom.ru/scenarii/na-novyy-god/ Сцэнар на новы год]

{{Commons}}
{{Commons}}



Вэрсія ад 14:10, 24 ліпеня 2019

Новы год — сьвяткуецца амаль усімі народамі сьвету згодна з прынятымі гадавым каляндаром і сыстэмай зьлічэньня часу, азначаючы сканчэньне аднаго году і пачатак наступнага. Надыход Новага году адзначаюць зь незапамятных часоў, аднак у розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэньня прыроды. У кожнага народу існуюць свае навагоднія традыцыі і абрады. У Беларусі сустракаюць Новы год у ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня.

На тэрыторыі Беларусі адлічваць новы каляндарны год з 1 студзеня пачалі ў 1583 годзе, калі паводле ўказа караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя ўсе жыхары краіны перайшлі на грыгарыянскі каляндар. Да гэтых зьменаў надыход Новага году адзначалі 1 верасьня паводле праваслаўнай традыцыі пачатку заснаваньня сусьвету, або 1 сакавіка, як было прынята на абшарах сучаснай Беларусі яшчэ зь язычніцкіх часоў – так сустракалі пачатак земляробчага году.

Пасьля ўказу Стэфана Баторыя аб пераходзе на грыгарыянскі каляндар выбухнулі так званыя «каляндарныя» бунты. У Полацку, Вільні ды Львове адбыліся пратэсты мясцовага насельніцтва, у выніку якіх кароль быў вымушаны дазволіць праваслаўным прытрымлівацца пры сьвяткаваньні сваіх сьвятаў юліянскага каляндара (які на той момант адставаў ад грыгарыянскага на 10 дзён).

Вонкавыя спасылкі

Сцэнар на новы год

Новы годсховішча мультымэдыйных матэрыялаў