Памідоры: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: hi:टमाटर
д робат дадаў: kk:Қызанақ
Радок 57: Радок 57:
[[iu:ᒥᓗᑦᓱᑳᒐᖅ/milutsukaagaq]]
[[iu:ᒥᓗᑦᓱᑳᒐᖅ/milutsukaagaq]]
[[ja:トマト]]
[[ja:トマト]]
[[kk:Қызанақ]]
[[kn:ಟೊಮೇಟೊ]]
[[kn:ಟೊಮೇಟೊ]]
[[ko:토마토]]
[[ko:토마토]]

Вэрсія ад 04:57, 12 траўня 2008

Памідо́ры, Тама́ты (па-лацінску: Lycopersicon esculentum ці Solanum lycopersicum) — травяністая расліна сямейства паслёнавых, адна з найбольш папулярных у сучаснай сусветнай кулінарыі.

Гісторыя

Расліны

Радзіма — Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка, дзе вырошчваліся рознымі індзейскімі народамі, найперш, ацтэкамі, у мове якіх tomatl азначае “штосьці круглае, пухлае”. Ад заваявання Мексікі іспанцамі ў першай трэці XVI стагоддзя трапілі ў Паўднёвую Еўропу, у тым ліку ў Італію, дзе іх памылкова асацыявалі з паўночнаафрыканскімі маўрамі, — адсюль назва pomi di Mori (“яблыкі маўраў”), якая трансфармавалася ў італьянскай мове ў pomodoro (“залаты яблык”), а ў французскай — у рomme d’amour (“яблык кахання”). “Яблыкамі кахання” называлі памідоры і ў магнацкіх колах Рэчы Паспалітай, на чые сталы яны трапілі ў другой палове XVIII стагоддзя. У той час іх не елі сырымі, а рабілі пасту з вараных спелых памідораў, якой запраўлялі некаторыя супы і соўсы, а з зялёных выраблялі розныя марынады. Шырокае распаўсюджанне ў свеце атрымалі толькі ў канцы XIX, у Беларусі — з XX стагоддзя. У большасці моў свету захавалася арыгінальная індзейская назва “таматы”.

Выкарыстанне

Ягады

У ежу выкарыстоўваюцца плады — сочныя мясістыя ягады вагай ад 20 да 900 г. (і вышэй), шарападобныя, круглыя, пляскатыя, гладкія або рабрыстыя, ружовыя, чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя.

Памідоры ўтрымліваюць а 4 % цукроў, 0,4 – 0,8 % арганічных кіслот, мінеральныя солі, 25мг% вітаміну C, каратын, вітаміны B1, B2, PP. Гарманічнае спалучэнне цукроў і арганічных кіслот абумоўлівае прыемны смак. З памідораў гатуюць салаты, прыправы, соўсы (у тым ліку кетчуп), вырабляюць сокі, фаршыруюць, марынуюць, соляць, кансервуюць, дадаюць у першыя стравы (за 10 хвілін да заканчэння варкі). З добра выспелых вырабляюць таматнае пюрэ і таматную пасту.


Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі

Памідорысховішча мультымэдыйных матэрыялаў