Мікалай Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі
д афармленьне |
Niegodzisie (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Абрамовіч}} |
{{Іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Абрамовіч}} |
||
[[Файл:Jastrzębiec Abramowiczów.jpg|міні|Герб роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]]]] |
[[Файл:Jastrzębiec Abramowiczów.jpg|міні|Герб роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]]]] |
||
'''Мікала́й Абрамо́віч''' (1590-я — люты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дыплямат. З шляхецкага роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]], сын смаленскага [[ваявода|ваяводы]] [[Ян Абрамовіч|Яна Абрамовіча]], бацька [[Самуэль Андрэй Абрамовіч|Самуэля Абрамовіча]]. |
'''Мікала́й Абрамо́віч''' ({{Lang-pl|Mikołaj Abramowicz}}; 1590-я — люты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дыплямат. З шляхецкага роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]], сын смаленскага [[ваявода|ваяводы]] [[Ян Абрамовіч|Яна Абрамовіча]], бацька [[Самуэль Андрэй Абрамовіч|Самуэля Абрамовіча]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Вэрсія ад 17:08, 22 чэрвеня 2019
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.
Мікала́й Абрамо́віч (па-польску: Mikołaj Abramowicz; 1590-я — люты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч ВКЛ, дыплямат. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын смаленскага ваяводы Яна Абрамовіча, бацька Самуэля Абрамовіча.
Біяграфія
Вайсковая кар’ера
У 1603 годзе, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх Радзівілаў. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове 1620-х ваяваў супраць швэдаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштапа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў Крыштаф Арцішэўскі). У 1625 годзе вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця Рыгі, у 1626 годзе ў бітве пад Гневам, дзе фактычна замяніў няздольнага Януша Тышкевіча. У 1626—1627 гадах ваяваў супраць швэдаў на Памор’і й у Прусіі. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў са студзеня 1633 году камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад 1634 году старшы над гарматай (ад 1640 году называўся генэрал артылерыі ВКЛ), камандэр калёны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэньні Палянаўскага міру 1634 году.
Палітычная дзейнасьць
Староста старадубскі ў 1636—1647 гадах, мядзельскі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам Трыбуналу ВКЛ. Чашнік ВКЛ у 1638—1640 гадах, кашталян амсьціслаўскі ў 1640—1643 гадах, ваявода амсьціслаўскі (1643—1647) і троцкі ад 1647 году.
У 1646 годзе прызначаны камісарам на перамовах з Масквой й на даручэньне караля перадаў Расеі Трубчэўскую воласьць, за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысячаў злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадачай ВКЛ ад Польшчы гарадоў Лоеў і Любеч. У 1648 годзе прызначаны камісарам для перамоваў з Швэцыяй.
Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў ВКЛ. У 1631 годзе падараваў Літоўскаму сыноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыйнага сыноду (1644).
Зямельныя ўладаньні
Апроч бацькавых маёнткаў (Варняны, Дубнікі й Язаў у Віленскім павеце, Сьвіраны, Сураж і Кабыльнік у Ашмянскім) меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве.
Літаратура
- Antanas Tyla Унівэрсальная летувіская энцыкляпэдыя = Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Вільня: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2001. — Т. 1:A–Ar. — С. 40. — 799 с. — (Унівэрсальная летувіская энцыкляпэдыя з 23-х тамоў(lt)). — ISBN 5-420-01486-6
- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»