Розьніца паміж вэрсіямі «Наваградзкі замак»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
|Commons = Navahradak Castle
}}
'''Нава́градзкі за́мак''' — унікальны помнік абарончага дойлідзтва эпохі [[сярэднявечча]], старажытны цэнтар [[Наваградак|Наваградку]], рэзыдэнцыя заходнерускіх князёў і князёў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]]. Існаваў у [[11 стагодзьдзе|11]]—[[17 стагодзьдзе|17]]XI—XVII стагодзьдзях. Захаваліся падмурак і рэшткі сьценаў.
 
== Узьнікненьне замка ==
 
=== Першыя збудаваньні ===
З пачатку XI стагодзьдзя да сярэдзіны [[XIII стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] на валах старажытнага Наваградку стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове XIII стагодзьдзя былі ўзьведзеныя моцныя дубовыя зрубы. У той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая вежа-[[данжон]]. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Цяперака яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка.
 
Гэтая вежа сыграла вялікую ролю ў абароне замка. У [[1274]] годзе галіцка-валынскія і татарскія войскі безвынікова штурмавалі Наваградак. Шматлікія спробы аддзелаў [[Крыжакі|крыжакоў]] захапіць замак (у [[1314]] годзе на чале з магістрам [[Гайнрых фон Плёцке|Гайнрыхам фон Плёцке]], у [[1391]] годзе на чале з магістрам [[Конрад фон Валенрод|Конрадам фон Валенродам]] і ў [[1394]] годзе на чале з магістрам [[Конрад фон Юнгінген|Конрадам фон Юнгінгенам]] і маршалам [[Вэрнэр Тэтынгер|Вэрнэрам Тэтынгерам]]) таксама ня мелі посьпеху.
 
=== Вежа Шчытоўка ===
У выніку гэтых нападаў верхнія ярусы вежы былі моцна пашкоджаныя і ў канцы [[14 стагодзьдзе|14XIV стагодзьдзя]] вежа была адбудаваная, але ўжо з цэглы. Яна вырасла на рэштках старой вежы і таксама мела форму квадрата. Яна атрымала назву '''Шчытоўка''' ''(Шчытавая, Цэнтральная)'', што кажа само за сябе — гэта быў надзейны шчыт сярэднявечнага гораду. Новая вежа была пяціпавярховай, зь перакрыцьцямі на бэльках. Агульная яе вышыня дасягала 25 мэтраў. Таўшчыня яе сьценаў была каля трох мэтраў. Іх праразалі байніцы, а ўнізе — праёмы замкавай брамы. Брама наглуха зачынялася знутры вежы і ў час асады ператваралася ў самастойны апорны пункт. У паўднёвай сьцяне Шчытоўкі ішла ўгору мураваная лесьвіца, якой карысталіся воіны падчас нападаў. Магчыма, ўнутры вежы, паміж паверхамі, меліся і драўляныя лесьвіцы для штодзённага карыстаньня, бо асобныя паверхі выкарыстоўваліся пад жыльлё.
 
== Узьвядзеньне ўмацаваньняў ==
 
=== Першы этап ===
Відаць, да канца 14XIV стагодзьдзя Шчытоўка была адзіным мураваным умацаваньнем замка. Але напрыканцы 14XIV — пачатку [[15 стагодзьдзе|15XV стагодзьдзя]] ў Наваградзкім замку распачалося ўзьвядзеньне замкавых муроў, якое праходзіла ў некалькі этапаў. Спачатку былі пабудаваныя тры мураваныя вежы і сьцены паміж імі. Справа ад Шчытоўкі паўстала высокая прызмападобная '''Касьцельная вежа'''. З усходу ад яе ішло другое прасла мураванай сьцяны даўжынёю каля 80 мэтраў і таўшчынёю 2,5 мэтры, якое вяло да наступнай вежы, так званай '''Малой брамы'''. Малая брама і Касьцельная вежа мелі па некалькі паверхаў зь перакрыцьцямі па бэльках, а на кожным паверсе былі байніцы.
 
Паварочваючы ад Малой брамы на захад, ішло 70-мэтровае прасла сьцяны, канструкцыйна зьвязанае яшчэ з адной вежай — '''Пасадзкай'''. Правае прасла сьцяны вяло ад Пасадзкай вежы да паўночнага краю гары і змыкалася ў паўночна-заходнім куце замкавага вала з драўлянымі ўмацаваньнямі, якія ішлі да Шчытоўкі.
 
Трэба адзначыць, што ўжо ў 14XIV стагодзьдзі ў дзядзінцы існаваў каменны храм — '''Царква Сьвятога Міхала''', вядомы зь пісьмовых крыніцаў [[16 стагодзьдзе|16]]—[[17 стагодзьдзе|17]]XVI—XVII стагодзьдзяў. Да [[1775]] году ў ім праходзілі паседжаньні [[Трыбунал Вялікага княства Літоўскага|Трыбуналу]] — вышэйшага апэляцыйнага суду Вялікага княства Літоўскага. А на поўнач ад храму стаяў двухпавярховы каменны палац, які існаваў да сярэдзіны 17 стагодзьдзя.
 
=== Другі этап ===
Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны 1654—1667 гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У 1655 годзе яго занялі казакі [[Іван Залатарэнка|Івана Залатарэнкі]]. А ў 1660 годзе часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя [[Іван Хаванскі|Івана Хаванскага]]. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадзкая, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. [[Паўночная вайна]] канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у 1706 годзе швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі. Сваю вэрсію разбурэньня замка швэдамі падае [[Ян Чачот]] у сваёй балядзе «[[Наваградзкі замак (баляда)|Наваградзкі замак]]».
 
У [[1802]] годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы гораду. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы [[19 стагодзьдзе|19XIX стагодзьдзя]] на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоваў.
 
== Замак у нашыя часы ==
Толькі ў [[1921]] годзе Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў [[1922]]—[[1930]]1922—1930 гадах польскія археолягі правялі частковую кансэрвацыю вежавых руінаў, а паваліўшыяся сьцены Касьцельнай вежы склалі наноў. З [[1956]] году ў Наваградку працавалі савецкія археолягі. На дадзены момант захаваліся толькі рэшткі Касьцельнай вежы і Шчытоўкі.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
 
[[Катэгорыя:Вежы валынскага тыпу]]
[[Катэгорыя:ЗамкіРуіны замкаў у Беларусі]]
[[Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гатычныя збудаваньні ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Гатычныя збудаваньні Беларусі]]
[[Катэгорыя:Наваградзкае ваяводзтва]]
[[Катэгорыя:Абарончыя збудаваньні Наваградку]]
[[Катэгорыя:Славутасьці Наваградку]]
[[Катэгорыя:Вуліца Малы Замак (Наваградак)]]
133 921

зьмена

Навігацыйнае мэню