Шкло: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Colorful bottle.jpg|міні|200пкс|Шкляная бутэлька]]
[[Файл:Colorful bottle.jpg|міні|200пкс|Шкляная бутэлька]]
'''Шкло''' — [[пераастужаная вадкасьць|пераастужаны расплаў]], [[Аморфныя целы|аморфны неарганічны матэрыял]], які атрымоўваецца праз астуджэньне і застываньне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэньні расплаву не [[Крышталізацыя|крышталізуюцца]], а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую [[глейкасьць]] у параўнаньні з расплавамі няшклоўтвараючых рэчываў.
'''Шкло''' — [[пераастужаная вадкасьць|пераастужаны расплаў]], [[Аморфныя целы|аморфны неарганічны матэрыял]], які атрымоўваецца праз астуджэньне і застываньне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэньні расплаву не [[Крышталізацыя|крышталізуюцца]], а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую [[глейкасьць]] у параўнаньні з расплавамі няшклоўтвараючых рэчываў.<ref>[https://sv-okna.com/kak-otkryvayutsya-sovremennye-okna.html Шкло ў сучасных вокнах]</ref>


Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня [[крышталізацыя|крышталізуецца]], таму яно не мае рэзка выяўленага [[пункт плаўленьня|пункту плаўленьня]]. У адрозьненьне ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — [[шкломаса|шкломасы]]<ref>[http://leksika.com.ua/11460612/ure/sklo_neorganichne Скло неорганічне]. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.</ref>.
Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня [[крышталізацыя|крышталізуецца]], таму яно не мае рэзка выяўленага [[пункт плаўленьня|пункту плаўленьня]]. У адрозьненьне ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — [[шкломаса|шкломасы]]<ref>[http://leksika.com.ua/11460612/ure/sklo_neorganichne Скло неорганічне]. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.</ref>.

Вэрсія ад 00:18, 11 чэрвеня 2019

Шкляная бутэлька

Шклопераастужаны расплаў, аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз астуджэньне і застываньне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэньні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую глейкасьць у параўнаньні з расплавамі няшклоўтвараючых рэчываў.[1]

Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня крышталізуецца, таму яно не мае рэзка выяўленага пункту плаўленьня. У адрозьненьне ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — шкломасы[2].

Беларусь

У кастрычніку 2010 году дзяржаўнае аб'яднаньне «Белрэсурсы» замовіла ў аўстрыйскага АТ «Біндэр+Ко» (Гляйсдорф, зямля Штырыя) пастаўку завода сартаваньня зьмешанага шклабою за 5,5 млн эўра. Гадавая магутнасьць завода склала 120 000 тонаў пры 3-зьменнай працы. Патрэба адной зьмены ў сыравіне складала 4000 тоны за месяц (65 вагонаў), 200 тонаў за содні (3 вагоны) і 25 тонаў за гадзіну. За 2011 год у Беларусі ўтварылася каля 200 000 тонаў адкідаў шкла. Пагатоў шклозаводы ўвезьлі ў краіну 24,7 тыс. тонаў шклабою на $2,6 млн[3].

На чэрвень 2012 году падразьдзяленьнях ДА «Белрэсурсы» з доступам да чыгункі стварылі назапашвальныя пляцоўкі для збору зьмешанага тарнага шклабою ў Гомелі, Магілёве і Бабруйску, яшчэ 18 пляцовак у Віцебскай вобласьці і 17 у Берасьцейскай (Баранавічы, Берасьце, Івацэвічы, Кобрынь, Лунінец, Пінск). Таксама ДА «Белрэсурсы» замовіла ў 20 прадпрыемстваў Беларусі пастаўку 10 000 тонаў зьмешанага шклабою. Зборам шклотары і адкідаў шкла займаліся каля 1000 прыёмных пунктаў нарыхтоўкі шклотары і другаснай сыравіны, дзе за 1 кг шклотары (3 пляшкі) плацілі 200 рублёў (2,4 цэнты). Таксама станцыі сартаваньня камунальных адкідаў дасартоўвалі адкіды шкла пасьля збору праз адмысловыя кантэйнэры. Асноўнымі спажыўцамі шклабою ў краіне былі шклозавод Ялізава (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласьць), ЗАТ «Белэўратара» (Ліда, Гарадзенская вобласьць), Гомельскі шклатарны завод, Гарадзенскі шклозавод і УП «Белшклопрам» (Гомель)[3].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Шкло ў сучасных вокнах
  2. ^ Скло неорганічне. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.
  3. ^ а б Надзея Нікалаева. Штрафныя санкцыі — лепшы аргумэнт на карысьць разьдзельнага збору сьмецця // Зьвязда : газэта. — 12 чэрвеня 2012. — № 110 (27225). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

Шклосховішча мультымэдыйных матэрыялаў