Павал Чайка: розьніца паміж вэрсіямі
д правапіс |
д афармленьне |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Павал ( |
'''Павал (Пётар) Чайка''' ('''Чайко'''; [[1889]], в.[[Лютавічы]] [[Вызьнянская воласьць]], [[Слуцкі павет]] — [[9 студзеня]] [[1921]]) — беларускі вайсковец, удзельнік [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага Збройнага чыну]]. |
||
== Біяграфія == |
|||
Скончыў мужчынскую |
Скончыў мужчынскую гімназію ў 1909 годзе. У 1912 годзе скончыў [[Іркуцк]]ую вайсковую школу. |
||
Удзельнік [[Першая |
Удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. На фронце ўзагароджаны ордэнамі Сьв. Ганны 3-я і 4-е степеней, Сьв. Уладзімера 4-е ступені ды сьв. Станіслава 3-е ступені. Скончыў вайну штабс-капітанам. |
||
Па вайне ў Чырвонай арміі. У пачатку |
Па вайне ў Чырвонай арміі. У пачатку 1919 году працаваў у [[Слуцак|Слуцку]] пры Ваенным камісарыяце ваенным кіраўніком. Быў зьвязаны зь беларускімі эсэрамі. У восень 1920 году дэзэртаваў ад бальшавікоў. На запрашэньне [[Антон Сокал-Кутылоўскі|Антона Сокал-Кутылоўскага]], які прыехаў да в. Лютавічы, далучыўся да [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага паўстаньня]]. Камандзір 1-га Слуцкага стралковага палка. Добра наладзіў справу. Выяўляў многа асабістай ініцыятывы: адпускаў палонных, загадваў афіцэрам не ўжываць цялесных пакараньняў. Палоннага чырвонага афіцэра забраў жыць да сябе дадому, а пасьля допыту адпусьціў. Тлумачыў гэта тым «''Ну хоць мы самага камуніста выпусьцілі, то мы гэтым нічога ня трацім, а наадварот, што было б у такога чалавека на душы? Ці мог бы ён больш ваяваць проціў нас? Мы павінны біць духам, а не аружжам.''» |
||
Перадаў да Чырвонай арміі старым дзядком ліст да былога ваеннага камісара |
Перадаў да Чырвонай арміі старым дзядком ліст да былога ваеннага камісара Слуцку — Лебедзя, дзе апісаў усе недахваты беларускага войска. Але дзед быў затрыманы, ліст выяўлены. Прыкладны яго зьмест прыпамінае [[Сяргей Бусел]] : «''Я знаходжуся ў беларускай паўстанчаскай арміі і многа раблю карысьці для нашай ідэі. Белагвардэйскай сволачы не пазваляю займацца мардабіцьцем і аслабаняю палонных''» <ref>Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. [[Менск]], Медысонт, 2006, (с. 170)</ref> Чайка быў арыштаваны і перададзены контрвыведцы. Але з-пад варты ён здолеў ўцячы (прадраў страху ў хаце, дзе сядзеў), у спрыяньні гэтаму пасьля абвінавацілі камандзіра контрвыведкі [[Антон Мірановіч (паручнік)|Антона Мірановіча]]. Дэзэртаваў да чырвоных. Тамака абвінавачаны камісарамі ў здрадзе савецкай уладзе і на вырак тройкі асобага аддзелу 16-е арміі (начале з [[Ян Ольскі|Ольскім]], будучым кіраўніком [[ГПУ БССР]]) расcтраляны. |
||
⚫ | |||
{{Крыніцы}} |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. [[Менск]], Медысонт, |
* Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. [[Менск]], Медысонт, 2006. |
||
⚫ | |||
{{зноскі}} |
|||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Чайка, Павал}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Чайка, Павал}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1889 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1889 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстаньня]] |
[[Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстаньня]] |
Вэрсія ад 14:09, 1 чэрвеня 2019
Павал (Пётар) Чайка (Чайко; 1889, в.Лютавічы Вызьнянская воласьць, Слуцкі павет — 9 студзеня 1921) — беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага Збройнага чыну.
Біяграфія
Скончыў мужчынскую гімназію ў 1909 годзе. У 1912 годзе скончыў Іркуцкую вайсковую школу.
Удзельнік Першай сусьветнай вайны. На фронце ўзагароджаны ордэнамі Сьв. Ганны 3-я і 4-е степеней, Сьв. Уладзімера 4-е ступені ды сьв. Станіслава 3-е ступені. Скончыў вайну штабс-капітанам.
Па вайне ў Чырвонай арміі. У пачатку 1919 году працаваў у Слуцку пры Ваенным камісарыяце ваенным кіраўніком. Быў зьвязаны зь беларускімі эсэрамі. У восень 1920 году дэзэртаваў ад бальшавікоў. На запрашэньне Антона Сокал-Кутылоўскага, які прыехаў да в. Лютавічы, далучыўся да Слуцкага паўстаньня. Камандзір 1-га Слуцкага стралковага палка. Добра наладзіў справу. Выяўляў многа асабістай ініцыятывы: адпускаў палонных, загадваў афіцэрам не ўжываць цялесных пакараньняў. Палоннага чырвонага афіцэра забраў жыць да сябе дадому, а пасьля допыту адпусьціў. Тлумачыў гэта тым «Ну хоць мы самага камуніста выпусьцілі, то мы гэтым нічога ня трацім, а наадварот, што было б у такога чалавека на душы? Ці мог бы ён больш ваяваць проціў нас? Мы павінны біць духам, а не аружжам.»
Перадаў да Чырвонай арміі старым дзядком ліст да былога ваеннага камісара Слуцку — Лебедзя, дзе апісаў усе недахваты беларускага войска. Але дзед быў затрыманы, ліст выяўлены. Прыкладны яго зьмест прыпамінае Сяргей Бусел : «Я знаходжуся ў беларускай паўстанчаскай арміі і многа раблю карысьці для нашай ідэі. Белагвардэйскай сволачы не пазваляю займацца мардабіцьцем і аслабаняю палонных» [1] Чайка быў арыштаваны і перададзены контрвыведцы. Але з-пад варты ён здолеў ўцячы (прадраў страху ў хаце, дзе сядзеў), у спрыяньні гэтаму пасьля абвінавацілі камандзіра контрвыведкі Антона Мірановіча. Дэзэртаваў да чырвоных. Тамака абвінавачаны камісарамі ў здрадзе савецкай уладзе і на вырак тройкі асобага аддзелу 16-е арміі (начале з Ольскім, будучым кіраўніком ГПУ БССР) расcтраляны.
Крыніцы
Літаратура
- Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. Менск, Медысонт, 2006.