Смаленскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 70: Радок 70:
Krasny, Pračyścienskaja. Красны, Прачысьценская (1924).jpg|Прачысьценская царква ў Красным
Krasny, Pračyścienskaja. Красны, Прачысьценская (1924).jpg|Прачысьценская царква ў Красным
Źviarovičy, Mikolskaja. Зьвяровічы, Мікольская (1924).jpg|Мікольская царква ў Зьвяровічах
Źviarovičy, Mikolskaja. Зьвяровічы, Мікольская (1924).jpg|Мікольская царква ў Зьвяровічах
Jadrevičy. Ядрэвічы (1924).jpg|Мікольская царква ў Ядрэвічах
Jadrevičy, Mikolskaja. Ядрэвічы, Мікольская (1924).jpg|Мікольская царква ў Ядрэвічах
</gallery></center>
</gallery></center>



Вэрсія ад 20:10, 30 траўня 2019

Смаленскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Старосты Старосты смаленскія
Час існаваньня 16251667
Месцазнаходжаньне Смаленскага павету
Смаленскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Смаленск.

Месты: Белы, Дарагабуж, Ельня, Красны, Рослаў, Сярпейск.

Гісторыя

Смаленск, да 1750

У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618)[1]. У 1625 утварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].

У 1633 з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634. Паводле ўмоваў Палянаўскага міру (1634), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У 1638 Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты смаленскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Пазднякоў В. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.
  2. ^ С. Думин. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991.
  3. ^ Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.
  4. ^ Антон Астаповіч. Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока, planetabelarus.by

Літаратура