Віталь Радзівонаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
завяршыў кар’еру
абнаўленьне зьвестак
Радок 18: Радок 18:
|нац зборная = [[Зборная Беларусі па футболе|Беларусь]]
|нац зборная = [[Зборная Беларусі па футболе|Беларусь]]
|нац гульні(галы) = 48 (10)
|нац гульні(галы) = 48 (10)
|абнаўленьне(клюб) = 26 лістапада 2017
|абнаўленьне(зборная) =
}}
}}
'''Віта́ль Радзіво́наў''' (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, [[Віцебск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[футбол|футбаліст]]. У 2007—2017 гадах правёў 48 матчаў за [[Зборная Беларусі па футболе|зборную Беларусі]] і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у [[Клюб беларускіх бамбардзіраў]] для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні<ref>[http://www.pressball.by/articles/football/others/80593 Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман]. Прессбол. {{Ref-ru}}</ref>. Спартовы дырэктар [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]] з 2018 году<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=203721 Віталь Радзівонаў стаў спартовым дырэктарам БАТЭ] // [[Наша ніва]]</ref>.
'''Віта́ль Радзіво́наў''' (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, [[Віцебск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[футбол|футбаліст]]. У 2007—2017 гадах правёў 48 матчаў за [[Зборная Беларусі па футболе|зборную Беларусі]] і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у [[Клюб беларускіх бамбардзіраў]] для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні<ref>[http://www.pressball.by/articles/football/others/80593 Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман]. Прессбол. {{Ref-ru}}</ref>.


== Кар’ера ==
== Кар’ера ==
Радок 37: Радок 35:
У [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 году|сэзоне 2013 году]] Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі, да таго тры гады запар найлепшым бамбардзірам клюбу быў [[Рэнан Брэсан]]. У першых праведзеных дзесяці матчах нязьменна адзначаўся голам або галявой перадачай, аднак шэраг матчаў прапусьціў з-за невялікай траўмы, у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноўку стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату паводле вэрсіі [[Беларуская фэдэрацыя футболу|Беларускай фэдэрацыі футболу]].
У [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 году|сэзоне 2013 году]] Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі, да таго тры гады запар найлепшым бамбардзірам клюбу быў [[Рэнан Брэсан]]. У першых праведзеных дзесяці матчах нязьменна адзначаўся голам або галявой перадачай, аднак шэраг матчаў прапусьціў з-за невялікай траўмы, у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноўку стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату паводле вэрсіі [[Беларуская фэдэрацыя футболу|Беларускай фэдэрацыі футболу]].


Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2017 году<ref>[http://football.by/news/108899.html Виталий Родионов завершил игровую карьеру]{{Ref-ru}}</ref>, пасьля чаго быў прызначаны на пасаду спартовага дырэктара [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]<ref>[http://www.football.by/news/109228.html Виталий Родионов назначен спортивным директором БАТЭ]{{Ref-ru}}</ref>.
Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2017 году<ref>[http://football.by/news/108899.html Виталий Родионов завершил игровую карьеру]{{Ref-ru}}</ref>, пасьля чаго быў прызначаны на пасаду спартовага дырэктара [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]<ref>[http://www.football.by/news/109228.html Виталий Родионов назначен спортивным директором БАТЭ]{{Ref-ru}}</ref>, якую пакінуў у красавіку 2019 году<ref>[http://www.football.by/news/125067.html Виталий Родионов покинул БАТЭ]{{Ref-ru}}</ref>.


=== Міжнародная ===
=== Міжнародная ===
Радок 45: Радок 43:
=== Камандныя ===
=== Камандныя ===
'''[[БАТЭ Барысаў]]'''
'''[[БАТЭ Барысаў]]'''
* [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Чэмпіён Беларусі]] (12): [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2006 году|2006]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2007 году|2007]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2008 году|2008]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2009 году|2009]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2010 году|2010]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2011 году|2011]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2012 году|2012]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2013 году|2013]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2014 году|2014]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году|2015]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году|2016]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году|2017]]
* [[Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Чэмпіён Беларусі]] (12): [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2006 году|2006]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2007 году|2007]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2008 году|2008]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2009 году|2009]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2010 году|2010]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2011 году|2011]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2012 году|2012]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2013 году|2013]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2014 году|2014]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году|2015]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году|2016]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году|2017]]
* Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]]: 2006, 2010, [[Кубак Беларусі па футболе 2014—2015 гадоў|2015]]
* Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]]: 2006, 2010, [[Кубак Беларусі па футболе 2014—2015 гадоў|2015]]
* Уладальнік [[Супэркубак Беларусі па футболе|Супэркубка Беларусі]]: 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
* Уладальнік [[Супэркубак Беларусі па футболе|Супэркубка Беларусі]]: 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
Радок 62: Радок 60:
! Дывізіён !! Матчы !! Галы
! Дывізіён !! Матчы !! Галы
|-
|-
|rowspan="3"| [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]] || [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году|2015]] || [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2015 году|Вышэйшая ліга]] || 17 || 9
|rowspan="3"| [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]] || [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году|2015]] || [[Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2015 году|Найвышэйшая ліга]] || 17 || 9
|-
|-
| [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году|2016]] || [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 году|Вышэйшая ліга]] || 25 || 15
| [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году|2016]] || [[Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 году|Найвышэйшая ліга]] || 25 || 15
|-
|-
| [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году|2017]] || [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 году|Вышэйшая ліга]] || 19 || 8
| [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году|2017]] || [[Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 году|Найвышэйшая ліга]] || 19 || 8
|}
|}



Вэрсія ад 17:12, 11 красавіка 2019

Віталь Радзівонаў
Віталь Радзівонаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 сьнежня 1983 (40 гадоў)
Віцебск, БССР
Рост 179 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003
2003—2005
2005—2017
2009
Лякаматыў Віцебск
Тарпэда Жодзіна
БАТЭ Барысаў
Фрайбург
49 (6)
57 (21)
262 (118)
12 (4)
Зборныя
2007—2017 Беларусь 48 (10)

Віта́ль Радзіво́наў (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст. У 2007—2017 гадах правёў 48 матчаў за зборную Беларусі і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1].

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Лякаматыў». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 49 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе віцебскага «Лякаматыва», быў асноўным гульцом шэрагу атакі.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюбу «Тарпэда» з Жодзіна, у склад якога далучыўся ў пачатку 2003 году. Згуляў за жодзінскіх «аўтазаводцаў» наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Тарпэда» таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды й быў адным з галоўных бамбардзіраў каманды, маючы сярэднюю выніковасьць на ўзроўні 0,37 голу за гульню першынства.

У склад БАТЭ далучыўся ў 2005 годзе, разам зь якім атрымаў шэраг тытулаў на нацыянальнай арэне, а таксама прымаў удзел у матчах эўракубкаў. Менавіта ў БАТЭ Віталь атрымаў сваю мянушку «прафэсар», якую далі яму трэнэры Аляксей Бага й Аляксандар Федаровіч, параўноваючы дзеяньні гульца з расейскай зоркай НХЛ Ігарам Ларыёнавым, які таксама мае мянушку «прафэсар»[2]. Таксама, выступаючы за БАТЭ, гулец прыцягнуў увагу трэнэрскага штабу нацыянальнай зборнай Беларусі.

На працягу 2009 году на правах арэнды абараняў колеры нямецкага «Фрайбургу», за які пасьпеў згуляць 12 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце, аднак гэтак і не замацаваўся ў камандзе й вярнуўся ў БАТЭ.

24 траўня 2012 году Радзівонаў двойчы забіў ў матчы супраць клюбу «Менск», што прынесла клюбу перамогу зь лікам 2:0, а Віталь стаў лепшым бамбардзірам БАТЭ ў беларускім першынстве, маючы на сваім рахунку 57 галоў, перасягнуўшы, такім чынам, рэкорд Віталя Кутузава ў 56 забітых галоў, які быў усталяваны ім у пэрыяд з 1998 па 2001 гады[3]. 19 верасьня 2012 году Радзівонаў забіў другі гол у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць францускага «Лілю», які стаў першым голам гульца ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, а клюб атрымаў у гэтай сустрэчы першую перамогу на гэтай стадыі ў сваёй гісторыі[4]. Апошні прарыў барысаўскага клюбу ў эўракубках зьвязаны з важкім унёскам Віталя ў вынікі каманды, то бок гулец мае на сваім рахунку 16 мячоў у розыгрышах Лігі чэмпіёнаў (12) і Лігі Эўропы (4).

У сэзоне 2013 году Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі, да таго тры гады запар найлепшым бамбардзірам клюбу быў Рэнан Брэсан. У першых праведзеных дзесяці матчах нязьменна адзначаўся голам або галявой перадачай, аднак шэраг матчаў прапусьціў з-за невялікай траўмы, у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноўку стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату паводле вэрсіі Беларускай фэдэрацыі футболу.

Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2017 году[5], пасьля чаго быў прызначаны на пасаду спартовага дырэктара БАТЭ[6], якую пакінуў у красавіку 2019 году[7].

Міжнародная

22 жніўня 2007 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, які завяршыўся перамогай беларусаў зь лікам 2:1, Радзівонаў выйшаў напачатку другой паловы гульні.

Узнагароды

Камандныя

БАТЭ Барысаў

Асабістыя

  • Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013
  • Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі — 2012, 2013, 2016
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі — 2005, 2007, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016
  • Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013, 2016

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 17 9
2016 Найвышэйшая ліга 25 15
2017 Найвышэйшая ліга 19 8

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Віталь Радзівонаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў