Мустафа Кемаль Ататурк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Mustafa_Kemal_Atatürk?oldid=848175113
Aybeg (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Палітык
{{Палітык
|імя = Мустафа Кемаль Ататурк
|імя = Мустафа Кемаль Ататурк
|выява = Atatürk.jpg
|выява = Müşir Gazi Mustafa Kemal Paşa, Balıkesir, 1923.png
|памер =
|памер =
|подпіс_пад_выявай =
|подпіс_пад_выявай =

Вэрсія ад 08:09, 8 сакавіка 2019

Мустафа Кемаль Ататурк
Файл:Emblem of the President of Turkey.svg 1-ы Прэзыдэнт Турэцкае рэспублікі
29 кастрычніка 1923 — 10 лістапада 1938
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Ісмэт Інёню
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 траўня 1881
Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя
Памёр: 10 лістапада 1938 (57 гадоў)
Стамбул, Турэччына
Партыя: Рэспубліканская народная партыя
Сужэнец: Латыфэ Ушаклагіль
Дзеці: Сабіга Гёкчэн[d], Юлькю Адатэпэ[d], Абдурахім Тунджак[d], Афэт Інан[d], Зэхра Айлін[d], Рукіе Эркін[d], Нэбіле Ірдэлп[d] і Сыгыртмач Мустафа[d]
Бацька: Алі Рыза-эфэндзі
Маці: Зюбэйдэ-ханым
Адукацыя:
Узнагароды:
Imtiyaz Medal Liakat Medal Gallipoli Star Ордэн Святога Аляксандра 1st class, Order of the Medjidie 2nd class, Order of the Medjidie 5th class, Order of the Medjidie
Жалезны крыж
Silver Military Merit Medal Bronze Military Merit Medal 1st Class Order of the Crown Medal of Independence Military Merit Cross III. Class Order of Osmanieh 2nd Class Order of Osmanieh 3rd Class Order of Osmanieh 4th Class Жалезны крыж 2-га класа

Мустафа́ Кема́ль Атату́рк (па-турэцку: Mustafa Kemal Atatürk; 19 траўня 1881, Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя — 10 лістапада 1938, Стамбул, Турэччына) — турэцкі палітык, генэрал, заснавальнік і першы прэзыдэнт (1923—1938) Турэцкае Рэспублікі.

Ататурк стаў вядомы дзякуючы ягонай ролі ў перамозе ў Галіпальскай кампаніі падчас Першай сусьветнай вайны. Пасьля паразы Асманскай імпэрыі ў сусьветнай вайне і наступнага падзелу дзяржавы, ён ачоліў турэцкі нацыянальны рух, які супраціўляўся падзелам мацерыковай частцы Турэччыны супраць дзяржаваў Антанты. Ататурк стаў ля вытокаў стварэньня часовага ўраду ў цяперашняй сталіцы Турэччыны Анкары, ён разграміў войскі, пасланыя саюзьнікамі, і, такім чынам, выйшаў пераможцам у вайне Турэччыны за незалежнасьць. Ататурк скасаваў канчаткова разбураную ў выніку Першае сусьветнае вайны Асманскую імпэрыю, што прайснавала да таго ўжо 6 стагодзьдзяў, абвесьціў рэспубліку.

Як прэзыдэнт новастворанай Турэцкае Рэспублікі Ататурк ініцыяваў строгую праграму палітычных, эканамічных і культурных рэформаў з канчатковай мэтай стварэньня сучаснай, прагрэсіўнай і сьвецкай нацыянальнай дзяржавы. Ён зрабіў пачатковую адукацыю абавязковай і бясплатнай, адкрываючы тысячы новых школаў па ўсёй краіне. Ён дамогся пераводу турэцкае мовы з арабскай пісьменнасьці на лацінку, забараніў традыцыйную вопратку. Турэцкія жанчыны атрымалі роўныя грамадзянскія і палітычныя правы падчас прэзыдэнцтва Ататурка, чым апярэдзіў шматлікія заходнія краіны. У прыватнасьці, жанчыны атрымалі права голасу на мясцовых выбарах 3 красавіка 1930 году.

Ягоны ўрад праводзіў палітыку туркізацыі краіны, спрабуючы стварыць аднастайную і адзіную нацыю[1][2][3]. За часам Ататурк этнічныя меншасьці былі вымушаныя размаўляць па-турэцку ў публічным асяродзьдзі[4], нетурэцкія тапонімы і прозьвішчы меншасьцяў павінны былі быць зьменены турэцкімі адпаведнікамі[5][6]. Парлямэнт Турэччыны ў 1934 годзе зацьвердзіў прысваеньне Кемалю прозьвішча Ататурк, што перакладаецца з турэцкай мовы як «Бацька туркаў», у знак прызнаньня той ролі, якую ён згуляў у стварэньні сучаснай Турэцкай Рэспублікі[7].

Біяграфія

Мустафа Кемаль нарадзіўся ў Салёніках (цяпер у Грэцыі) у 1881 годзе (пазьней абраў сабе датай нараджэньня дзень пачатку барацьбы за незалежнасьць Турэччыны — 19 траўня). У 1911 годзе ўдзельнічаў у вайне з італьянцамі ў Лібіі, у 1913 — у Другой Балканскай вайне. Праявіў сябе падчас Першае сусьветнае вайны. Пасьля капітуляцыі Турэччыны ў кастрычніку 1918 Кемаль стаў адным з правадыроў партыі, што выступала за захаваньне Турэччыны ў яе сёньняшніх межах. Разам зь некалькімі паплечнікамі арганізаваў рух «Нацыянальная сіла» (па-турэцку: Kuva-i Milliye), што змагаўся з грэкамі і іншымі акупацыйнымі войскамі Антанты. У 1920 Кемаля абралі кіраўніком Нацыянальнага сходу. У 1923 пасьля вываду войскаў Антанты ён заснаваў Турэцкую Рэспубліку і быў абраны яе першым прэзыдэнтам (пераабіраўся ў 1927, 1931 і 1935).

Памёр 10 лістапада 1938 году ад цырозу печані, спрычыненага застарэлым алькагалізмам. У Турэччыне склаўся культ асобы Ататурка, які збольшага нагадвае культ асобы Леніна ў СССР.

Крыніцы

  1. ^ Sofos, Umut Özkırımlı & Spyros A. (2008). «Tormented by history: nationalism in Greece and Turkey». New York: Columbia University Press. — С. 167. — ISBN 9780231700528
  2. ^ Toktas, Sule (2005). «Citizenship and Minorities: A Historical Overview of Turkey's Jewish Minority». Journal of Historical Sociology. 18 (4).
  3. ^ Jongerden, edited by Joost; Verheij, Jelle. «Social relations in Ottoman Diyarbekir, 1870–1915». Leiden: Brill. — С. 300. — ISBN 978-90-04-22518-3.
  4. ^ Kieser, Hans-Lukas, ed. (2006). «Turkey beyond nationalism: towards post-nationalist identities». London: Tauris. — С. 45. — ISBN 9781845111410.
  5. ^ Öktem, Kerem (2008). «The Nation's Imprint: Demographic Engineering and the Change of Toponymes in Republican Turkey». European Journal of Turkish Studies.
  6. ^ Aslan, Senem. «Incoherent State: The Controversy over Kurdish Naming in Turkey». European Journal of Turkish Studies.
  7. ^ «Mustafa Kemal Atatürk'ün Nüfus Hüviyet Cüzdanı. (24.11.1934)». Isteataturk.com

Вонкавыя спасылкі

Мустафа Кемаль Ататурксховішча мультымэдыйных матэрыялаў