Сьцяпан Бандэра: розьніца паміж вэрсіямі
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту |
Скасаваньне праўкі 2044208 удзельніка 89.139.108.5 (гутаркі) Метка: Адмена |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
{{Вікіцытатнік|Сцяпан Бандэра}} |
{{Вікіцытатнік|Сцяпан Бандэра}} |
||
{{Commons}} |
{{Commons}} |
||
* [[iarchive:qatal|PETLURA, KONOVALETS, BANDERA - Three Leaders of Ukrainian Liberation Movement murdered by Order of Moscow]] (audiobook) |
|||
* [http://www.stepanbandera.org/ Сайт пра Сьцяпана Бандэру]{{ref-uk}} |
* [http://www.stepanbandera.org/ Сайт пра Сьцяпана Бандэру]{{ref-uk}} |
||
* [http://exlibris.org.ua/murders/r04.html Stepan Bandera, His Life and Struggle]{{ref-en}} |
* [http://exlibris.org.ua/murders/r04.html Stepan Bandera, His Life and Struggle]{{ref-en}} |
Вэрсія ад 00:52, 6 сакавіка 2019
Сьцяпан Андрэевіч Бандэра | |
Степан Андрійович Бандера | |
Род дзейнасьці | палітык |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 студзеня 1909 |
Месца нараджэньня | Стары Ўгрынаў, Аўстра-Вугоршчына |
Дата сьмерці | 15 кастрычніка 1959 (50 гадоў) |
Месца сьмерці | Мюнхэн, Нямеччына |
Прычына сьмерці | атручваньне[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Бацька | Андрэй Бандэра[d] |
Маці | Міраслава Бандэра[d] |
Дзеці | Andrii Bandera[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Сьцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (па-ўкраінску: Степан Андрійович Бандера; 1 студзеня 1909 — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Стары Ўгрынаў Калускага павету на Станіслаўшчыне (цяпер Івана-Франкоўшчына) у сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў сябрам «Пласта». У 1928 стаў сябрам Украінскай Ваеннай Арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле выведкі, пазьней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўнівэрсытэту актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група Ўкраінскай Нацыяналістычнай Моладзі.
Дзейнасьць ва АУН
У 1929 ён уступіў у АУН, з 1931 зьяўляўся сябрам Краявой Экзэкутывы АУН на Заходне-Ўкраінскіх-Землях (ЗУЗ), а з чэрвеня 1932 — намесьнікам Краявога Правадыра і рэфэрэнт прапаганды.
У чэрвені 1934 году быў арыштаваны польскай паліцыяй і быў пад сьледзтвам у турмах Львова, Кракава і Варшавы да канца 1935 г. У канцы 1935 у пачатку 1936 г. адбыўся працэс перад акруговым судом у Варшаве, у якім Бандэра, разам з 11 іншымі абвінавачванымі, быў судзімы за прыналежнасьць да АУН і за арганізацыю забойства міністра ўнутраных справаў Польшчы Браніслава Перацкага. Асуджаны на сьмяротнае пакараньне, замененае пажыцьцёвым зьняволеньнем. 13 верасьня 1939 году з прычыны крытычнага становішча на ўчастку фронту адміністрацыя і ахова турмы эвакуяваліся, і зьняволеныя, у тым ліку Бандэра, выйшлі на волю. З 1940 займае кіравальныя пасты ва АУН.
Прыхільнікі Бандэры ва АУН вылучаюцца ў асобнае крыло, якое не прызнае паўнамоцтваў А. Млынара, абранага лідэрам АУН пасьля забойства агентам НКУС Судаплатавым ранейшага лідэра, Я. Канавальца.
5 ліпеня 1941 году Бандэра быў арыштаваны нацысцкімі ўладамі за спробы абвяшчэньня яго прыхільнікамі на чале з Я. Стэцко незалежнай Украінскай дзяржавы ва Львове. Разам са сваімі роднымі братамі Аляксандрам і Васілём Бандэрам заключаны ў канцлягер Заксэнхаўзэн. Утрымоўваўся ў камэры 73-га бункера «Цэленбаў». Быў нямецкім вязьнем да 1944 году. Браты С. Бандэры Аляксандар і Васіль Бандэра загінулі ў канцлягеры Асьвенцым.
Прыхільнікі Бандэры, якія падтрымлівалі зь ім сувязь падчас яго зьняволеньня, разгарнулі тэрарыстычную дзейнасьць, накіраваную на падначаленьне Бандэры АУН. З гэтай мэтай яны зьдзяйсьнялі забойствы прыхільнікаў А. Мельніка і Бульбы-Бараўца, а таксама стваралі раўналежныя структуры, аднайменныя ўжо існым структурам украінскіх нацыяналістаў (Украінскае паўстанцкае войска, Украінскі цэнтральны камітэт і інш.) Да 1944 ім атрымалася цалкам зьнішчыць ролі Млынара і Бульбы-Бараўца ў нацыяналістычным руху. З гэтага жа часу назоў УПА асацыюецца толькі зь імем Бандэры, а УПА Бульбы-Бараўца забытая.
Забіты ў 1959 годзе ў Мюнхэне (стрэлам цыяніду), як усталяваў нямецкі Фэдэральны Канстытуцыйны Суд у Карлсруэ, па заданьні КДБ Багданам Сташынскім, што пазьней перабег у Заходні Бэрлін. У інтэрвію газэце «Камсамольская праўда», апублікаваным у нумары за 6 сьнежня 2005 году, былы Старшыня КДБ СССР Уладзімер Кручкоў прызнаў, што «забойства Сьцяпана Бандэры было адной з апошніх ліквідацыяў КДБ гвалтоўнымі мэтадамі непажаданых элемэнтаў»[1].
Сьцяпан Бандэра быў пахаваны 20 кастрычніка на цьвінтары Вальдфрыдгоф (па-нямецку: Waldfriedhof) у Мюнхэне. Пасьля яго сьмерці арганізацыю ўзначаліў Сьцяпан Лянкаўскі.
Частка ўкраінскага насельніцтва ставіцца да Бандэры як да героя Ўкраіны і зьвязвае зь яго імем нацыянальна-вызваленчую барацьбу ўкраінскага народа супраць двух імпэрыялізмаў — савецка-расейскага і нацысцкага.
Ушанаваньне памяці
У 2004 годзе было пачата будаўніцтва помніка Бандэры ў Львове. Помнік быў адкрыты 13 кастрычніка 2007 году. 22 студзеня 2010 году Сьцяпану Бандэру было прысвоена званьне «Герой Украіны».[2][3], у 2011 годзе рашэньне адмененае.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Сьцяпан Бандэра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў