Наркамаўка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 87: Радок 87:
* [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году]]
* [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году]]
* [[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|Палітычны праект і рэформа беларускага правапісу 1933 году]]
* [[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|Палітычны праект і рэформа беларускага правапісу 1933 году]]
* [[Русіфікацыя]]
* [[Русіфікацыя Беларусі]]
* [[Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі]]
* [[Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі]]



Вэрсія ад 20:53, 10 лютага 2019

Белару́скі афіцы́йны пра́вапіс[a][1], таксама нарка́маўка, нарко́маўка — варыянт правапісу беларускае мовы, які бярэ адлік ад палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году і замацаваны ў далейшых афіцыйных зводах правілаў (1934 і 1957 гады ў БССР; і ў «правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 году ў Рэспубліцы Беларусь)[b].

Сама назва «наркамаўка» паходзіць ад слова «наркамат» — «народны камісарыят» (найменьне міністэрства ў БССР) і мае падкрэсьліваць факт прыняцьця новай беларускай граматыкі 1933 году Саўнаркамам БССР без грамадзкага і навуковага абмеркаваньня[2][3]. Апроч таго, гэтую граматыку крытыкуюць за наўмыснае штучнае набліжэньне беларускай мовы да расейскай[4][5]. Адзначаецца, што пасродкам яе ў беларускую мову было ўведзена больш за «30 фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове»[6][c].

Уласна тэрмін наркомаўка быў ўведзены ў навуковы ўжытак З. Саўкам[7]. Пры гэтым існавалі і іншыя прапановы для пазначэньня гэтага правапісу — парэформенны або рэфармаваны[8][3], а таксама чарнушэвіца[d][7].

У 2008 годзе IANA вылучыла для наркамаўкі асобны моўны падтэг «1959acad[e]» (поўнае пазначэньне: be-1959acad)[10] з мэтай адрозьненьня яе ад іншых правапісаў беларускай мовы, якія ўсе ахопліваюцца моўным тэгам «be», у прыватнасьці — ад тарашкевіцы, якая таксама мае свой падтэг «tarask».

Гісторыя

Палітычная рэформа беларускага правапісу

Асноўны артыкул: Рэформа беларускага правапісу 1933 году

Рэформу беларускага правапісу 1933 году не вызналі беларускія навуковыя і культурна-асьветніцкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі (напрыклад, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні на сваім надзвычайным паседжаньні 31 кастрычніка 1933 году прыняло рэзалюцыю супраць рэформы, дзе паказала яе русіфікацыйную скіраванасьць і слабы навуковы падмурак), беларускія цэнтры ў Латвіі, Празе і Бэрліне[3] з наступных прычынаў:


« Пастанова СНК сімвалізавала для сучаснікаў неадхільную волю наблізіць беларускую мову да расійскай «любой цаной». »

Сяргей ЗапрудскіБеларуская мова ў яе кантактах з расійскай: у цісках аднімальнага білінгвізму // Letopis 50 (2003) 1. — С. 81

  • рэформа сталася праявай палітыкі маскалізацыі і штучна[5][13][15] наблізіла беларускую мову да расейскай — з папярэдняга, акадэмічнага, праекту 1933 году былі ўзятыя ўсе пункты, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскай мовай, астатнія жа былі альбо кардынальна перапрацаваныя ў бок набліжэньня да расейскіх нормаў, альбо зусім ня ўлічаныя[4]. На штучную, русіфікацыйную сутнасьць рэформы паказвае філёляг І. Клімаў:


« Бальшавіцкая дзяржава <…> разглядала мову як аб’ект адмысловых маніпуляцыяў, накіраваных на дасягненьне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцыяў з 1930 году было замацаванне расейскага ўплыву ў нормах літаратурных моваў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасьць сярод народаў савецкай імпэрыі, прыглушала іх памкненьні да сэпаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асыміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае разьвіцьцё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасьці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай кан'юнктурай савецкай дзяржавы. »

Ігар КлімаўДва стандарты беларускай літаратурнай мовы // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). — Магілёў: ГА МТ «Брама», 2004.

Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, перакручвалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы[13].

Сутнасьць зьменаў

Зьмены ў беларускім правапісе
(пасьля перагляду праекту 1933 году адмысловай Палітычнай камісіяй)
Акадэмічны праект 1930 году Акадэмічны праект 1933 году
(да перагляду Палітычнай камісіяй)
Зьмены ў перадачы пазычаньняў
1. Перадача складоў [л’а], [л’о], [л’у]) празь цьвёрдае «л». (напрыклад: маналог замест маналёг) Захоўваліся існыя правілы. Аўтары праекту характаразуюць дадзеныя прапановы, як «вялікадзяржаўніцкія», «уласьцівыя расейскаму вымаўленьню».[16]
2. Зьмякчэньне зычных [з], [с], [б], [п], [в], [ф], [м], [н] перад галосным [е] (напрыклад: кааперацыя, фанетыка замест каапэрацыя, фанэтыка)
3. Замена спалучэньняў -тар, -дар на -тр, -др на канцы словаў (напрыклад: літр, цэнтр замест літар, цэнтар) Захоўваліся існыя правілы.
4. Перадача літары «θ» у грэцызмах праз «ф» або «т» у залежнасьці ад правілаў расейскай мовы (міф, кафедра замест міт, катэдра) Гэты захад мусіў адпавядаць агучанаму партыйным кіраўніцтвам патрабаваньню «па замацаваньні расейскай мовы як пасярэдніка для пазычаньняў з трэціх моваў»[2]
Зьмены ў артаграфіі ўласнабеларускіх словаў
1. Скасаваньне пазначэньня асыміляцыйнага зьмякчэньня зычных [з], [с], [ц] (напрыклад: (свет, след замест сьвет, сьлед) Дадзеная прапанова зьявілася толькі ў карэктуры (г. зн. пасьля згортваньня палітыкі беларусізацыі — і гвалтоўнага адхіленьня ад кіраваньня праектам акадэміка Сьцяпана Некрашэвіча, які выступаў катэгарычна супраць яе прыняцьця. Таксама супраць гэтай прапановы быў Янка Купала[2] Аўтары абгрунтоўваюць прыняцьцё гэтай прапановы «палягчэньнем і эканоміяй для паліграфічнай справы».[16]
2. Скаваньне напісаньня мяккага знаку паміж падоўжанымі зычнымі [з], [с], [ц], [н], [л] (напрыклад: насенне, галлё, ззяе, рыззё, калоссе, суддзя, жыццё замест насеньне, гальлё, зьзяе, рызьзё, калосьсе, судзьдзя, жыцьцё) Каміся прыняла гэтую прапанову як кампрамісны варыянт — пры ўмове захаваньня пазначэньня мяккасьці ўва ўсіх астатніх выпадках.[2] Прапаноўвалася сьцягненьне падвоеных зычных на манер заходнебеларускіх гаворак (напрыклад: насене, галё, зяе, рызё, калосе, судзя, жыцё)
3. Увядзеньне нязьменнага напісаньня часьціцы і прыназоўніка «не» (напрыклад: без нас, не руш замест бяз нас, ня руш) Захоўваліся існыя правілы[2][17] Захоўваліся існыя правілы.

Парэформавая кадыфікацыя

Апошні пункт (№ 27) Пастановы СНК «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу» (1933) вызначыў працяг мэтанакіраванай працы па маскалізацыі беларускай мовы:


« Даручыць Народнаму Камісарыяту Асьветы і Прэзыдыуму Беларускай Акадэміі Навук арганізаваць сыстэматычную навуковую працу па далейшым разьвіцьці і ўпарадкаваньні беларускага правапісу, усяе граматыкі і тэрміналёгіі, а таксама арганізаваць новае выданьне беларуска-рускіх слоўнікаў, вытраўляючы з беларускай мовы ўсялякія буржуазна-нацыяналістычныя плыні і скажэньні. »

Пастанова Савету Народных Камісараў БССР «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», г. Менск, 26 жніўня 1933 г.

У 1939 годзе бальшавікі падрыхтавалі чарговую рэформу з напісаньнямі кшталту «весна», «братскі», «бібліатека». Яшчэ ў адным праекце (1951) прапаноўвалася пісаць «снегі», «цеатр», «басціон»[18]. Толькі відавочная абсурднасьць гэтых прапановаў, а таксама пэўныя вонкавыя чыньнікі (Другая Сусьветная вайна, сьмерць Сталіна) уратавалі беларускую мову ад іх прыняцьця.

Маскалізацыя істотна перайначыла слоўнікі. Партыйныя загады патрабавалі ўкладаць іх паводле «пралетарска-інтэрнацыянальнага» прынцыпу, тым часам спрадвечная і самабытная беларуская лексыка абвяшчалася «нацдэмаўскай» і «кулацкай». Найбольш яскравай праявай такой моўнай палітыкі стаўся «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. Александровіча (1937), у якім на карысьць прысутных у расейскай мове адпаведнікаў быў адкінуты вялікі пласт беларускай лексыкі[19] Беларускі паэт Уладзімер Хадыка на допыце ў турме НКВД 30 сьнежня 1936 году сьцьвярджаў што «поручение А. Александровичу редактировать новый белорусский словарь является страшнейшей ошибкой»[20]. На загад бальшавікоў быў таксама абмаскалены расейска-беларускі слоўнік 1953 году. Да беларускіх словаў дапісвалі расейскія сынонімы, ставячы іх часьцяком на першае месца: рас. батрак — бел. батрак, парабак; большак — гасцінец, бальшак; поезд — поезд, цягнік; минута — мінута, хвіліна. Яшчэ далей пайшоў слоўнік 1982 году, які рэкамэндаваў ужываць поруч са словамі «вавёрка», «бусак» таксама «белка», «багор» і г. д.[18]

У 1950-я гады з Масквы прыйшоў загад правесьці маскалізацыю граматыкі беларускае мовы, што было зьдзейсьнена ў двухтомнай акадэмічнай «Граматыцы»[18].

У наш час значная колькасьць расейскіх моўных элемэнтаў ў афіцыйным наркамаўскім стандарце служыць для шавіністаў падставаю зьневажаць беларускую мову, называць яе «испорченным русским языком», «грубым диалектом русского языка», заяўляць пра яе неразьвітасьць[18].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ У адрозьненьне ад беларускага клясычнага правапісу, т. зв. «тарашкевіцы».
  2. ^ Разам з тым, як адзначаюць стваральнікі БКП (2005), з 1957 году афіцыйная артаграфія беларускай мовы паступова набывае рысы тарашкевіцы і эвалюцыянуе ў бок стандарту клясычнага правапісу[1].
  3. ^ Традыцыя такой крытыкі была распачатая брашурай Я. Станкевіча «Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР» (Вільня, 1936). Гл. таксама: Татьяна Амосова. Репрессивная политика Советской власти в Беларуси
  4. ^ А. Чарнушэвіч быў у 1933 годзе наркамам асьветы БССР
  5. ^ Ад «акадэмічны», у сэнсе «школьны», «рэгуляваны акадэміямі»[9] (у прыватнасьці Нацыянальнай акадэміяй навук)

Крыніцы

  1. ^ а б БКП. Два правапісныя стандарты.
  2. ^ а б в г д е Саўка З. Мазаічная артаграфія // Arche, 16 сьнежня 2008 г.
  3. ^ а б в г д Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). — Магілёў: ГА МТ «Брама», 2004.
  4. ^ а б Саўка З. Мэханіка зьнявечаньня // Arche, 10 кастрычніка 2009 г.
  5. ^ а б Паноў С. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. Сташкевіча, Г. Галенчанкі. — Менск: «Аверсэв», 2003. С. 254.
  6. ^ Баршчэўская Н. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. С. 368.
  7. ^ а б Запрудскі С. Варыянтнасць у беларускай літаратурнай мове // IV летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры (5—19 ліпеня 1999 г.): Лекцыі. Мінск, 1999. С. 20-26.
  8. ^ Жураўскі А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1993.
  9. ^ Акадэмічны, Skarnik.by
  10. ^ IANA registry of language subtags
  11. ^ Потехина Е. А. (Минск — Ольштын) Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М.:[Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова], 2003. С. 170—173.
  12. ^ Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 2. — Мінск: БДУ, 2008. С. 168.
  13. ^ а б в Плотнікаў Б., Антанюк Л. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Менск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 88.
  14. ^ Баршчэўская Н. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. С. 166.
  15. ^ Лыч Л. Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. ISBN 5-343-01453-4.
  16. ^ а б Прадмова // Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
  17. ^ Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930. С. 12
  18. ^ а б в г 128. Як бальшавікі рэфармавалі беларускую мову? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  19. ^ Шыманскі Д. «Хто знішчыў беларускую мову?» // Дзедзіч. № 5 (24), лістапад, 2003 г.
  20. ^ Маракоў Л. Уладзімір Хадыка. Штрыхі да партрэта пісьменніка // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 10. — С. 102—107.