Розьніца паміж вэрсіямі «Пётра Сыч»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
36 байтаў дададзена ,  1 год таму
 
=== Радыё Свабода ===
Па заканчэньні вайны корпус генэрала Андэрса быў пераведзены ў Ангельшчыну. Там Пётра Сыч з [[1946]] году далучыўся да беларускай працы. У [[1951]] годзе пераехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]], дзе рэдагаваў сатырычны часапіс «[[Шарсьцень]]» і супрацоўнічаў з газэтай «[[Бацькаўшчына (1947)|Бацькаўшчына]]», што выдавалася ў Мюнхэне. Стаў адным з самых першых супрацоўнікоў [[Радыё Свабода]] (тады Радыё «Вызваленьне»).
 
У лютым [[1954]] году з [[Канада|Канады]] ў [[Мюнхэн]] прыехаў доктар [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч]], каб распачаць працу па стварэньні беларускай рэдакцыі Радыё «Вызваленьне», і ён адразу запрасіў у штатныя супрацоўнікі Пятра Сыча. Сустрэча ў Мюнхэне была ня першай. Улетку [[1940]] году Вінцэнт Жук-Грышкевіч і Пятро Сыч разам сядзелі ў савецкай турме ў Полацку і з таго часу пасябравалі. Кіраўнік Беларускай рэдакцыі добра ведаў пра адданасьць Пятра Сыча беларускай справе і лічыў, што менавіта такія людзі і павінны ствараць беларускае незалежнае радыё. Пятро Сыч зь вялікім энтузіязмам узяўся за новую працу, укладаў у яе ўвесь свой талент і душу. Ён быў аўтарам тэксту звароту, зь якім самы першы раз выйшла да слухача 20 траўня 1954 году беларуская рэдакцыя Радыё «Вызваленьне», цяперашняя «Свабода». Называўся ён «Азымут сэрца».
551

зьмена

Навігацыйнае мэню