Розьніца паміж вэрсіямі «Якуб Колас»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
462 байты дададзена ,  1 год таму
д (→‎Якуб Колас і савецкая ўлада: выпраўленьне спасылак)
У 1959—1965 гадах прысуджалася літаратурная прэмія імя Я. Коласа. Ад 1972 году прысуджалася [[Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа]] за лепшыя празаічныя й літаратуразнаўчыя працы. Ягонае імя нададзенае Менскаму паліграфічнаму камбінату, Інстытуту мовазнаўства НАН РБ, [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа]] ў Віцебску, [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа|Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі]] і іншым бібліятэкам. Імем Я. Коласа быў названы [[Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй]] зь [[Філія Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў Шацілавічах|філіяй]]. Імя Я. Коласа носяць школы, плошчы, вуліцы гарадоў і вёсак Беларусі.
 
Помнікі паэту пастаўленыя ў Менску (на плошчы, названай у яго гонар), у вёсцы [[Мікалаеўшчына (Менская вобласьць)|Мікалаеўшчына]], [[Наваградак|Наваградку]], у вёсцы [[Плоскае (Віцебская вобласьць)|Плоскае]] [[Талачынскі раён|Талачынскага раёну]]. Бюст паэту ўсталяваны ў Нясьвіжы. Прысвечаныя паэту помнікі за мяжой устаноўлены у [[Ташкент|Ташкенце]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=215159 У Ташкенце адкрылі бюст Якуба Коласа ФОТА]</ref> і ў кітайскім горадзе [[Тяньцзінь]].<ref>[https://news.tut.by/culture/608368.html?crnd=92952 Видеофакт. В Китае открыли памятник Якубу Коласу]</ref> У Менску працуе [[Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа]], ягоныя філіялы знаходзяцца ў Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне й Альбуці. У 1990 годзе ў в. Пінкавічы запрацаваў музэй Якуба Коласа пад кіраўніцтвам [[Іван Калоша|Івана Калошы]]. На адкрыцьці прысутнічаў сын Коласа.
 
У сярэдзіне 1980-х гадоў пачалі ладзіцца навуковыя чытаньні, паводле якіх выдаецца зборнік «[[Каласавіны]]» (ад 1986), прысьвечаны жыцьцёваму й творчаму шляху Коласа. У сьнежні 2006 году Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Я. Коласа атрымаў грант [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] на ладжаньне міжнароднае навуковае канфэрэнцыі «Каласавіны» ў лістападзе 2007 году, а таксама на выданьне мультымэдыйнага зборніку «Каласавіны». Апроч таго, на гэты грант будзе выданы каталёг твораў мастацтва (жывапісу, графікі, скульптуры), прысьвечаных Якубу Коласу.
551

зьмена

Навігацыйнае мэню