Аргентына: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SVG version (GlobalReplace v0.6.5)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Argentina?oldid=871871539
Радок 38: Радок 38:
|Дадаткі = [[Файл:Argentina-CIA WFB Map.png|280пкс|Мапа Аргентыны]]
|Дадаткі = [[Файл:Argentina-CIA WFB Map.png|280пкс|Мапа Аргентыны]]
}}
}}
'''Рэспу́бліка Аргенты́на''', '''Аргенты́на''', '''Аргенціна''' ({{мова-es|Republika Argentina}}, {{Праслухаць|Es-Argentina.ogg}}) — краіна ў [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыцы]]. На поўначы мяжуе з [[Парагвай|Парагваем]] і [[Балівія]]й на паўночным ўсходзе — з [[Бразылія]]й і [[Уругвай|Уругваем]], на захадзе — з [[Чылі]]. З поўдня краіна амываецца [[праліў Дрэйка|пралівам Дрэйка]]. Аргентына прэтэндуе на [[Фолклэндзкія астравы]], а таксама на частку [[Арктыка|Арктыкі]]. Назва паходзіць ад [[лацінская мова|лацінскага]] ''argentum'' «срэбра» — гэтым мэталам [[індзейцы]] ўзнагародзілі тых, хто застаўся жывым пасьля караблекрушэньня з экспэдыцыі [[Хуан Дыяс дэ Соліс|Хуана Дыяса дэ Соліса]]. Аргентына зьяўляецца чальцом гаспадарчай арганізацыі [[Мэркосур]].
'''Рэспу́бліка Аргенты́на''', '''Аргенты́на''' ({{мова-es|Republika Argentina}}, {{Праслухаць|Es-Argentina.ogg}}) — краіна ў [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыцы]]. На поўначы мяжуе з [[Парагвай|Парагваем]] і [[Балівія]]й на паўночным ўсходзе — з [[Бразылія]]й і [[Уругвай|Уругваем]], на захадзе — з [[Чылі]]. З поўдня краіна амываецца [[праліў Дрэйка|пралівам Дрэйка]]. Аргентына прэтэндуе на [[Фолклэндзкія астравы]], а таксама на частку [[Арктыка|Арктыкі]]. Мацерыковая плошчай краіны складае 2,78 млн км². Такім чынам, Аргентына зьяўляецца восьмай паводле велічыні краінай у сьвеце, чацьвёртай у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, і найбуйнейшай гашпанамоўнай краінай сьвету. Дзяржава падзяляецца на дваццаць тры правінцыі і аўтаномны горад [[Буэнас-Айрэс]], які мае адмысловы статус як фэдэральная сталіца. Усе правінцыі і сталіца маюць свае ўласныя канстытуцыі, якія, аднак, базуюцца на агульнай аргентынскай канстытуцыі. Назва паходзіць ад [[лацінская мова|лацінскага]] «срэбра» ({{мова-la|argentum|скарочана}}) — гэтым мэталам [[індзейцы]] ўзнагародзілі тых, хто застаўся жывым пасьля караблекрушэньня з экспэдыцыі [[Хуан Дыяс дэ Соліс|Хуана Дыяса дэ Соліса]].

Раньняя зафіксаваная прысутнасьць чалавека на тэрыторыі сучаснай Аргентыны ўзыходзіць да часу [[палеаліт]]у. У XVI стагодзьдзі пачалася гішпанская калянізацыя рэгіёну. Аргентына паўстала як правапераемніца віцэ-каралеўства [[Рыё-дэ-ля-Плята (віцэ-каралеўства)|Рыё-дэ-ля-Плята]], гішпанскага намесніцтва заснаванага ў 1776 годзе. [[Вайна за незалежнасьць Аргентыны|Вайна за незалежнасьць]] у 1810—1818 гадох працягнулася шэрагам грамадзянскіх войнаў, пакуль у 1861 годзе не была створана краіна зарганізаваная ў якасьці фэдэрацыі правінцыяў і Буэнас-Айрэсу, які стаў сталіцай новай краіны. Наступныя гады вызначаліся адносным мірам і стабільнасьцю, за часам якіх Аргентына зьведала некалькі хваляў пераважна эўрапейскай іміграцыі, што радыкальна зьмяніла культурнае і дэмаграфічнае становішча ў краіне. Амаль беспрэцэдэнтны рост дабрабыту прывёў да таго, што Аргентына сталася сёмай самай заможнай нацыяй у свеце на пачатку XX стагодзьдзя.

Пасьля [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]] 1930-х гадох Аргентына ўвайшла ў пэрыяд палітычнай нестабільнасьці і эканамічнага спаду, які штурхнуў яе назад у сваім разьвіцьці<ref>[http://www.economist.com/node/2704457 «Becoming a serious country»]. The Economist.</ref>, хоць яна і заставала пэўны час ў групе заможных краінаў. Пасьля сьмерці прэзыдэнта [[Хуан-Дамінга Пэрон|Хуана Пэрона]] ў 1974 годзе ягоная жонка [[Ісабэль Мартынэс дэ Пэрон]] заняла пасаду прэзыдэнта. Яна была зрынутая ў 1976 годзе ў выніку перавароту пры падтрымцы ЗША, і ў краіне ўсталявалася вайсковая дыктатура. Вайсковы ўрад пачаў перасьлед і практыкаваў забойства шматлікія палітычных апанэнтаў, пераважна левых у рамках гэтак празванай [[брудная вайна|бруднай вайны]], пэрыяду дзяржаўнага тэрарызму, які працягваўся ажно да абраньня [[Рауль Альфансын|Рауля Альфансына]] на пачаду прэзыдэнта ў 1983 годзе. Некалькі лідэраў хунты былі пасьля асуджаная за свае злачынствы і прысуджаныя да пазбаўленьня волі.

Аргентына захоўвае свой гістарычны статус бачнай рэгіянальнай краіны ў Лацінскай Амэрыцы. Эканоміка гэтае дзяржавы зьяўляецца другой паводле велічыні эканомікай Паўднёвай Амэрыцы і трэцяй паводле велічыні ў Лацінскай Амэрыцы. Аргентына ёсьць чальцом [[Група пятнаццаці|G-15]] і [[Група дваццаці|G-20]], а таксама зьяўляецца адной з заснавальніц [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў]], [[Сусьветны банк|Сусьветнага банку]], [[Сусьветная гандлёвая арганізацыя|Сусьветнай гандлёвай арганізацыі]], [[Мэркасур]], [[Зьвяз паўднёваамэрыканскіх нацыяў|Зьвязу паўднёваамэрыканскіх нацыяў]], [[Супольнасьць дзяржаваў Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басэйну|Супольнасьці дзяржаваў Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басэйну]] і [[Арганізацыя Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў|Арганізацыі Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў]]. Паводле індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу Аргентына займае другое месца ў Лацінскай Амэрыцы з рэйтынгам «вельмі высокі»<ref>[http://www.keepeek.com/Digital-Asset-Management/oecd/economic-and-social-development/human-development-report-2016_da5ff9c8-en#page11 «Human Development Report 2016»]. Statistical Annex.</ref>. Праз сваю стабільнасьць, памер рынку і рост сэктару высокіх тэхналёгіяў<ref>[https://web.archive.org/web/20111026023022/http://www.prosperity.com/country.aspx?id=AR «The 2010 Legatum Prosperity Index»]. London: Legatum Institute.</ref>, Аргентына клясыфікуецца як эканоміка з высокім узроўнем прыбытку ў 2019 фінансавым годзе<ref>[https://datahelpdesk.worldbank.org/knowledgebase/articles/906519#High_income «World Bank Country and Lending Groups»]. World Bank Data Help Desk.</ref>.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 115: Радок 121:
|align="right"| 310||align="center"| Пампа
|align="right"| 310||align="center"| Пампа
|}
|}

== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commons}}
* [http://www.argentina.gob.ar/ Афіцыйны сайт ураду].
* [https://web.archive.org/web/20070416201620/http://www.turismo.gov.ar/eng/menu.htm Міністэрства турызму].
* [https://curlie.org/Regional/South_America/Argentina Аргентына]. Curlie.
* [https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/ar.html Аргентына]. The World Factbook


{{Краіны Паўднёвай Амэрыкі}}
{{Краіны Паўднёвай Амэрыкі}}

Вэрсія ад 12:29, 15 сьнежня 2018

Аргентына
República Argentina
Сьцяг Аргентыны Герб Аргентыны
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: En Unión y Libertad
Дзяржаўны гімн: «Himno Nacional Argentina»
Месцазнаходжаньне Аргентыны
Афіцыйная мова Гішпанская
Сталіца Буэнас-Айрэс
Найбуйнейшы горад Буэнас-Айрэс
Форма кіраваньня Рэспубліка
Маўрысіё Макры
Габрыеля Мікецьці
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
8-е месца ў сьвеце
2 780 403 км²
1,1%
Насельніцтва
 • агульнае (2015)
 • шчыльнасьць
32-е месца ў сьвеце
43 417 000
14,4/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
31-е месца ў сьвеце
$338,7 млрд
$8522
Валюта Аргентынскае пэса (ARS)
Часавы пас
 • улетку
ART (UTC-3)
ARST (UTC-3)
Незалежнасьць
ад Гішпаніі
9 ліпеня 1816
Аўтамабільны знак RA
Дамэн верхняга ўзроўню .ar
Тэлефонны код +54
Мапа Аргентыны

Рэспу́бліка Аргенты́на, Аргенты́на (па-гішпанску: Republika Argentina, Аўдыё Es-Argentina.ogg ) — краіна ў Паўднёвай Амэрыцы. На поўначы мяжуе з Парагваем і Балівіяй на паўночным ўсходзе — з Бразыліяй і Уругваем, на захадзе — з Чылі. З поўдня краіна амываецца пралівам Дрэйка. Аргентына прэтэндуе на Фолклэндзкія астравы, а таксама на частку Арктыкі. Мацерыковая плошчай краіны складае 2,78 млн км². Такім чынам, Аргентына зьяўляецца восьмай паводле велічыні краінай у сьвеце, чацьвёртай у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, і найбуйнейшай гашпанамоўнай краінай сьвету. Дзяржава падзяляецца на дваццаць тры правінцыі і аўтаномны горад Буэнас-Айрэс, які мае адмысловы статус як фэдэральная сталіца. Усе правінцыі і сталіца маюць свае ўласныя канстытуцыі, якія, аднак, базуюцца на агульнай аргентынскай канстытуцыі. Назва паходзіць ад лацінскага «срэбра» (лац. argentum) — гэтым мэталам індзейцы ўзнагародзілі тых, хто застаўся жывым пасьля караблекрушэньня з экспэдыцыі Хуана Дыяса дэ Соліса.

Раньняя зафіксаваная прысутнасьць чалавека на тэрыторыі сучаснай Аргентыны ўзыходзіць да часу палеаліту. У XVI стагодзьдзі пачалася гішпанская калянізацыя рэгіёну. Аргентына паўстала як правапераемніца віцэ-каралеўства Рыё-дэ-ля-Плята, гішпанскага намесніцтва заснаванага ў 1776 годзе. Вайна за незалежнасьць у 1810—1818 гадох працягнулася шэрагам грамадзянскіх войнаў, пакуль у 1861 годзе не была створана краіна зарганізаваная ў якасьці фэдэрацыі правінцыяў і Буэнас-Айрэсу, які стаў сталіцай новай краіны. Наступныя гады вызначаліся адносным мірам і стабільнасьцю, за часам якіх Аргентына зьведала некалькі хваляў пераважна эўрапейскай іміграцыі, што радыкальна зьмяніла культурнае і дэмаграфічнае становішча ў краіне. Амаль беспрэцэдэнтны рост дабрабыту прывёў да таго, што Аргентына сталася сёмай самай заможнай нацыяй у свеце на пачатку XX стагодзьдзя.

Пасьля Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадох Аргентына ўвайшла ў пэрыяд палітычнай нестабільнасьці і эканамічнага спаду, які штурхнуў яе назад у сваім разьвіцьці[1], хоць яна і заставала пэўны час ў групе заможных краінаў. Пасьля сьмерці прэзыдэнта Хуана Пэрона ў 1974 годзе ягоная жонка Ісабэль Мартынэс дэ Пэрон заняла пасаду прэзыдэнта. Яна была зрынутая ў 1976 годзе ў выніку перавароту пры падтрымцы ЗША, і ў краіне ўсталявалася вайсковая дыктатура. Вайсковы ўрад пачаў перасьлед і практыкаваў забойства шматлікія палітычных апанэнтаў, пераважна левых у рамках гэтак празванай бруднай вайны, пэрыяду дзяржаўнага тэрарызму, які працягваўся ажно да абраньня Рауля Альфансына на пачаду прэзыдэнта ў 1983 годзе. Некалькі лідэраў хунты былі пасьля асуджаная за свае злачынствы і прысуджаныя да пазбаўленьня волі.

Аргентына захоўвае свой гістарычны статус бачнай рэгіянальнай краіны ў Лацінскай Амэрыцы. Эканоміка гэтае дзяржавы зьяўляецца другой паводле велічыні эканомікай Паўднёвай Амэрыцы і трэцяй паводле велічыні ў Лацінскай Амэрыцы. Аргентына ёсьць чальцом G-15 і G-20, а таксама зьяўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Сусьветнага банку, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, Мэркасур, Зьвязу паўднёваамэрыканскіх нацыяў, Супольнасьці дзяржаваў Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басэйну і Арганізацыі Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў. Паводле індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу Аргентына займае другое месца ў Лацінскай Амэрыцы з рэйтынгам «вельмі высокі»[2]. Праз сваю стабільнасьць, памер рынку і рост сэктару высокіх тэхналёгіяў[3], Аргентына клясыфікуецца як эканоміка з высокім узроўнем прыбытку ў 2019 фінансавым годзе[4].

Гісторыя

Перад тым, як сюды прыбылі эўрапейцы ў 1516 годзе, тэрыторыі сучаснай Аргентыны былі заселеныя індзейцамі. У 1536 годзе быў закладзены Буэнас-Айрэс. З 1776 году гэтыя землі былі ў складзе віцэ-каралеўства Пэру.

Геаграфія

Сальта

Аргентына з поўначы на поўдзень мае 3700 км, з усходу на захад 1400 у найшырэйшым месцы. Цэнтральная і паўднёва-заходняя частка Аргентыны — гэта нізіна і выпалены стэп Пампа, які мяжуе з багатым нафтай пласкаўзвышшам Патагонія. Далей на поўдзень знаходзіцца субпалярная Вогненая Зямля. Заходняя частка краіны — гэта прадузгор’е, а таксама пачатак Андаў з найвышэйшым шчытом Паўднёвай Амэрыкі пікам Аканкагуа. Цэнтральная частка — гэта пагор’е Куё. На поўначы ёсьць субтрапікальныя раўніны Гран Чако. На паўднёвым захадзе знаходзіцца Мэсапатамія.

Агульная даўжыня мяжы 14 644 км. Зь іх узьбярэжжа — 4989 км. Даўжыня межаў з суседнімі краінамі:

Найвышэйшым шчытом Аргентыны зьяўляецца пік Аканкагуа — 6962 м н. у. м.

Найдаўжэшай ракой Аргентыны зьяўляецца Парана.

Эканоміка

У 1890—1930 гадах Аргентына належала да адной зь дзесяці найбагацейшых краінаў сьвету. Разьвіцьцё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі ды інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4% штогод. Даходы расьлі яшчэ хучэй. На пераломе 20—30-х гадоў у Аргентыне, як і ў іншых краінах сьвету, пачаўся эканамічны крызіс. Падчас крызісу ў Аргентыну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргентыне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час эканамічны лібэралізм зьмяніўся палітыкай інтэрвэнцыянізму і пратэкцыянізму.

У 50-х гадах тагачасны прэзыдэнт Хуан Дамінга Пэрон вырашыў ператварыць Аргентыну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краінаў. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай, і ўжо ў другой палове 50-х, калі Пэрона скінулі з пасады прэзыдэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызісам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых гадах ХХ стагодзьдзя, якія былі адзначаныя найбольш нізкай інфляцыяй. Але ўжо праз 10 гадоў Аргентыну, як і ўвесь капіталістычны сьвет, ахапіў чарговы эканамічны крызіс, рост СУПа быў невялікі, а інфляцыі наадварот. Каб справіцца з крызісам, Аргентына набрала шмат крэдытаў у іншых краінаў, і гэта павялічыла запазычанасьць краіны, што разам зь нестабільнай палітычнай сытуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызіс перарос у катастрофу, некалькі дэфолтаў запар, гіпэрінфляцыю, а таксама спад вытворчасьці. Каб перамагчы крызіс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія ўваходзіць прыватызацыя і лібэралізацыя замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПу ў 1991—1998 гадах каля 6%, што было блізкім да тагачаснага росту СУП Чылі. Інфляцыя спала з 4000% у год да 1—2%. Але вялікая запазычанасьць перад іншаземнымі крэдыторамі, а таксама спад СУП у 1999 і 2000 гадах выклікалі чарговы эканамічны крызіс. Гвалтоўна ўзросла беспрацоўе. Чарговы прэзыдэнт Нэстар Кірхнэр распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць нацыяналізацыю не наважыўся. Эфэктам такой палітыкі быў рост СУПу ў 2003—2007 гадах 7-11% штогод. Тым ня менш, у 2014 годзе шэраг фінансавых арганізацыяў адзначылі пагрозу дэфолту краіны.

Дэмаграфія

Найбольшыя аглямэрацыі
Месца Галоўны горад Правінцыя Насельніцтва (тыс.) Рэгіён
1 Буэнас-Айрэс (горад і правінцыя) 19 251 Пампа
2 Кордава Кордава 1 513 Пампа
3 Пакап’ё Санта-Фэ 1 295 Пампа
4 Мэндоса Мэндоса 1 009 Куё
5 Ля-Плята Буэнас-Айрэс 858 Пампа
6 Сан-Мігель-дэ-Тукуман  Тукуман 833 Паўднёвы-Захад
7 Мар-дэль-Плята Буэнас-Айрэс 700 Пампа
8 Сальта Сальта 531 Паўднёвы-Захад
9 Санта-Фэ Санта-Фэ 524 Пампа
10 Сан-Хуан Сан-Хуан 456 Куё
11 Рэзыстэнсія Чако 400 Гран-Чако
12 Нэўкен Нэўкен 392 Патагонія
13 Сант’яга-дэль-Эстэра Сант’яга-дэль-Эстэра 389 Гран-Чако
14 Карэнтас Карэнтас 332 Мэсапатамія
15 Бая-Блянка Буэнас-Айрэс 310 Пампа

Крыніцы

  1. ^ «Becoming a serious country». The Economist.
  2. ^ «Human Development Report 2016». Statistical Annex.
  3. ^ «The 2010 Legatum Prosperity Index». London: Legatum Institute.
  4. ^ «World Bank Country and Lending Groups». World Bank Data Help Desk.

Вонкавыя спасылкі

Аргентынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў