Батаніка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Падзел: артаграфія
Радок 17: Радок 17:
** ''Цыталёгія'' — вузавая структура
** ''Цыталёгія'' — вузавая структура


* ''[[Фізіялёгія расьлін]]'' — дасьледаваньне агульных функцыянальных працэсаў расьлін
* ''[[Фізыялёгія расьлін]]'' — дасьледаваньне агульных функцыянальных працэсаў расьлін
** ''Фізіялёгія абмену сродкаў''
** ''Фізыялёгія абмену сродкаў''
** ''Фізіялёгія рэакцыі й руху''
** ''Фізыялёгія рэакцыі й руху''
** ''Фізіялёгія разьвіцьця''
** ''Фізыялёгія разьвіцьця''


* ''[[Сыстэматыка (біялёгія)|сыстэматыка]]'' — сыстэматыка й клясыфікацыя міру расьлін
* ''[[Сыстэматыка (біялёгія)|сыстэматыка]]'' — сыстэматыка й клясыфікацыя міру расьлін
Радок 29: Радок 29:


** ''[[Вэгетацыйная батаніка]]'' ([[сацыялёгія расьлін]], фітакаэналёгія) — займаецца структурай і пабудовай расьліннага пакрыцьця.
** ''[[Вэгетацыйная батаніка]]'' ([[сацыялёгія расьлін]], фітакаэналёгія) — займаецца структурай і пабудовай расьліннага пакрыцьця.
** ''Батаніка арэала'' альбо Харалёгія — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў
** ''Батаніка арэалу'' альбо Харалёгія — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў
** ''Гістарычна-генэтычная геабатаніка'' — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў у мінулым
** ''Гістарычна-генэтычная геабатаніка'' — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў у мінулым
** ''[[Экалёгія расьлін]]'' — дасьледуе адносіны паміж расьлінамі й расьліннымі суполкамі да іх навакольля
** ''[[Экалёгія расьлін]]'' — дасьледуе адносіны паміж расьлінамі й расьліннымі суполкамі да іх навакольля

Вэрсія ад 22:35, 30 лістапада 2018

Расьліны ў гарах Рувэнцоры

Бата́ніка (ад грэцкага βότανο — трава, расьліна) — навука аб расьлінах, адзін з асноўных падзелаў біялёгіі. Тэрмін батаніка быў упершыню выкарыстаны Дыяскурыдам. Традыцыйна да батаніка раней уключала ў сябе вывучэньне грыбоў і водарасьцяў. Гэтыя тры групы арганізмаў засталіся ў сфэры інтарэсаў Міжнароднага батанічнага кангрэсу. У цяперашні час, батаніка, у строгім сэнсе, займаецца дасьледаваньнем каля 410 тысяч відаў наземных расьлінаў[1].

Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых батанічных садоў, прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у Падуі. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне біялягічнай сыстэматыцы, што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы Карла Лінэя, якая выкарыстоўваецца і па сёньня.

У XIX і XX стагодзьдзях былі распрацаваны новыя мэтады вывучэньня расьлінаў, у тым ліку мэтады аптычнай мікраскапіі, электроннай мікраскапіі, аналіз колькасьці храмасомаў, хімічны аналіз і вывучэньне структуры і функцыяў фэрмэнтаў і іншых бялкоў. У апошнія два дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя батанікі шырока выкарыстоўвалі мэтады малекулярна-генэтычнага аналізу, у тым ліку геномікі, пратэёмікі і ДНК-пасьлядоўнасьцяў, каб клясыфікаваць расьліны больш дакладна.

Сучасная батаніка ўяўляе сабой шырокі, міждысцыплінарны прадмет з пранікненьнем у іншыя галін навукі і тэхнікі. Тэмы дасьледаваньняў уключаюць у сябе вывучэньне структуры расьлінаў, росту і дыфэрэнцыяваньня, узнаўленьня, біяхіміі і першаснага абмену рэчываў, хімічных прадуктаў, разьвіцьця, хваробаў, эвалюцыйных адносінаў, сыстэматыкі і сыстэматызацыі расьлінаў. Дамінуючымі тэмамі ў галіне ў XXI стагодзьдзі зьяўляюцца малекулярная генэтыка і эпігенэтыка. Батанічныя дасьледаваньні маюць разнастайныя прыкладаньні ў вырошчваньні асноўных прадуктаў харчаваньня і матэрыялаў, як то драўніна, масла, гума, валакно і лекі, у сучасным садаводзтве, сельскай і лясной гаспадарках, сэлекцыі і генэтычнай мадыфікацыі, сынтэзе хімічных рэчываў і сыравіны для будаўніцтва і вытворчасьці энэргіі, у захаваньні навакольнага асяродзьдзя і падтрыманьні біяразнастайнасьці.

Падзел

Адносна прадмету вывучэньня, а таксама мэтадаў вызначаюцца чатыры асноўныя напрамкі батанікі:

  • Марфалёгія расьлін — дасьледаваньне структуры й формы расьлін
    • Марфалёгія ў вузкім сэнсе — зьнешняя структура расьлін
    • Анатомія — унутраная структура расьлін
    • Гісталёгія — вучэньне жывой тканкі
    • Цыталёгія — вузавая структура
  • Фізыялёгія расьлін — дасьледаваньне агульных функцыянальных працэсаў расьлін
    • Фізыялёгія абмену сродкаў
    • Фізыялёгія рэакцыі й руху
    • Фізыялёгія разьвіцьця
Батанічны сад у Менску
  • Геабатаніка — дасьледаваньне расьлін ў канкурэнтных умовах, а таксама ў залежнасьці ад геаграфічнага месца:
    • Вэгетацыйная батаніка (сацыялёгія расьлін, фітакаэналёгія) — займаецца структурай і пабудовай расьліннага пакрыцьця.
    • Батаніка арэалу альбо Харалёгія — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў
    • Гістарычна-генэтычная геабатаніка — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў у мінулым
    • Экалёгія расьлін — дасьледуе адносіны паміж расьлінамі й расьліннымі суполкамі да іх навакольля

Батанічнымі пытаньнямі займаюцца таксама такія дысцыпліны, як:

Крыніцы

  1. ^ «The Bryophytes». The Plant List.

Вонкавыя спасылкі

Батанікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў