Батаніка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Ruwenpflanzen.jpg|міні|350пкс|Расьліны ў гарах [[Рувэнцоры]]]]
[[Файл:Ruwenpflanzen.jpg|міні|350пкс|Расьліны ў гарах [[Рувэнцоры]]]]
'''Бата́ніка''' (ад [[грэцкая мова|грэцкага]] ''βότανο'' — ''трава, расьліна'') — навука аб [[расьліны|расьлінах]], адзін зь асноўных падзелаў [[біялёгія|біялёгіі]]. Тэрмін батаніка быў упершыню выкарыстаны [[Дыяскурыд]]ам. Традыцыйна да батаніка раней уключала ў сябе вывучэньне [[грыбы|грыбоў]] і [[водарасьці|водарасьцяў]]. Гэтыя тры групы арганізмаў засталіся ў сфэры інтарэсаў [[Міжнародны батанічны кангрэс|Міжнароднага батанічнага кангрэсу]]. У цяперашні час, батаніка, у строгім сэнсе, займаецца дасьледаваньнем каля 410 тысяч відаў наземных расьлінаў<ref>[http://www.theplantlist.org/1.1/browse/B/ «The Bryophytes»]. The Plant List.</ref>.
'''Бата́ніка''' (ад [[грэцкая мова|грэцкага]] ''βότανο'' — ''трава, расьліна'') — навука аб [[расьліны|расьлінах]], адзін з асноўных падзелаў [[біялёгія|біялёгіі]]. Тэрмін батаніка быў упершыню выкарыстаны [[Дыяскурыд]]ам. Традыцыйна да батаніка раней уключала ў сябе вывучэньне [[грыбы|грыбоў]] і [[водарасьці|водарасьцяў]]. Гэтыя тры групы арганізмаў засталіся ў сфэры інтарэсаў [[Міжнародны батанічны кангрэс|Міжнароднага батанічнага кангрэсу]]. У цяперашні час, батаніка, у строгім сэнсе, займаецца дасьледаваньнем каля 410 тысяч відаў наземных расьлінаў<ref>[http://www.theplantlist.org/1.1/browse/B/ «The Bryophytes»]. The Plant List.</ref>.


Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых [[батанічны сад|батанічных садоў]], прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у [[Падуя|Падуі]]. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне [[біялягічная клясыфікацыя|біялягічнай сыстэматыцы]], што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы [[Карл Лінэй|Карла Лінэя]], якая выкарыстоўваецца і па сёньня.
Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых [[батанічны сад|батанічных садоў]], прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у [[Падуя|Падуі]]. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне [[біялягічная клясыфікацыя|біялягічнай сыстэматыцы]], што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы [[Карл Лінэй|Карла Лінэя]], якая выкарыстоўваецца і па сёньня.

Вэрсія ад 22:33, 30 лістапада 2018

Расьліны ў гарах Рувэнцоры

Бата́ніка (ад грэцкага βότανο — трава, расьліна) — навука аб расьлінах, адзін з асноўных падзелаў біялёгіі. Тэрмін батаніка быў упершыню выкарыстаны Дыяскурыдам. Традыцыйна да батаніка раней уключала ў сябе вывучэньне грыбоў і водарасьцяў. Гэтыя тры групы арганізмаў засталіся ў сфэры інтарэсаў Міжнароднага батанічнага кангрэсу. У цяперашні час, батаніка, у строгім сэнсе, займаецца дасьледаваньнем каля 410 тысяч відаў наземных расьлінаў[1].

Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых батанічных садоў, прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у Падуі. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне біялягічнай сыстэматыцы, што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы Карла Лінэя, якая выкарыстоўваецца і па сёньня.

У XIX і XX стагодзьдзях былі распрацаваны новыя мэтады вывучэньня расьлінаў, у тым ліку мэтады аптычнай мікраскапіі, электроннай мікраскапіі, аналіз колькасьці храмасомаў, хімічны аналіз і вывучэньне структуры і функцыяў фэрмэнтаў і іншых бялкоў. У апошнія два дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя батанікі шырока выкарыстоўвалі мэтады малекулярна-генэтычнага аналізу, у тым ліку геномікі, пратэёмікі і ДНК-пасьлядоўнасьцяў, каб клясыфікаваць расьліны больш дакладна.

Сучасная батаніка ўяўляе сабой шырокі, міждысцыплінарны прадмет з пранікненьнем у іншыя галін навукі і тэхнікі. Тэмы дасьледаваньняў уключаюць у сябе вывучэньне структуры расьлінаў, росту і дыфэрэнцыяваньня, узнаўленьня, біяхіміі і першаснага абмену рэчываў, хімічных прадуктаў, разьвіцьця, хваробаў, эвалюцыйных адносінаў, сыстэматыкі і сыстэматызацыі расьлінаў. Дамінуючымі тэмамі ў галіне ў XXI стагодзьдзі зьяўляюцца малекулярная генэтыка і эпігенэтыка. Батанічныя дасьледаваньні маюць разнастайныя прыкладаньні ў вырошчваньні асноўных прадуктаў харчаваньня і матэрыялаў, як то драўніна, масла, гума, валакно і лекі, у сучасным садаводзтве, сельскай і лясной гаспадарках, сэлекцыі і генэтычнай мадыфікацыі, сынтэзе хімічных рэчываў і сыравіны для будаўніцтва і вытворчасьці энэргіі, у захаваньні навакольнага асяродзьдзя і падтрыманьні біяразнастайнасьці.

Падзел

Адносна прадмету вывучэньня, а таксама мэтадаў вызначаюцца чатыры асноўныя напрамкі батанікі:

  • Марфалёгія расьлін — дасьледаваньне структуры й формы расьлін
    • Марфалёгія ў вузкім сэнсе — зьнешняя структура расьлін
    • Анатомія — унутраная структура расьлін
    • Гісталёгія — вучэньне жывой тканкі
    • Цыталёгія — вузавая структура
  • Фізіялёгія расьлін — дасьледаваньне агульных функцыянальных працэсаў расьлін
    • Фізіялёгія абмену сродкаў
    • Фізіялёгія рэакцыі й руху
    • Фізіялёгія разьвіцьця
Батанічны сад у Менску
  • Геабатаніка — дасьледаваньне расьлін ў канкурэнтных умовах, а таксама ў залежнасьці ад геаграфічнага месца:
    • Вэгетацыйная батаніка (сацыялёгія расьлін, фітакаэналёгія) — займаецца структурай і пабудовай расьліннага пакрыцьця.
    • Батаніка арэала альбо Харалёгія — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў
    • Гістарычна-генэтычная геабатаніка — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў у мінулым
    • Экалёгія расьлін — дасьледуе адносіны паміж расьлінамі й расьліннымі суполкамі да іх навакольля

Батанічнымі пытаньнямі займаюцца таксама такія дысцыпліны, як:

Крыніцы

  1. ^ «The Bryophytes». The Plant List.

Вонкавыя спасылкі

Батанікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў