Розьніца паміж вэрсіямі «Батаніка»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
4990 байтаў дададзена ,  1 год таму
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Botany?oldid=866106490
д (Bot: Migrating 128 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q441 (translate me))
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Botany?oldid=866106490)
[[Файл:Ruwenpflanzen.jpg|міні|350пкс|Расьліны ў гарах [[Рувэнцоры]]]]
'''Бата́ніка''' (ад [[грэцкая мова|грэцкага]] ''βότανο'' — ''трава, расьліна'') — навука аб [[расьлінарасьліны|расьлінах]]х, адзін зь асноўных падзелаў [[біялёгія|біялёгіі]]. Тэрмін батаніка быў упершыню выкарыстаны [[Дыаскурыд]]ам. Традыцыйна да батаніка раней уключала ў сябе вывучэньне [[грыбы|грыбоў]] і [[водарасьці|водарасьцяў]]. Гэтыя тры групы арганізмаў засталіся ў сфэры інтарэсаў [[Міжнародны батанічны кангрэс|Міжнароднага батанічнага кангрэсу]]. У цяперашні час, батаніка, у строгім сэнсе, займаецца дасьледаваньнем каля 410 тысяч відаў наземных расьлінаў<ref>[www.theplantlist.org/1.1/browse/B/ «The Bryophytes»]. The Plant List.</ref>.
 
Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых [[батанічны сад|батанічных садоў]], прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у [[Падуя|Падуі]]. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне [[біялягічная клясыфікацыя|біялягічнай сыстэматыцы]], што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы [[Карл Лінэй|Карла Лінэя]], якая выкарыстоўваецца і па сёньня.
 
У XIX і XX стагодзьдзях былі распрацаваны новыя мэтады вывучэньня расьлінаў, у тым ліку мэтады [[аптычная мікраскапія|аптычнай мікраскапіі]], [[электронная мікраскапія|электроннай мікраскапіі]], аналіз колькасьці храмасомаў, [[хімічны аналіз]] і вывучэньне структуры і функцыяў фэрмэнтаў і іншых бялкоў. У апошнія два дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя батанікі шырока выкарыстоўвалі мэтады [[малекулярна-генэтычны аналіз|малекулярна-генэтычнага аналізу]], у тым ліку [[геноміка|геномікі]], [[пратэёміка|пратэёмікі]] і ДНК-пасьлядоўнасьцяў, каб клясыфікаваць расьліны больш дакладна.
 
Сучасная батаніка ўяўляе сабой шырокі, міждысцыплінарны прадмет з пранікненьнем у іншыя галін навукі і тэхнікі. Тэмы дасьледаваньняў уключаюць у сябе вывучэньне структуры расьлінаў, росту і дыфэрэнцыяваньня, узнаўленьня, [[біяхімія|біяхіміі]] і першаснага [[мэтабалізм|абмену рэчываў]], хімічных прадуктаў, разьвіцьця, хваробаў, эвалюцыйных адносінаў, сыстэматыкі і сыстэматызацыі расьлінаў. Дамінуючымі тэмамі ў галіне ў XXI стагодзьдзі зьяўляюцца малекулярная генэтыка і [[эпігенэтыка]]. Батанічныя дасьледаваньні маюць разнастайныя прыкладаньні ў вырошчваньні асноўных прадуктаў харчаваньня і матэрыялаў, як то драўніна, масла, гума, валакно і лекі, у сучасным садаводзтве, сельскай і лясной гаспадарках, сэлекцыі і генэтычнай мадыфікацыі, сынтэзе хімічных рэчываў і сыравіны для будаўніцтва і вытворчасьці энэргіі, у захаваньні навакольнага асяродзьдзя і падтрыманьні біяразнастайнасьці.
 
== Падзел ==
 
Батанічнымі пытаньнямі займаюцца таксама такія дысцыпліны, як:
* [[Архэабатаніка]]
* [[Археабатаніка]]
* [[Біяхімія]]
* [[Біяфізыка]]
* [[Мікрабіялёгія]]
* [[Малекулярная біялёгія]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Botany}}
* [http://zoomet.ru/metod_sreda.html Электронная батанічная бібліятэка].
 
[[Катэгорыя:Батаніка| ]]
28 380

зьменаў

Навігацыйнае мэню