Уладзімер Ліўшыц: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 47: Радок 47:
* Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2006)
* Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2006)
* Мэдаль «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941—1945» (2005)
* Мэдаль «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941—1945» (2005)
* Знак "Ганаровы ветэран Рэспублікі Беларусь" (2018)


== Творы ==
== Творы ==

Вэрсія ад 14:24, 28 лістапада 2018

Уладзімер Ліўшыц
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 лютага 1946(1946-02-01) (78 гадоў)
г. Красны Кут Саратаўскай вобласьці)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст , гісторык , літаратуразнавец , публіцыст , філёзаф
Мовы беларуская, руская
Дэбют 1970 рок (часопіс «Маладосць»)
Узнагароды
юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.»
http://vladlivsh.mylivepage.ru/

Уладзімер Майсеевіч Ліўшыц (нар. 1 лютага 1946 году, г. Красны Кут Саратаўскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік, журналіст, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст, філёзаф.

Жыцьцяпіс

У 1964 г. скончыў Горацкую СШ №2, працаваў на вытворчасьці. Скончыў з чырвоным дыплёмам у 1969 годзе Магілёўскі пэдагагічны інстытут , у 1975—1979 гг. асьпірант-завочнік БДУ. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю на сушуканьне ступені кандыдата філязофскіх навук на тэму: «Становление и развитие агропромышленных производственных коллективов»(1980).У 1969—1972 гг. — выкладнік гісторыі Панкратаўскай СШ, служыў у Савецкай арміі, інспэктар Горацкага райана. У 1972—2003 гг. выкладнік, дацэнт на катэдры філязофіі і палітолягіі Беларускай сялгасгаспадарчай акадэміі.У 1998—2005 гг.-дырэктар Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музэя. У 2003—2007 гг. зьяўляўся рэдактарам навукова — мэтадычнага часопіса «Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии», па сумяшчальнасьці — прафэсар катэдры гісторыі дзяржавы і права БДСГА. З 2007 году жыве ў Ізраілі ў г. Нацрат Іліт, займаецца літаратурнай і навуковай працай.

Навуковая дзейнасьць

Аўтар больш за 850 артыкулаў, 84 кніг і брашюр па філязофіі, паліталёгіі, сацыялёгіі, гісторыі Горак, БДСГА, правазнаўству, гісторыі дзяржавы і права, гісторыі аграрнай адукацыі і навукі Беларусі, этнаграфіі і літаратуразнаўству. Навуковыя працы надрукаваны ў Беларусі, Расеі, Украіне, Малдове, Кіргістане, Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Польшчы і Ізраілі.

Творчасьць

Друкуецца з 1970. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве.Увёў у навуковы ўжытак невядомыя матэрыялы пра жыцьцё і творчасьць пісьменьнікаў М.Гарэцкага, У. Караткевіча, В. Каваля, Г. Шчарбатава, Б. Іофэ , Л. Чарняўскай, С. Фаміна, Ю. Гаўрука, М. Ганчарыка, А. Вечара, Н.Тулупавай, І. Эрэнбурга, Л. Разгона і інш.

Грамадзкая дзейнасьць

Старшыня Горацкага раённага краязнаўчага таварыства «Бацькаўшчына»(1993—2007) і Горацкага раённага культурна-асьветніцкага габрэйскага таварыства імя Б.Іофэ(1997—2007).

Прызнаньне

  • Чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2004)
  • Чалец Саюзу журналістаў Рэспублікі Беларусь (2006)
  • Чалец Міжнароднага саюзу пісьменьнікаў «Новый современник» (2009)
  • Чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі вывучэньня нацыянальных меншасьцей (2000)
  • Акадэмік Міжнароднай акадэміі сацыяльных тэхналёгіяў (2013)
  • Ганаровы прафэсар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2015)

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1996)
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2006)
  • Мэдаль «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941—1945» (2005)
  • Знак "Ганаровы ветэран Рэспублікі Беларусь" (2018)

Творы

  • Горки. Историко-экономический очерк – Мн.: 1984; 2 –изд. – Мн.: 1989; 3 изд. – Горкі: 2007.
  • Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей. Даведнік — Мінск: «Полымя», 1991. ISBN 5-345-00376-9
  • Максім Гарэцкі — жыццё і творчасць. Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапандыстам кнігі — Магілеў: абласное таварыства аматараў кнігі.1993.
  • Летапіс горада Горкі — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. ISBN 985-6120-04-7
  • Літаратурны музей Максіма Гарэцкага. Кароткі даведнік — Орша: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1997. с. ISBN 985-6120-13-6
  • Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 199 7. ISBN 985-6120-34-9
  • Горы — Горецкий земледельческий институт. Выдающиеся ученые и профессора. Соавт.: В.Немыкин, А. Р. Цыганов.— Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1999. ISBN 985-6120-42-X
  • Даследчык беларускай літаратуры. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці літаратуразнаўцы Барыса Іофе — Орша: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1999. ISBN 985-6120-41-1
  • Раскопкі вакол горацкага "Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — ISBN 985-6120-44-6
  • Горкі: Старонкі гісторыі — Мінск: «Красико — принт», 2007. ISBN 985-405-384-9
  • У краі бярозавых гаёў. Аўтар тэкста/сааўтар А. В. Бяляцкі. - Магілёў.2012. Магілёўская друкарня імя С.Собаля. ил. ISBN 978-985-6848-96-7
  • Горацкая студыя «Аршанскага Маладняка»(1926—1928 гг.). Кароткі нарыс аб гісторыі стварэння і дзейнасці. — Горкі: 2013.
  • Рыцар іўрыта з Беларусі. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці Іцхака Каганава — Горкі. 2017.
  • Максім Гарэцкі : сцежкамі жыцця (да 125-годдзя з дня нараджэння) / – Горкі : выдаецтва БДСГА, 2018. – 180 с. : іл. ISBN 978-985-467-785-9.
  • Леў Разгон: жыццё і творчасць — Горкі: 2018.— 52 с., іл.

Літаратура

  • Уладзімір Ліўшыц // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мінск: БелЭн, 1992—1995. С.635-636.
  • У. М. Ліўшыц //Даследчыкі роднага краю (краязнаўцы і гісторыкі -ураджэнцы Магілеўшчыны). Біябібліяграфічны паказальнік. -Магілеў: 1995. — С.33-35.
  • Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц // Біябібліяграфічны паказальнік. -Горкі:1996. — С.4-10.
  • Бяспанскі С. Летапісец Горацкага краю // Магілёўская даўніна. -Магілёў:1997. -С.142-146.
  • Лившиц В. М. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела. -Минск: 1999. — С.239-240.
  • Саламахо В. Подвижники из глубинки / /Советская Белоруссия, 2000, 14 июля.
  • Лившиц В. М.//Кто есть Кто в Республике Беларусь. Наука. Образование. Т.1.-Минск: 2001. — С.94.
  • Лившиц В. М. // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып.1. 2001. -Минск:2001. — С.120.
  • Карлюкевіч. А. У краязнаўчы збор раённай бібліятэкі //ЛІМ.2002, 2 лістапада.
  • Саламаха. У. Кастальная крыніца Горак // Сусвет дабрыні. — Мінск:2005. — С.13-16.
  • Карлюкевич А. В поисках утраченного//Советская Белоруссия.2005.31 декабря.
  • Детлякович П. И. Лившиц Владимир «Краеведение, это болезнь на всю жизнь…»//В кн.: Огни над Проней.- Минск: 2012. С.180-187.
  • Летописец Горецкого края./ Авт. сост. Скоромная, С., Студнева, М./ Биобиблиографический указатель.Горки:2016.
  • Цыганов, А.Р., Фрейдин М.З. Владимиру Лившицу — 70 лет // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии.№1. 2016.
  • Караёўская, Т, Дзеружкова, Л. Чаму горка — Пятрова ? Гэта ўсё жыццё тлумачыць першы дырэктар Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімір Ліўшыц // Літаратура і мастацтва. №9. 4 сакавіка 2016.//http://www.main.lim.by/wp-content/uploads/2016/03/9-2016.pdf
  • Юбілейная вечарына Уладзіміра Ліўшыца прайшла ў Горках

Вонкавыя спасылкі

  • Ліўшыц У. М. на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
  • У. М. Ліўшыц на сайце Магілёўскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
  • Ліўшыц У. М. на сайце «Интересные истории об известных личностях, биографии…»
  • Ліўшыц У. М. у «BIBLUS»
  • Ліўшыц У. М. на сайце «Большая биографическая энциклопедия»