Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «с»
д выпраўленьне спасылак
Радок 16: Радок 16:
Нарадзіўся ў [[Пінск]]у<ref name="evkl">Юхо Ёсіф (Язэп) // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 773.</ref> 19 сакавіка 1921 году. Скончыў школу (1938) і паступіў у [[Беларускі політэхнічны інстытут]]. У 1939 годзе забраны ў войска, пачаў служыць у Горкаўскай вучэльні зэнітнай артылерыі.
Нарадзіўся ў [[Пінск]]у<ref name="evkl">Юхо Ёсіф (Язэп) // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 773.</ref> 19 сакавіка 1921 году. Скончыў школу (1938) і паступіў у [[Беларускі політэхнічны інстытут]]. У 1939 годзе забраны ў войска, пачаў служыць у Горкаўскай вучэльні зэнітнай артылерыі.


[[Вялікая Айчынная вайна|Вайну]] 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад [[Масква|Масквой]] камандзірам агнявога ўзводу. Потым — [[Паўднёвы фронт|Паўднёвы]] і [[Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)|Заходні]] франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкія параненьні. [[Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)|Заходні фронт]] быў пераўтвораны ў [[3-ці Беларускі фронт]]. Зь ім Язэп Аляксандравіч вызваляў [[Віцебск]], [[Полацак]], дайшоў да Ўсходняй [[Прусія|Прусіі]]. Скончыў вайну ў званьні маёра.
[[Нямецка-савецкая вайна|Вайну]] 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад [[Масква|Масквой]] камандзірам агнявога ўзводу. Потым — [[Паўднёвы фронт|Паўднёвы]] і [[Заходні фронт (Нямецка-савецкая вайна)|Заходні]] франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкія параненьні. [[Заходні фронт (Нямецка-савецкая вайна)|Заходні фронт]] быў пераўтвораны ў [[3-ці Беларускі фронт]]. Зь ім Язэп Аляксандравіч вызваляў [[Віцебск]], [[Полацак]], дайшоў да Ўсходняй [[Прусія|Прусіі]]. Скончыў вайну ў званьні маёра.
Узнагароджаны ардэнамі «[[ордэн Чырвонай зоркі|Чырвонай Зоркі]]», «[[ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны]]» 1-й ступені, мэдалямі.
Узнагароджаны ардэнамі «[[ордэн Чырвонай зоркі|Чырвонай Зоркі]]», «[[ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны]]» 1-й ступені, мэдалямі.

Вэрсія ад 18:21, 15 лістапада 2018

Язэп Юхо
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1921(1921-03-19)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 ліпеня 2004(2004-07-29) (83 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы Менскі юрыдычны інстытут
Занятак гісторык
Навуковая сфэра правазнаўства
Месца працы Юрыдычны факультэт БДУ
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d]
Вучні Таісія Доўнар[d]
Узнагароды

Язэ́п Алякса́ндравіч Юхо́ (19 сакавіка 1921 — 29 ліпеня 2004) — беларускі навукоўца, гісторык права. Доктар юрыдычных навук (1982), прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ (1983).

Язэп Юхо — заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «ЗБС Бацькаўшчына».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пінску[1] 19 сакавіка 1921 году. Скончыў школу (1938) і паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут. У 1939 годзе забраны ў войска, пачаў служыць у Горкаўскай вучэльні зэнітнай артылерыі.

Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам агнявога ўзводу. Потым — Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкія параненьні. Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт. Зь ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Ўсходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званьні маёра.

Узнагароджаны ардэнамі «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны» 1-й ступені, мэдалямі.

У 1946 годзе звольніўся з арміі. Скончыў Менскі юрыдычны інстытут (1949), а ў 1954 годзе — асьпірантуру ў Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі.

Працоўная дзейнасьць

  • Народны судзьдзя Варашылаўскага раёну г. Менску (1949—1951)
  • Навуковы супрацоўнік Інстытуту філязофіі і права АН БССР (1952—1956)
  • Дацэнт катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ (1956—1960)
  • Намесьнік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964)
  • Загаднік катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намесьнік дэкана юрыдычнага факультэту БДУ
  • Прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ

Навуковая дзейнасьць

Язэп Юхо — аўтар больш як 200 навуковых працаў.

  • 1954 — абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысэртацыі на тэму: «Устанаўленьне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»
  • 1980 — абарона ў Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысэртацыі на тэму: «Грамадзка-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»

Браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 году. Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, перакладу, напісаньня камэнтараў і даведніка да Статуту ВКЛ 1588.

Абгрунтаваў, што Статуты ВКЛ былі першымі ў Эўропе дасканалымі зводамі законаў. Распачаў распрацоўку дзяржаўна-прававых поглядаў Ф. Скарыны і прапанаваў ідэю пра ягоны ўдзел у складаньні і рэдагаваньні Статуту ВКЛ 1529 году. Выказаў палажэньне пра канфэдэрацыйны падзел Рэчы Паспалітай, якая складалася з 2 самастойных і сувэрэнных дзяржаваў — Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. Пачаў вывучэньне ў Беларусі жыцьця і дзейнасьці Т. Касьцюшкі. Дасьледаваў паходжаньне імёнаў, якія надаваліся Беларусі ў розныя часы[1].

Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыкляпэдычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».

Крыніцы

  1. ^ а б Юхо Ёсіф (Язэп) // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 773.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі