Людвік I Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, катэгорыі
шаблёны
Радок 20: Радок 20:
* Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936.
* Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936.
* Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.
* Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.

{{Пасьлядоўнасьць людзей | папярэднік=[[Карл Роберт]]| сьпіс=[[Сьпіс каралёў Вугоршчыны|Кароль Вугоршчыны]] | пераемнік=[[Марыя Вугорская]]|гады=[[1342]]—[[1382]]}}
{{Пасьлядоўнасць людзей | папярэднік=[[Казімір III Вялікі]]| сьпіс=[[Кароль Польшчы]] | пераемнік=[[Ядвіга]]|гады=[[1370]]—[[1382]]}}

{{Каралі Польшчы}}


[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сакавіка]]

Вэрсія ад 16:58, 2 траўня 2008

Людвік I Вялікі

Лю́двік I Вялі́кі (Loys, Lajos, Ludwik Węgierski) (5 сакавіка 132611 верасьня 1382) — кароль Вугоршчыны (Лаяш, з 1342 году) і Польшчы (Людвік, з 17 лістапада 1370 году).

З французскай дынастыі Анжу. Сын караля Карла Робэрта Анжуйскага і Эльжбеты, сястры польскага караля Казіміра III, з 1335 году палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З 1340 году дапамагаў Казіміру ў барацьбе за Галіцка-Валынскае княства, праследуючы пры гэтым вугорскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненьне з валынскім князем Любартам. У лютым 1345 году удзельнічаў ў бесьпасьпяховым паходзе крыжакоў у бок Трокаў. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на Валынь, Падляшша й Берасьцейшчыну ў 13491351 гадах, у ходзе якіх вугорскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі ВКЛ. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпніжніўні 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і Кейстута. 15 жніўня 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага вугорскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, Янаша Кецьі). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Вугоршчыну як гарант дагавора і для хрышчэньня, але здолеў уцячы. У 1354 годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці Бэлз на захадзе Валыні. Пасьля заняцьця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372 – 1377), у выніку якіх Бэлз і Холм далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Вугоршчыны, што выклікала незадавальненьне польскіх фэадалаў), а Любарт, як і падольскія князі Аляксандар і Барыс Карыятавічы і ратненскі князь Фёдар Альгердавіч (якому належаў і Кобрын з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Вугоршчыны. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысьціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэньне Луцкай каталіцкай епархіі ў 1375 годзе, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі сучаснай Беларусі, на якія пазьней, у XIVXVIII стагодзьдзях, пашыраліся вугорскія экспансіянісцкія пляны (глядзіце Радноцкі дагавор 1656 году й інш.)

Праўленьне Людвіка супала з “залатым векам” эўрапейскага рыцарства, да пашырэньня ідэялёгіі й эстэтыкі якога ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе ён істотна прычыніўся. Празваны вугорскіямі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэньне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўнівэрсытэт у горадзе Печ, пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV – XVI стагодзьдзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, у тым ліку Літвы (“залаты вгорскі”). У 1374 годзе выдаў першы агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей, паводле якога шляхце гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя фэадалы (асабістая недатыкальнасьць, сымбалічныя падаткі на карысьць дзяржаўнага скарбу й інш.), што паклала пачатак стварэньню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасьля сьмерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвіга.


Шаблён:Крыніца ЭГБ

Вонкавыя спасылкі

Літаратура

  • Historiae Hungaricae Fontes Domestici. V. III, Lipsiae, 1884.
  • Dabrowski J. Ostatnie lata Ludwika Wielkiego. Krakow, 1918.
  • Halecki O. O genezie i znaczeniu rzadow andegawenskich w Polsce // Kwartalnik historyczny. R. 35. Lwow, 1921.
  • Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936.
  • Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.

Шаблён:Пасьлядоўнасьць людзей Шаблён:Пасьлядоўнасць людзей