Беларускае тэлеграфнае агенцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д абнаўленьне зьвестак
W (гутаркі | унёсак)
д +9 спасылак
Радок 1: Радок 1:
{{Каардынаты|53|53|59|паўночнае|27|33|58|усходняе|выяўленьне=загаловак}}
{{Кампанія
{{Кампанія
|назва = Беларускае тэлеграфнае агенцтва
|назва = Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Радок 4: Радок 5:
|тып = [[унітарнае прадпрыемства]]
|тып = [[унітарнае прадпрыемства]]
|лістынг на біржы =
|лістынг на біржы =
|дзейнасьць =
|дэвіз =
|дэвіз =
|заснаваная = {{Дата пачатку|7|3|1931|1}}
|заснаваная = {{Дата пачатку|7|3|1931|1}}
|заснавальнікі =
|заснавальнікі = [[Савет народных камісараў БССР]]
|разьмяшчэньне = [[Менск]], вул. Кірава, д. 26
|разьмяшчэньне = [[Менск]], [[Ленінскі раён (Менск)|Ленінскі раён]], [[Вуліца Кірава (Менск)|вул. Кірава]], д. 26
|ключавыя фігуры = [[Ірына Акуловіч]]
|ключавыя фігуры = [[Ірына Акуловіч]]
|галіна =
|галіна = [[сфэра паслугаў]]
|прадукцыя = [[навіны]]
|прадукцыя = [[навіны]]
|абарачэньне =
|абарачэньне =
Радок 17: Радок 17:
|лік супрацоўнікаў = 150 (2003)
|лік супрацоўнікаў = 150 (2003)
|матчына кампанія = [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]]
|матчына кампанія = [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]]
|даччыныя кампаніі = [[часопіс]] «[[Беларуская думка]]»
|даччыныя кампаніі = часопіс «[[Беларуская думка]]»
|аўдытар =
|аўдытар =
|сайт = [http://blr.belta.by blr.belta.by]
|сайт = [http://blr.belta.by blr.belta.by]
Радок 27: Радок 27:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
7 сакавіка 1931 году [[Савет народных камісараў БССР]] зацьвердзіў Пастанову «Аб арганізацыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва «БелТА». Яго стварылі шляхам пераўтварэньня Беларускага аддзяленьня Саюзнага камэрцыйнага тэлеграфнага агенцтва. 19 жніўня 1932 году СНК [[БССР]] ухваліў Пастанову № 446 «Аб умацаваньні працы БелТА пры СНК БССР». Паводле Пастановы, прапаноўвалася «рэарганізаваць БелТА, стварыўшы 3 рэдакцыі: 1) рэспубліканскай інфармацыі з падраздзяленьнямі на галіновыя сэктары (сельскагаспадарчы, прамысловасьці і транспарту, тавараабароту, забесьпячэньня і фінансаў); 2) [[ТАСС]]-аўскай інфармацыі з функцыямі па прыёме міжнароднай і саюзнай інфармацыі і перадачы інфармацыі ў саюзныя цэнтры; 3) раённага і нізавога друку; 4) бюро інфармацыі пры СНК БССР і аддзелы — 1) арганізацыйна-інструктарскі з функцыямі інструктажу карэспандэнцкай сеткі, вывучэньне якасьці прадукцыі сеткі апарату агенцтва і працы па кадрах і 2) адміністрацыйна-гаспадарчы». Згодна з 2-м артыкулам Пастановы БелТА мела «вылучыць у сыстэме агенцтва на аснове гаспадарчага разьліку прэс-бюро для забесьпячэньня артыкуламі і іншымі матэрыяламі раённага, фабрычна-заводзкага і [[калгас]]нага друку». Паводле 3-га артыкула Пастановы, СНК БССР загадаў: «устанавіць, што ўсе пастановы ўраду і ўрадавых органаў, якія падлягаюць апублікаваньню ў друку, а таксама ўсе ўрадавыя афіцыйныя інфармацыі і растлумачэньні павінны з 20 жніўня перадавацца для асьвятленьня ў цэнтральным і раённым друку БССР выключна праз Беларускае тэлеграфнае агенцтва пры СНК БССР. Абавязаць БелТА забясьпечыць перадачу ў друк пастановаў урадавых органаў і афіцыйных інфармацыяў не пазьней як праз 2 гадзіны пасьля атрыманьня пастановаў або афіцыйных урадавых інфармацыяў». Згодна з 5-м артыкулам урад БССР прапанаваў «БелТА забясьпечыць перадачу ўсёй загранічнай і саюзнай інфармацыі на беларускай мове». Для хутчэйшай перадачы зьвестак у друк усталявалі апарат «Кляйншміт» і абсталявалі [[Радыёстанцыя|радыёстанцыю]]. БелТА стварыла карэспандэнцкія пункты ва ўсіх 9 цэнтрах акругаў БССР: Гомелі, [[Віцебск]]у, Магілёве, Воршы, [[Бабруйск]]у, Полацку, [[Мазыр]]ы, Барысаве і Слуцку<ref name="а">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Выключна празь Беларускае тэлеграфнае агенцтва|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-vykljuchna-praz-belaruskae-telegrafnae-agentstva-66127-2018/|выдавец=Беларускае тэлеграфнае агенцтва|дата публікацыі=12 лютага 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>.
Заснавана 7 сакавіка 1931 году ў [[Менск]]у. У 1992—1995 гадох мела назоў «Беларускае інфармацыйнае агенцтва» («Белінфарм»)<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак=Беларуская энцыклапедыя|арыгінал= |спасылка = |адказны = [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва =[[Беларуская энцыкляпэдыя]]|год = 1996|том = 2|старонкі=402|старонак=408|сэрыя =|isbn = 985-11-0061-7|наклад=10 000}}</ref>. За [[СССР|савецкім часам]] падпарадкоўвалася [[Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюзу|Тэлеграфнаму агенцтву Савецкага Саюзу]] (ТАСС). У 1999 годзе БелТА запусьціла свой першы сайт, які на 2015 году меў штомесяц больш за 1,5 млн унікальных наведнікаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=БелТА абнавіла свой сайт|спасылка=http://blr.belta.by/all_news/society/BELTA-abnavla-svoj-sajt_i_81931.html|выдавец=Беларускае тэлеграфнае агенцтва|дата публікацыі=20 ліпеня 2015|дата доступу=21 ліпеня 2015}}</ref>. На 20 сьнежня 2003 году мела больш за 150 супрацоўнікаў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Протас]].|загаловак=БелТА: хутка, дакладна, цікава і карысна|спасылка=http://old.zviazda.by/second.html?r=16&p=1&archiv=20122003|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=20 сьнежня 2003|нумар=[http://old.zviazda.by/second.html?&archiv=20122003 321-322]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>.

2 жніўня 1934 году Цэнтральны камітэт [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]] (КПБ) зацьвердзіў Пастанову «Аб працы БелТА і ўмацаваньні карэспандэнцкай сеткі». Паводле Пастановы, карэспандэнцкую сетку БелТА павялічылі да 37 пунктаў. Весьнікі БелТА друкавалі ў 6 асобніках, якія размножвалі на ротары. У Маскву (Расейская СФСР) штодня шыфравалі [[Тэлеграма|тэлеграмы]]. Для абласных і раённых [[газэта]]ў Беларускай ССР навіны дыктавалі па радыё<ref name="а"/>. 27 чэрвеня 1939 году СНК БССР ухваліў Пастанову «Аб перадачы выпуску фотагазэты з падпарадкаваньня Менгарсавету ў падпарадкаваньне БелТА». Паводле 1-га пункту Пастановы, перадаваліся «выпуск фотахронікі і клішэ, выпуск масавага друку (фотагазэты, партрэты, [[Паштоўка|паштоўкі]], фотаальбомы), памяшканьні і вытворчыя [[цэх]]і былога Беларускага аддзяленьня трэста «Саюзфота». Згодна з 2-м пунктам стварылі адзіную арганізацыю «рэдакцыю фотахронікі і фотагазэты БелТА»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Так пачыналася фотахроніка БелТА|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-tak-pachynalasja-fotahronika-belta-66405-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=19 лютага 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. БелТА займала 1-ы паверх будынка на [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|Савецкай вуліцы]] Менску. У фотаслужба налічвала 6 штатных фотакарэспандэнтаў. Пазьней увялі пасады ўласных карэспандэнтаў у абласьцях. Здымалі на фотапласьцінкі здымачамі «Фотакор». Менская група мела здымачы «ФЭД». Шкляныя фотапласьцінкі пасылалі [[бандэроль]]лю ў раённыя і абласныя цэнтры БССР, а таксама ў Маскву. Адмыслова выпускалі фотападборкі і паштоўкі з краявідамі гарадоў<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Погляд цераз аб'ектыў: Уладзімер Лупейка|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-66615-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=26 лютага 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. 23 чэрвеня 1941 году БелТА прыпыніла працу ў сувязі з мабілізацыяй журналістаў на [[Нямецка-савецкая вайна|Нямецка-савецкую вайну]]. 7 ліпеня 1941 году ў Гомелі выйшаў 1-ы нумар газэты «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]», частку супрацоўнікаў якой склалі былыя журналісты БелТА<ref name="в">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Апошняе заданьне выканаць было немагчыма|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-67006-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=26 лютага 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>.

17 ліпеня 1942 году на пасяджэньні ў Маскве СНК БССР зацьвердзіў Пастанову аб аднове дзейнасьці БелТА. У штат улучылі 9 адказных работнікаў і 5 тэхнічных. На ўтрыманьне вылучылі 46 500 [[Савецкі рубель|савецкіх рублёў]], якіх хапіла да студзеня 1943 году, калі БелТА зноў перапыніла працу<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Скрозь вогненныя вёрсты|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-skroz-vognennyja-versty-67204-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=19 сакавіка 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. 22 лютага 1944 году СНК БССР зацьвердзіў Пастанову, якой аднавіў БелТА. У сакавіку 1944 году СНК ухваліў Палажэньне аб БелТА. Спачатку БелТА разьмясьцілі ў гомельскім прадмесьці Навабеліца. СНК вылучыў 15 000 рублёў і адвёў 2 пакоі. З 10 сакавіка 1944 году БелТА пачала забясьпечваць газэты штодзённымі выпускамі весьнікаў. Сталі праводзіць дзённы і вечаровы радыёсэансы і выдаваць адпаведныя выпускі саюзных і замежных навінаў. [[Беларускае радыё]] радыё выкарыстоўвала весьнікі цалкам. Рэспубліканскія газэты на 75 %. У красавіку 1944 году вылучылі асобны дом у Гомелі па вуліцы Войкава, д. 89. Па заняцьці Менску Чырвонай арміяй 3 ліпеня 1944 году БелТА пераехала ў 4 пакоі па [[Раманаўская Слабада|Рэспубліканскай вуліцы]], д. 30<ref name="г">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». З Гомеля ў сталіцу|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-z-gomelja-u-stalitsu-67418-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=26 сакавіка 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. ТАСС з Масквы даводзіла да БелТА патрабаваную колькасьць навінаў у саюзным і замежным друку. У 1944 годзе БелТА апублікавала 350 з 400 запатрабаваных навінаў (87 %). У 1945-м — 529 з 600 (88 %). У 1946 годзе даслалі 897 з 700 запатрабаваных навінаў (128 %). У выніку БелТА заняло па гэтым паказьніку 1-е месьцяў сярод агенцтваў усіх 15 рэспублік [[СССР]]. Пагатоў гэты паказьнік перавысіў даваенны больш як утрая<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Норму выканаць і перавыканаць|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-69007-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=21 траўня 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>.

30 студзеня 1960 году [[Савет міністраў БССР]] зацьвердзіў Пастанову пра новае Палажэньне аб БелТА (Тэлеграфнае агенцтва Беларускай ССР). У задачы БелТА ўлучылі распаўсюд заканадаўчых актаў, пастанановаў КПБ і ўраду БССР, выступленьняў кіраўніцтва СССР, зьнешнепалітычных дакумэнтаў ураду СССР. БелТА мусіла падаваць навіны газэтам раёнаў, вобласьцяў і БССР, на Беларускае радыё і радыё СССР і замежжа. Таксама БелТА мела распаўсюджваць у СМІ Беларусі замежныя і маскоўскія навіны і фота, атрыманыя ад ТАСС. Свае навіны БелТА мела перадаваць на беларускай і расейскай мовах. У адным з пунктаў Палажэньня значылася, што БелТА карыстаецца ўсімі правамі аўтара, у тым ліку правам ставіць пад паведамленьнямі сваё найменьне і прозьвішчы ўласных карэспандэнтаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Тэлеграфнае агенцтва БССР — 1960|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-telegrafnae-agentstva-bssr-1960-70932-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=6 жніўня 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. У 1971 і 1972 гадах стварылі кіраўніцтва сувязі і даведкавы аддзел. Усе навіны ТАСС перадавалі ў газэты КПБ і камсамолу Беларусі. Большасьць навінаў перакладалі на беларускую мову і перадавалі ў беларускамоўныя газэты вобласьцяў і БССР<ref name="д">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». На прыступку вышэй|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-na-prystupku-vyshej-71417-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=27 жніўня 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. За [[СССР|савецкім часам]] БелТА падпарадкоўвалася [[Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюзу|Тэлеграфнаму агенцтву Савецкага Саюзу]] (ТАСС).

У 1992—1995 гадох мела назоў «Беларускае інфармацыйнае агенцтва» («Белінфарм»)<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак=Беларуская энцыклапедыя|арыгінал= |спасылка = |адказны = [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва =[[Беларуская энцыкляпэдыя]]|год = 1996|том = 2|старонкі=402|старонак=408|сэрыя =|isbn = 985-11-0061-7|наклад=10 000}}</ref>. У 1999 годзе БелТА запусьціла свой першы сайт, які на 2015 году меў штомесяц больш за 1,5 млн унікальных наведнікаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=БелТА абнавіла свой сайт|спасылка=http://blr.belta.by/all_news/society/BELTA-abnavla-svoj-sajt_i_81931.html|выдавец=Беларускае тэлеграфнае агенцтва|дата публікацыі=20 ліпеня 2015|дата доступу=21 ліпеня 2015}}</ref>. На 20 сьнежня 2003 году мела больш за 150 супрацоўнікаў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Протас]].|загаловак=БелТА: хутка, дакладна, цікава і карысна|спасылка=http://old.zviazda.by/second.html?r=16&p=1&archiv=20122003|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=20 сьнежня 2003|нумар=[http://old.zviazda.by/second.html?&archiv=20122003 321-322]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>. За 2017 год у архіў БелТА паступіла звыш 30 000 фотанавінаў. На пачатак 2018 году хранікальны фонд БелТА налічваў звыш 200 000 электронных фотаздымкаў<ref name="б"/>.

=== Кіраўнікі ===
* Чавускі (люты 1939 — 23 чэрвеня 1941)<ref name="в"/>
* А. Трацьцякоў (сакавік 1944 — )<ref name="г"/>

* [[Мікалай Марушкевіч]] (1971 — 1983)<ref name="д"/>
* [[Дзьмітры Жук]] (2003 — 6 лютага 2018)
* [[Ірына Акуловіч]] (з 6 лютага 2018 году)


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
Радок 33: Радок 49:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://m.blr.belta.by/ Мабільная бачына]
* [[RSS]]-[http://blr.belta.by/service_folder/rss_by стужка навінаў]
* [[RSS]]-[http://blr.belta.by/service_folder/rss_by стужка навінаў]



Вэрсія ад 15:46, 11 кастрычніка 2018

Каардынаты: 53°53′59″ пн. ш. 27°33′58″ у. д. / 53.89972° пн. ш. 27.56611° у. д. / 53.89972; 27.56611

Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Выява лягатыпу
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 7 сакавіка 1931 (93 гады таму)
Заснавальнікі Савет народных камісараў БССР
Уласьнікі Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, Ленінскі раён, вул. Кірава, д. 26
Ключавыя фігуры Ірына Акуловіч
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя навіны
Лік супрацоўнікаў 150 (2003)
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі часопіс «Беларуская думка»

«Беларускае тэлеграфнае агенцтва» («БелТА») — урадавае інфармацыйнае агенцтва Беларусі. Мае аддзяленьні ва ўсіх абласьцях Беларусі, а таксама ў Маскве, Кіеве, Варшаве і Вільні.

Прадукты і паслугі

Агенцтва штодзень выпускае 140 тэкставых паведамленьняў і 15 фатаздымкаў. Стужка навінаў пастаўляецца безупынна і налічвае 30 старонак за месяц. Штодня рассылаюцца анонсы падзеяў дня, штопятніцу — анонсы падзеяў тыдня. Таксама выпускаюцца штодзённыя весьнікі «Беларусь» (14 старонак на месяц) і «Беларуская эканоміка» (30 паведамленьняў за дзень), штотыднёвікі «Аўтавесьнік», «Інфармацыйныя тэхналёгіі ў Беларусі» (па 15 паведамленьняў) і «Менск афіцыйны», штомесячны каляндар (30 старонак).

Гісторыя

7 сакавіка 1931 году Савет народных камісараў БССР зацьвердзіў Пастанову «Аб арганізацыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва «БелТА». Яго стварылі шляхам пераўтварэньня Беларускага аддзяленьня Саюзнага камэрцыйнага тэлеграфнага агенцтва. 19 жніўня 1932 году СНК БССР ухваліў Пастанову № 446 «Аб умацаваньні працы БелТА пры СНК БССР». Паводле Пастановы, прапаноўвалася «рэарганізаваць БелТА, стварыўшы 3 рэдакцыі: 1) рэспубліканскай інфармацыі з падраздзяленьнямі на галіновыя сэктары (сельскагаспадарчы, прамысловасьці і транспарту, тавараабароту, забесьпячэньня і фінансаў); 2) ТАСС-аўскай інфармацыі з функцыямі па прыёме міжнароднай і саюзнай інфармацыі і перадачы інфармацыі ў саюзныя цэнтры; 3) раённага і нізавога друку; 4) бюро інфармацыі пры СНК БССР і аддзелы — 1) арганізацыйна-інструктарскі з функцыямі інструктажу карэспандэнцкай сеткі, вывучэньне якасьці прадукцыі сеткі апарату агенцтва і працы па кадрах і 2) адміністрацыйна-гаспадарчы». Згодна з 2-м артыкулам Пастановы БелТА мела «вылучыць у сыстэме агенцтва на аснове гаспадарчага разьліку прэс-бюро для забесьпячэньня артыкуламі і іншымі матэрыяламі раённага, фабрычна-заводзкага і калгаснага друку». Паводле 3-га артыкула Пастановы, СНК БССР загадаў: «устанавіць, што ўсе пастановы ўраду і ўрадавых органаў, якія падлягаюць апублікаваньню ў друку, а таксама ўсе ўрадавыя афіцыйныя інфармацыі і растлумачэньні павінны з 20 жніўня перадавацца для асьвятленьня ў цэнтральным і раённым друку БССР выключна праз Беларускае тэлеграфнае агенцтва пры СНК БССР. Абавязаць БелТА забясьпечыць перадачу ў друк пастановаў урадавых органаў і афіцыйных інфармацыяў не пазьней як праз 2 гадзіны пасьля атрыманьня пастановаў або афіцыйных урадавых інфармацыяў». Згодна з 5-м артыкулам урад БССР прапанаваў «БелТА забясьпечыць перадачу ўсёй загранічнай і саюзнай інфармацыі на беларускай мове». Для хутчэйшай перадачы зьвестак у друк усталявалі апарат «Кляйншміт» і абсталявалі радыёстанцыю. БелТА стварыла карэспандэнцкія пункты ва ўсіх 9 цэнтрах акругаў БССР: Гомелі, Віцебску, Магілёве, Воршы, Бабруйску, Полацку, Мазыры, Барысаве і Слуцку[1].

2 жніўня 1934 году Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КПБ) зацьвердзіў Пастанову «Аб працы БелТА і ўмацаваньні карэспандэнцкай сеткі». Паводле Пастановы, карэспандэнцкую сетку БелТА павялічылі да 37 пунктаў. Весьнікі БелТА друкавалі ў 6 асобніках, якія размножвалі на ротары. У Маскву (Расейская СФСР) штодня шыфравалі тэлеграмы. Для абласных і раённых газэтаў Беларускай ССР навіны дыктавалі па радыё[1]. 27 чэрвеня 1939 году СНК БССР ухваліў Пастанову «Аб перадачы выпуску фотагазэты з падпарадкаваньня Менгарсавету ў падпарадкаваньне БелТА». Паводле 1-га пункту Пастановы, перадаваліся «выпуск фотахронікі і клішэ, выпуск масавага друку (фотагазэты, партрэты, паштоўкі, фотаальбомы), памяшканьні і вытворчыя цэхі былога Беларускага аддзяленьня трэста «Саюзфота». Згодна з 2-м пунктам стварылі адзіную арганізацыю «рэдакцыю фотахронікі і фотагазэты БелТА»[2]. БелТА займала 1-ы паверх будынка на Савецкай вуліцы Менску. У фотаслужба налічвала 6 штатных фотакарэспандэнтаў. Пазьней увялі пасады ўласных карэспандэнтаў у абласьцях. Здымалі на фотапласьцінкі здымачамі «Фотакор». Менская група мела здымачы «ФЭД». Шкляныя фотапласьцінкі пасылалі бандэрольлю ў раённыя і абласныя цэнтры БССР, а таксама ў Маскву. Адмыслова выпускалі фотападборкі і паштоўкі з краявідамі гарадоў[3]. 23 чэрвеня 1941 году БелТА прыпыніла працу ў сувязі з мабілізацыяй журналістаў на Нямецка-савецкую вайну. 7 ліпеня 1941 году ў Гомелі выйшаў 1-ы нумар газэты «Раздавім фашысцкую гадзіну», частку супрацоўнікаў якой склалі былыя журналісты БелТА[4].

17 ліпеня 1942 году на пасяджэньні ў Маскве СНК БССР зацьвердзіў Пастанову аб аднове дзейнасьці БелТА. У штат улучылі 9 адказных работнікаў і 5 тэхнічных. На ўтрыманьне вылучылі 46 500 савецкіх рублёў, якіх хапіла да студзеня 1943 году, калі БелТА зноў перапыніла працу[5]. 22 лютага 1944 году СНК БССР зацьвердзіў Пастанову, якой аднавіў БелТА. У сакавіку 1944 году СНК ухваліў Палажэньне аб БелТА. Спачатку БелТА разьмясьцілі ў гомельскім прадмесьці Навабеліца. СНК вылучыў 15 000 рублёў і адвёў 2 пакоі. З 10 сакавіка 1944 году БелТА пачала забясьпечваць газэты штодзённымі выпускамі весьнікаў. Сталі праводзіць дзённы і вечаровы радыёсэансы і выдаваць адпаведныя выпускі саюзных і замежных навінаў. Беларускае радыё радыё выкарыстоўвала весьнікі цалкам. Рэспубліканскія газэты на 75 %. У красавіку 1944 году вылучылі асобны дом у Гомелі па вуліцы Войкава, д. 89. Па заняцьці Менску Чырвонай арміяй 3 ліпеня 1944 году БелТА пераехала ў 4 пакоі па Рэспубліканскай вуліцы, д. 30[6]. ТАСС з Масквы даводзіла да БелТА патрабаваную колькасьць навінаў у саюзным і замежным друку. У 1944 годзе БелТА апублікавала 350 з 400 запатрабаваных навінаў (87 %). У 1945-м — 529 з 600 (88 %). У 1946 годзе даслалі 897 з 700 запатрабаваных навінаў (128 %). У выніку БелТА заняло па гэтым паказьніку 1-е месьцяў сярод агенцтваў усіх 15 рэспублік СССР. Пагатоў гэты паказьнік перавысіў даваенны больш як утрая[7].

30 студзеня 1960 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Пастанову пра новае Палажэньне аб БелТА (Тэлеграфнае агенцтва Беларускай ССР). У задачы БелТА ўлучылі распаўсюд заканадаўчых актаў, пастанановаў КПБ і ўраду БССР, выступленьняў кіраўніцтва СССР, зьнешнепалітычных дакумэнтаў ураду СССР. БелТА мусіла падаваць навіны газэтам раёнаў, вобласьцяў і БССР, на Беларускае радыё і радыё СССР і замежжа. Таксама БелТА мела распаўсюджваць у СМІ Беларусі замежныя і маскоўскія навіны і фота, атрыманыя ад ТАСС. Свае навіны БелТА мела перадаваць на беларускай і расейскай мовах. У адным з пунктаў Палажэньня значылася, што БелТА карыстаецца ўсімі правамі аўтара, у тым ліку правам ставіць пад паведамленьнямі сваё найменьне і прозьвішчы ўласных карэспандэнтаў[8]. У 1971 і 1972 гадах стварылі кіраўніцтва сувязі і даведкавы аддзел. Усе навіны ТАСС перадавалі ў газэты КПБ і камсамолу Беларусі. Большасьць навінаў перакладалі на беларускую мову і перадавалі ў беларускамоўныя газэты вобласьцяў і БССР[9]. За савецкім часам БелТА падпарадкоўвалася Тэлеграфнаму агенцтву Савецкага Саюзу (ТАСС).

У 1992—1995 гадох мела назоў «Беларускае інфармацыйнае агенцтва» («Белінфарм»)[10]. У 1999 годзе БелТА запусьціла свой першы сайт, які на 2015 году меў штомесяц больш за 1,5 млн унікальных наведнікаў[11]. На 20 сьнежня 2003 году мела больш за 150 супрацоўнікаў[12]. За 2017 год у архіў БелТА паступіла звыш 30 000 фотанавінаў. На пачатак 2018 году хранікальны фонд БелТА налічваў звыш 200 000 электронных фотаздымкаў[3].

Кіраўнікі

  • Чавускі (люты 1939 — 23 чэрвеня 1941)[4]
  • А. Трацьцякоў (сакавік 1944 — )[6]

Крыніцы

  1. ^ а б Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Выключна празь Беларускае тэлеграфнае агенцтва // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 лютага 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Так пачыналася фотахроніка БелТА // БелТА, 19 лютага 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  3. ^ а б Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Погляд цераз аб'ектыў: Уладзімер Лупейка // БелТА, 26 лютага 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  4. ^ а б Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Апошняе заданьне выканаць было немагчыма // БелТА, 26 лютага 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  5. ^ Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Скрозь вогненныя вёрсты // БелТА, 19 сакавіка 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  6. ^ а б Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». З Гомеля ў сталіцу // БелТА, 26 сакавіка 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  7. ^ Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Норму выканаць і перавыканаць // БелТА, 21 траўня 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  8. ^ Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Тэлеграфнае агенцтва БССР — 1960 // БелТА, 6 жніўня 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  9. ^ а б Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». На прыступку вышэй // БелТА, 27 жніўня 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
  10. ^ Беларуская энцыклапедыя / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1996. — Т. 2. — С. 402. — 408 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  11. ^ БелТА абнавіла свой сайт // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 ліпеня 2015 г. Праверана 21 ліпеня 2015 г.
  12. ^ Сяргей Протас. БелТА: хутка, дакладна, цікава і карысна // Зьвязда : газэта. — 20 сьнежня 2003. — № 321-322. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі