Юрка Віцьбіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д →‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылкі
Радок 30: Радок 30:
== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
[[Файл:Mi dojd ur vic.JPG|міні|зьлева|Юрка Віцьбіч, Мы дойдзем!, 1975]]
[[Файл:Mi dojd ur vic.JPG|міні|зьлева|Юрка Віцьбіч, Мы дойдзем!, 1975]]
Нарадзіўся ў [[Вяліж]]ы [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. Яго бацька быў праваслаўным сьвятаром, маці — настаўніцай. Cкончыў пэдтэхнікум, год служыў у Чырвонай Арміі. У 1920-х гг. будучы пісьменьнік скіраваўся ў Маскву, дзе працаваў на будоўлі, а ў 1922—1933 гг. — на хімічных заводах. Першае апавяданьне выйшла ў 1929 г. на старонках «Узвышша». У 1932 г. выйшла кніга прозы «Сьмерць Ірмы Лаймінг». У 1937 г. выйшла другая кніга прозы «Формула супраціўленьня касьцей».

Падчас [[Другая сусьветная вайна|нямецкай акупацыі]] браў удзел у культурным жыцьці [[Беларусь|Беларусі]], у [[1943]] годзе перавёз зь Віцебску ў [[Полацак]] парэшткі [[Эўфрасіньня Полацкая|Эўфрасіньні Полацкай]]. У [[1944]] годзе Юрка Віцьбіч разам зь [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай радай]] выехаў у Нямеччыну. Выступаў на [[Радыё Свабода]]. 5 студзеня 1945 году заснаваў літаратурную суполку «Шыпшына», друкаваў аднайменны часопіс (выйшла 10 нумароў, апошні — у 1950). Арганізаваў выданьне часапісу «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», рэдагаваў «Беларускі голас». У 1956 г. у Мюнхэне Юрка Віцьбіч выдаў кнігу-нарыс «Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман».

Юрка Віцьбіч друкаваўся ў расейскамоўнай газэце «Новое русское слово», быў яе шматгадовым аўтарам. Віцьбіч быў адным зь першых, хто знаёміў чытачоў «Нового русского слова» зь беларускай нацыянальнай ідэяй, таксама бараніў погляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасьць Беларусі. У 1975 г., пасьля сьмерці пісьменьніка, у Нью-Ёрку Фонд імя Пётры Крэчэўскага выдаў кнігу «Мы дойдзем!». У кнігу ўвайшлі і публікацыі з «Нового русского слова».<ref>[http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=602 Матэрыялы конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысвячаецца»]</ref>

Беларускі паэт-эмігрант [[Алесь Салавей]] пісаў: {{цытата|Віцьбіч зьяўляецца чалавекам, які больш як хто іншы аддаў сілаў, думкі і крыві за беларускую справу. Адмаўляць сёньня Юрку Віцьбіча як пісьменьніка — значыць рабіць пагром на беларускай літаратуры на эміграцыі.}}

Пахаваны на [[Беларускія могілкі ў Саўт-Рывэры|беларускіх могілках]] у [[Саўт-Рывэр]]ы.<ref>[[Уладзімер Арлоў|Арлоў У.А.]] Імёны Свабоды. Гісторыя; Культура; Палітыка; Біяграфіі; Мемуары. -- Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007. — ISBN: 978-0-929849-14-0. — С. 277. [http://docs.rferl.org/be-BY/2015/07/29/d46cbd8f-a048-44e2-8a66-e381176e8fbf.pdf]</ref><ref>[http://www.istpravda.ru/bel/digest/6410/ Беларускія некропалі ў замежжы]</ref>
Пахаваны на [[Беларускія могілкі ў Саўт-Рывэры|беларускіх могілках]] у [[Саўт-Рывэр]]ы.<ref>[[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Арлоў У. А.]] Імёны Свабоды. Гісторыя; Культура; Палітыка; Біяграфіі; Мемуары. — Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007. — ISBN: 978-0-929849-14-0. — С. 277. [http://docs.rferl.org/be-BY/2015/07/29/d46cbd8f-a048-44e2-8a66-e381176e8fbf.pdf]</ref><ref>[http://www.istpravda.ru/bel/digest/6410/ Беларускія некропалі ў замежжы]</ref>

== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==

Вэрсія ад 21:37, 6 кастрычніка 2018

Юрка Віцьбіч
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Серафім Шчарбакоў
Псэўданімы Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч
Нарадзіўся 2 (15) чэрвеня 1905
Вяліж, Віцебская губэрня, Беларусь, Расейская імпэрыя
Памёр 6 студзеня 1975(1975-01-06) (69 гадоў)
Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт, публіцыст
Гады творчасьці 19291975
Мова беларуская мова
Дэбют «Млынова Рука» // часопіс «Узвышша», 1929
Творы ў Вікікрыніцах

Юрка Віцьбіч (таксама Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч; сапраўднае імя — Серафім Шчарбакоў; 2 чэрвеня 1905 — 6 студзеня 1975) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, краязнаўца, папулярызатар гісторыі Беларусі і дзеяч эміграцыі ў Амэрыцы.

Біяграфія

Юрка Віцьбіч, Мы дойдзем!, 1975

Нарадзіўся ў Вяліжы Віцебскай губэрні. Яго бацька быў праваслаўным сьвятаром, маці — настаўніцай. Cкончыў пэдтэхнікум, год служыў у Чырвонай Арміі. У 1920-х гг. будучы пісьменьнік скіраваўся ў Маскву, дзе працаваў на будоўлі, а ў 1922—1933 гг. — на хімічных заводах. Першае апавяданьне выйшла ў 1929 г. на старонках «Узвышша». У 1932 г. выйшла кніга прозы «Сьмерць Ірмы Лаймінг». У 1937 г. выйшла другая кніга прозы «Формула супраціўленьня касьцей».

Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у культурным жыцьці Беларусі, у 1943 годзе перавёз зь Віцебску ў Полацак парэшткі Эўфрасіньні Полацкай. У 1944 годзе Юрка Віцьбіч разам зь Беларускай цэнтральнай радай выехаў у Нямеччыну. Выступаў на Радыё Свабода. 5 студзеня 1945 году заснаваў літаратурную суполку «Шыпшына», друкаваў аднайменны часопіс (выйшла 10 нумароў, апошні — у 1950). Арганізаваў выданьне часапісу «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», рэдагаваў «Беларускі голас». У 1956 г. у Мюнхэне Юрка Віцьбіч выдаў кнігу-нарыс «Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман».

Юрка Віцьбіч друкаваўся ў расейскамоўнай газэце «Новое русское слово», быў яе шматгадовым аўтарам. Віцьбіч быў адным зь першых, хто знаёміў чытачоў «Нового русского слова» зь беларускай нацыянальнай ідэяй, таксама бараніў погляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасьць Беларусі. У 1975 г., пасьля сьмерці пісьменьніка, у Нью-Ёрку Фонд імя Пётры Крэчэўскага выдаў кнігу «Мы дойдзем!». У кнігу ўвайшлі і публікацыі з «Нового русского слова».[1]

Беларускі паэт-эмігрант Алесь Салавей пісаў:

« Віцьбіч зьяўляецца чалавекам, які больш як хто іншы аддаў сілаў, думкі і крыві за беларускую справу. Адмаўляць сёньня Юрку Віцьбіча як пісьменьніка — значыць рабіць пагром на беларускай літаратуры на эміграцыі. »

Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.[2][3]

Бібліяграфія

  • Сьмерць Ірмы Лаймінг, 1932
  • Формула супраціўленьня касьцей, 1937
  • Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман, 1956
  • Мы дойдзем!, 1975, ЗША (на расейскай мове)
  • Антыбальшавіцкія паўстаньні ў Беларусі, 1996, ЗША

Крыніцы

  1. ^ Матэрыялы конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысвячаецца»
  2. ^ Арлоў У. А. Імёны Свабоды. Гісторыя; Культура; Палітыка; Біяграфіі; Мемуары. — Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007. — ISBN: 978-0-929849-14-0. — С. 277. [1]
  3. ^ Беларускія некропалі ў замежжы

Вонкавыя спасылкі