Германаваслабадзкі сельсавет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:44, 1 кастрычніка 2018

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Чырвонаслабодзкі сельсавет, Краснаслабодзкі сельсавет.

Чырво́наслабо́дзкі сельсавет[1][2], Кра́снаслабо́дзкі сельсавет[3][4] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябарскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Германава Слабада.

Гісторыя

У 1924 годзе створаны Слабодзка-Германаўскі сельсавет у складзе Глускага раёну Бабруйскай акругі.

У 1929 годзе Германава Слабада перайменавана ў Чырвоную Слабаду.

28 чэрвеня 1939 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Чырвонаслабодзкі сельсавет вылучаны з Капаткевіцкага і ўвайшоў у склад Акцябарскага раёну, з 25 сьнежня 1962 году — Сьветлагорскага, з 30 ліпеня 1966 году — адноўленага Акцябрскага раёнаў Палескай, з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай абласьцей.

Да 1998 году ў склад Чырвонаслабодзкага сельсавету ўваходзіла вёска Зьвесьніца (у наш час не існуе).

Крыніцы

  1. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2 Старонка 204
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  4. ^ Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С.В.Марцэлеў; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0