Папская дзяржава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 16: Радок 16:
|ПапярэдняяДзяржава3 =
|ПапярэдняяДзяржава3 =
|СьцягПапярэдняйДзяржавы3 =
|СьцягПапярэдняйДзяржавы3 =
|ГодПачаткуІснаваньня = [[754]]
|ГодПачаткуІснаваньня = 754
|ГодКанцаІснаваньня = [[1870]]
|ГодКанцаІснаваньня = 1870
|НаступнаяДзяржава1 = Каралеўства Італія (1861—1946)
|НаступнаяДзяржава1 = Каралеўства Італія (1861—1946)
|СьцягНаступнайДзяржавы1 = Flag_of_Italy_(1861–1946).svg
|СьцягНаступнайДзяржавы1 = Flag_of_Italy_(1861–1946).svg

Вэрсія ад 21:10, 25 верасьня 2018

Папская вобласьць
лац. Status Ecclesiasticus
італ. Stato della Chiesa

754—1870
 

Сьцяг Папскай вобласьці Герб Папскай вобласьці
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Папскай вобласьці

Папская вобласьць пасьля Напалеонаўскіх войнаў у 1815 годзе

Афіцыйная мова лацінская, італьянская
Сталіца Рым
Форма кіраваньня выбарчая манархія
Цяпер зьяўляецца часткай Італія Італія,

Ватыкан Ватыкан

Папская вобласьць (па-лацінску: Status Ecclesiasticus; па-італьянску: Stato della Chiesa) — шэраг тэрыторыяў на Апэнінскім паўвостраве, якія былі пад прамым сувэрэнным панаваньнем папы рымскага з VIII стагодзьдзя да 1870 году. Першапачаткова дзяржава ўваходзіла ў склад Сьвятой Рымскай імпэрыі, але потым была фактычна незалежнай. У XIX стагодзьдзі тэрыторыя была далучана да каралеўства П’емонту-Сардыніі. Падчас найвялікшага пашырэньня Папская вобласьць ахоплівала большасьць сучасных італьянскіх рэгіёнаў Ляцыё, у тым ліку Рым, Марке, Умбрыю, Раманьню і часткова Эмілію. На гэтых тэрыторыях улада папы была ня толькі духоўнай, як ва ўсім каталіцкім сьвеце, але яшчэ і сьвецкая.

Да 1861 году большая частка тэрыторыі Папскай вобласьці была заваяваная Каралеўствам Італія. Толькі Ляцыё, уключаючы Рым, знаходзілася пад часовым кантролем папы. У 1870 годзе папа страціў Ляцыё і Рым, і, такім чынам, Папская вобласьць як дзяржаўнае ўтварэньне зьнікла, а папа застаўся ў базыліцы Сьвятога Пятра, папскай рэзыдэнцыі, аб’явіўшы сябе ватыканскім вязьнем. У 1929 годзе канфлікт паміж урадам Італіі, якім на той час кіраваў італьянскі фашысцкі лідэр Бэніта Мусаліні, і папам быў скончаны шляхам складаньня Лятэранскіх пагадненьняў, паводле якіх была створаная дзяржава Ватыкан у межах Рыму.

Вонкавыя спасылкі

Папская дзяржавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў