Вікіпэдыя:Пяць слупоў: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д інтэрвікі перанесеныя ў ВікіЗьвесткі |
{{Правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі}} |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
|} |
|} |
||
{{Правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі}} |
|||
<noinclude> |
<noinclude> |
||
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі|{{PAGENAME}}]] |
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі|{{PAGENAME}}]] |
Вэрсія ад 17:41, 24 верасьня 2018
Скарачэньне: ВП:5С |
---|
Фундамэнтальныя прынцыпы, якімі карыстаецца Вікіпэдыя, былі гістарычна абагульнены суполкай рэдактараў у пяць «слупоў»:
Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных энцыкляпэдыяў, альманахаў і геаграфічных даведнікаў. Зьмест мусіць быць пацьверджаны цытатамі з крыніцаў, вартых даверу. Вікіпэдыя — ня месца для публікацыі асабістых меркаваньняў удзельнікаў, асабістага досьведу, або ўласных перакананьняў. Вікіпэдыя не зьяўляецца калекцыяй першакрыніцаў або малазначных фактаў, гэта не рэклямная пляцоўка і не экспэрымэнт у галіне дэмакратыі ці анархіі. Гэта не бязладны інфармацыйны сьметнік і не каталёг спасылак. Гэта ня слоўнік, не газэта, ня збор крынічных дакумэнтаў — для гэтага існуюць даччыныя праекты. | |
Вікіпэдыя мае нэўтральны пункт гледжаньня. Гэта значыць, што мы імкнемся да непрадузятасьці кожнага артыкула. У некаторых выпадках гэта вымагае прывядзеньня некалькіх пунктаў погляду з адпаведным кантэкстам, каб паказаць шматграннасьць прадмету. Пры гэтым ня варта адзначаць які-небудзь з варыянтаў як «лепшы пункт гледжаньня» або «непахісную ісьціну». Гэта прадугледжвае прывядзеньне аўтарытэтных крыніцаў і правяральных цытатаў там, дзе толькі гэта мажліва, асабліва ў спрэчных артыкулах. Калі спрэчка закранае тэму нэўтральнасьці артыкула, напішыце падрабязьней пра вашыя заўвагі на старонцы абмеркаваньня артыкула і паспрабуйце вырашыць канфлікт. | |
Вікіпэдыя мае вольны зьмест, які кожны ўдзельнік можа рэдагаваць і распаўсюджваць. Паважайце аўтарскае права. У сувязі з вольным ліцэнзаваньнем усяго зьместу Вікіпэдыі, ніводны ўдзельнік ня мае выключных правоў на той ці іншы артыкул. Адпаведна, усе ўнесеныя вамі праўкі, у сваю чаргу, могуць быць бязьлітасна адрэдагаваныя, перапрацаваныя суполкай і распаўсюджаныя ў любым выглядзе. | |
Вікіпэдыйцам варта мець паміж сабой ветлівыя і ўзаемапаважлівыя адносіны. Паважайце і будзьце ветлівымі з вашымі калегамі-вікіпэдыйцамі, нават калі вы ня згодныя зь імі. Прытрымлівайцеся этыкету Вікіпэдыі і пазьбягайце асабістых выпадаў, абразаў, пагрозаў і агрэсіі. У дыспутах шукайце кансэнсус, пазьбягайце войнаў рэдагаваньняў, і памятайце, што існуюць яшчэ 86 268 артыкулаў у беларускай Вікіпэдыі, над якімі можна бясконца працаваць. Дзейнічайце сумленна, ніколі не даводзьце дыскусію да абсурду, і прадугледжвайце добрыя намеры з боку іншых. Будзьце адкрытымі і гасьціннымі. | |
Вікіпэдыя ня мае нязьменных правілаў за выняткам пяці, пададзеных на гэтай старонцы. Будзьце рашучымі і ня бойцеся рабіць памылкі: атрымлівайце задавальненьне ад рэдагаваньня, бо ніхто не вымагае ад вас стварэньня ідэальных артыкулаў, хоць да гэтага, безумоўна, варта імкнуцца. Ня бойцеся што-небудзь сапсаваць, кожная вэрсія старонкі захоўваецца ў гісторыі і можа быць хутка адноўленая, таму вы ніяк ня зможаце выпадкова нашкодзіць Вікіпэдыі або незваротна выдаліць тэкст. |