Твэнтэ Энсхэдэ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
абнаўленьне зьвестак
Радок 8: Радок 8:
|Умяшчальнасьць = 24 000
|Умяшчальнасьць = 24 000
|Прэзыдэнт =
|Прэзыдэнт =
|Чэмпіянат = [[Першы дывізіён чэмпіянату Нідэрляндаў па футболе|Першы дывізіён]]
|Трэнэр =
|Сэзон = [[Чэмпіянат Нідэрляндаў па футболе 2017—2018 гадоў|2017—2018]]
|Чэмпіянат = [[Эрэдывізія]]
|Месца = [[Эрэдывізія]], 18 месца (''паніжэньне'')
|Сэзон = [[Чэмпіянат Нідэрляндаў па футболе 2016—2017 гадоў|2016—2017]]
|Месца = 7 месца
|Сайт = http://www.fctwente.nl/
|Сайт = http://www.fctwente.nl/
|Прыналежнасьць = Нідэрляндзкія
|Прыналежнасьць = Нідэрляндзкія
Радок 36: Радок 35:


У 2006 годзе зьявіліся пляны аб пашырэньні стадыёну да ёмістасьці ў 24 353 месцы. Гэтае пашырэньне было зроблена ў верасьні 2008 году, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зьменшана да 24 244 месцаў.
У 2006 годзе зьявіліся пляны аб пашырэньні стадыёну да ёмістасьці ў 24 353 месцы. Гэтае пашырэньне было зроблена ў верасьні 2008 году, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зьменшана да 24 244 месцаў.

== Склад ==
: ''Актуальны на 1 лютага 2015 году''
{{Склад}}
{{Гулец|1|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Бр|[[Нік Марсман]]||1990}}
{{Гулец|2|{{Сьцяг Кюрасао}}|Аб|[[Куко Мартына]]||1989}}
{{Гулец|3|{{Сьцяг Даніі}}|Аб|[[Андрэас Б’елян]]||1988}}
{{Гулец|4|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Дарыль Ляхман]]||1989}}
{{Гулец|5|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Робэрт Схільдэр]]||1986}}
{{Гулец|6|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Крыс Давід]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Фулгэм (футбольны клюб)|Фулгэм]]|1993}}
{{Гулец|7|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Нап|[[Юнэс Махтар]]||1991}}
{{Гулец|8|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Кайл Эбэсыліё]]||1994}}
{{Гулец|9|{{Сьцяг Нарвэгіі}}|Нап|[[Торгайр Бёрвэн]]||1991}}
{{Гулец|10|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Гакім Зэйх]]||1993}}
{{Гулец|11|{{Сьцяг Мэксыкі}}|ПА|[[Хэсус Мануэль Карона|Хэсус Карона]]||1993}}
{{Гулец|14|{{Сьцяг Японіі}}|Нап|[[Рыё Міякі]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Арсэнал Лёндан|Арсэнал]]|1992}}
{{Гулец|15|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Дыка Копэрс]]||1992}}
{{Гулец|17|{{Сьцяг Швэцыі}}|Аб|[[Расмус Бэнгтсан]]||1986}}
{{Падзел складу}}
{{Гулец|18|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Аб|[[Гідэ тэр Авэст]]||1997}}
{{Гулец|19|{{Сьцяг Ганы}}|ПА|[[Шадрач Эгган]]||1994}}
{{Гулец|20|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Бр|[[Соні Стэвэнс]]||1992}}
{{Гулец|21|{{Сьцяг Чылі}}|ПА|[[Фэліпэ Гут’ерэс]]||1990}}
{{Гулец|22|{{Сьцяг ПАР}}|ПА|[[Камагэла Макоджа]]||1991}}
{{Гулец|23|{{Сьцяг Даніі}}|Аб|[[Ёахім Андэрсэн (футбаліст)|Ёахім Андэрсэн]]||1996}}
{{Гулец|24|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|ПА|[[Арлянда Энгеляар]]||1979}}
{{Гулец|25|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Нап|[[Біляль Ульд-Чык]]||1997}}
{{Гулец|26|{{Сьцяг Пэру}}|Аб|[[Рэната Тапія]]||1995}}
{{Гулец|29|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Нап|[[Яры Оостэрвэйк]]||1995}}
{{Гулец|30|{{Сьцяг Нідэрляндаў}}|Нап|[[Люк Кастайньёс]]||1992}}
{{Гулец|33|{{Сьцяг Даніі}}|ПА|[[Каспэр Куск]]||1991}}
{{Гулец|35|{{Сьцяг Польшчы}}|Бр|[[Філіп Бэднарэк]]||1992}}
{{Канец складу}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commons}}
* [http://www.fctwente.nl/ Афіцыйны сайт]
* [http://www.fctwente.nl/ Афіцыйны сайт]

{{Эрэдывізія}}


[[Катэгорыя:Энсхэдэ]]
[[Катэгорыя:Энсхэдэ]]

Вэрсія ад 15:41, 20 верасьня 2018

Твэнтэ
Поўная назва F.C. Twente '65
Заснаваны 1 ліпеня 1965
Горад Энсхэдэ, Нідэрлянды
Стадыён Дэ Грольс Вэстэ
Умяшчальнасьць: 24 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2017—2018 Эрэдывізія, 18 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Твэнтэ» (па-нідэрляндзку: Twente) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Энсхэдэ. Заснаваны ў 1965 годзе. Чэмпіён Нідэрляндаў (2010) і трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1977, 2001, 2011). Хатнім стадыёнам «Твэнтэ» з 1998 году зьяўляецца арэна «Дэ Грольс Вэстэ», якая здольная зьмясьціць 24 тысячы чалавек. Галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца нідэрляндзкі спэцыяліст Альфрэд Схройдэр.

Гісторыя

«Твэнтэ» быў створаны ў 1965 годзе пасьля зьліцьця двух футбольных клюбаў — «Энсхэдэ» й «Энсхэдэзэ Бойз». Клюб «Энсхэдэ» аднойчы выйграваў чэмпіянат у 1926 годзе.

Першыя посьпехі клюбу пачаліся адразу ж пасьля аб’яднаньня двух клюбаў, галоўным трэнэрам новага клюбу стаў аўстрыец Фрыдрых Данэнфэльд, якога праз год зьмяніў Кес Рэйвэрс, зь якім зьвязваюць пачатак удалага часу для клюбу. «Твэнтэ» ў чэмпіянаце заняў трэцяе месца ў 1969 годзе, чацьвертае месца ў 1970 годзе, пятае ў 1971 годзе, трэцяе ў 1972 годзе й зноўку трэцяе ў 1973 годзе. Асноўнымі гульцамі каманды на той момант былі Эпі Дрост, Эдзі Агтэрбэрг, Кік ван дэр Валь і Тэо Пагльплятз.

«Твэнтэ» перад гульнёй у эўракубках

Сэзон 1973—1974 гадоў стаў для «Твэнтэ» сэзонам калі клюб змагаўся за званьне чэмпіёну супраць клюбу «Фэеноорд», але ў выніку «Твэнтэ» заняў другое месца ў чэмпіянаце, якое давала права выступаць у Кубку УЭФА. У эўракубкавы сэзоне 1974—1975 гадоў «Твэнтэ» стартаваў у першым раўндзе турніру, у якім клюб сустрэўся супраць ангельскага «Іпсўіч Таўн», абодва матчы скончыліся ўнічыю 2:2 і 1:1, але дзякуючы таму, што футбалісты «Твэнтэ» забілі два мячы ў Ангельшчыне гэта дало ім права прайсьці ў наступны раўнд. «Твэнтэ» здолеў дайсьці да фіналу Кубка УЭФА, на сваім шляху абыграўшы ў паўфінале італьянскі «Ювэнтус» зь лікам 3:1 і 1:0. У фінальным двухгульнявым супрацьстаяньні за Кубак УЭФА «Твэнтэ» сустрэўся зь нямецкай «Барусіяй» зь Мёнхэнглядбаху. У Нямеччыне клюбы згулялі ўнічыю 0:0, а ў Нідэрляндах «Твэнтэ» атрымаў паразу з разгромным лікам 5:1, адзіны мяч за «Твэнтэ» забіў Эпі Дрост на 76 хвіліне. У 1977 годзе «Твэнтэ» атрымаў перамогу ў Кубку Нідэрляндаў, які стаў першым трафэем клюбу пасьля зьліцьця дзьвюх камандаў у 1965 годзе.

Пасьля паразы ў Кубку УЭФА «Твэнтэ» сэзон за сэзонам стаў выступаць усё горш у чэмпіянаце. У 1982 годзе клюб пакінуў найвышэйшы дывізіён Нідэрляндаў і адправіўся ў першы дывізіён. Праз год «Твэнтэ» вярнуўся ў эліту нідэрляндзкага футболу, але неўзабаве стаў вядомы дзякуючы таму, што каманда стала гуляла ўнічыю, такім чынам «Твэнтэ» сталі называць самай сумнай камандай у чэмпіянаце, але нягледзячы на ​​гэта клюб здолеў кваліфікавацца ў эўракубкі пяць разоў на запар пачынаючы з 1985 году.

У пачатку 1990-х гадоў клюб спадкала сапраўдная перабудова. У 1996 годзе на пасаду галоўнага трэнэра прыйшоў немец Ганс Маер. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра «Твэнтэ» здолеў заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзону 1996—1997 гадоў і дайсьці да трэцяга раўнда Кубка УЭФА сэзону 1997—1998 гадоў. 24 траўня 2001 году «Твэнтэ» стаў уладальнікам Кубка Нідэрляндаў праз дваццаць чатыры гады пасьля першай перамогі каманды ў розыгрышу кубка краіны ў 1977 годзе. У фінальным матчы за кубак «Твэнтэ» ў сэрыі пэнальці быў мацнейшы за ПСВ зь лікам 3:1.

Стадыён

Трыбуна стадыёну «Дэ Грольс Вэстэ»

«Твэнтэ» хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Дэ Грольс Вэстэ», які раней называўся «Арке». «Дэ Грольс Вэстэ» месьціць 24 тысячы гледачоў, стадыён знаходзіцца ў Энсхэдэ побач з унівэрсытэтам Твэнтэ. Арэна замяніла стары стадыён «Дыкман» у 1998 годзе. Пляны на пашырэньне й мадэрнізацыю старога стадыёна «Дыкман» былі адпрэчаныя й стадыён быў зьнесены. Кошт будаўніцтва новага стадыёну на месцы старога, ацэньваўся прыкладна ў 33 млн гульдэнаў і заняў на будаўніцтва чатырнаццаць месяцаў, першы сымбалічны камень быў закладзены 31 студзеня 1997 году.

Першы матч на новым стадыёне прайшоў 10 траўня 1998 году ў рамках чэмпіянату Нідэрляндаў супраць «ПСВ», матч скончыўся гістарычнай перамогай «Твэнтэ» зь лікам 3:0. Вядомая песьня «You'll Never Walk Alone» у запісе музыкаў Gerry & The Pacemakers прайграецца на стадыёне перад кожным матчам.

У 2006 годзе зьявіліся пляны аб пашырэньні стадыёну да ёмістасьці ў 24 353 месцы. Гэтае пашырэньне было зроблена ў верасьні 2008 году, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зьменшана да 24 244 месцаў.

Вонкавыя спасылкі

Твэнтэ Энсхэдэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ FC Twente - Clubprofiel