Розьніца паміж вэрсіямі «Сьпіртовы напой»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
(артаграфія, выпраўленьне спасылак)
[[Файл:Glass of whisky.jpg|міні|200пкс|[[Шклянка]] віскі]]
'''Сьпіртовы напой''' — [[напой]], у склад якога ўваходзіць [[этаноль]]. Для прыгатаваньня разам са [[сьпірт]]ам выкарыстоўваецца [[вада]], штучная [[аддушка]] і [[сок]] [[Садавіна|садавіны]] і [[ягада]]ў, [[настой]] духмянай [[Трава|травы]], [[Корань|карэньня]], [[Лісьце|лісьця]] і [[Кветка|кветак]], лупіна [[цытрус]]авых і [[прыправа]]<ref name="б"/>. Ужываньне выклікае ад [[Ажытацыя|ўзбуджальнага]] ўзьдзеяньня да разбурэньня асобы ў выніку [[алькагалізм]]у. Згубным ёсьць прыём за [[дзень]] звыш 60 [[грам]]аў моцных напояў, або 200 мілілітраў віна ([[шампанскае]]), або паўлітра сьветлага піва<ref name="с"/>.
 
У [[2013]] г. сьпіртовыя напоі ўжывала меншасьць [[насельніцтва Зямлі]] (38,3%), зь якой ад выпіваньня сканала 3,3 млн чалавек. Гадавое спажываньне на кожнага чалавека ва ўзросьце ад 15 год склала 6,2 [[Літар|літра]] чыстага сьпірту. Выпіваньне прывяло да 7,6% сьмерцяў сярод [[мужчына]]ў і 4% — сярод жанчынаў. Палова спажываньня прыпадала на моцныя напоі, 35% — на піва, 8% — на [[віно]]<ref name="с"/>.
 
== Супрацьпаказаньні ==
У 1998 г., паводле [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь|Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь]], на душу насельніцтва прыпадала 7,4 літры чыстага алькаголю, што складала звыш 10 літраў на дарослага чалавека. Паказьнік перавысіў найбольшы ўзровень спажываньня сьпірту, які быў ў 1984 годзе. У 1999 г. 30% насельніцтва Беларусі злоўжывала сьпіртовымі напоямі. У выніку на 1 студзеня 2000 г. на ўліку ў наркалягічных дыспансэрах стаялі каля 170 000 (1,7%) жыхароў Беларусі<ref>{{Артыкул|аўтар=Надзея Нікалаева.|загаловак=На сёньняшні дзень 30 працэнтаў усяго насельніцтва злоўжывае сьпіртнымі напоямі|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=19 студзеня 2000|нумар=12 (23863)|старонкі=3|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У [[2010]] г. ад атручаньня сьпіртовымі напоямі памерлі 2407 жыхароў<ref>{{Навіна|аўтар=Наста Манцэвіч|загаловак=Штодня ў Беларусі у выніку суіцыду і ад алькаголю памірае каля 13 чалавек|спасылка=http://euroradio.by/report/shtodnya-w-belarusі-u-vynіku-suіtsydu-і-ad-alkagolyu-pamіrae-kalya-13-chalavek
|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=3 сакавіка 2011|копія=http://euroradio.fm/report/shtodnya-w-belarusі-u-vynіku-suіtsydu-і-ad-alkagolyu-pamіrae-kalya-13-chalavek|дата копіі=3 сакавіка 2011|дата доступу=1 кастрычніка 2016}}</ref>. У 2013 г. спажываньне на кожнага жыхара ва ўзросьце ад 15 гадоў сталася найбольшым у сьвеце (17,5 літра). На мужчыну ў сярэднім прыпадала 27,5 літра чыстага сьпірту, на жанчыну — 9,1 літра<ref name="с">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Нацыя алькаголікаў|спасылка=http://belsat.eu/news/19730/|выдавец=[[Белсат]]|дата публікацыі=13 траўня 2014|копія=http://wwwold.belsat.eu/be/wiadomosci/a,19730|дата копіі=13 траўня 2014|дата доступу=1 кастрычніка 2016}}</ref>. Паводле дзелі выдаткаў на сьпіртовыя напоі [[насельніцтва Беларусі]] (5,5% ад агульнай сумы выдаткаў за год) знаходзілася на трэцім месцы ў сьвеце пасьля жыхароў Эстоніі (6,5%) і Расеі (5,8%)<ref>{{Навіна|аўтар={{Артыкул у іншым разьдзеле|Міжнародны эўранагляднік||en|Euromonitor International}}|загаловак=Беларусы трэція ў сьвеце па тратах на алькаголь|спасылка=http://www.svaboda.org/a/25402193.html
|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=28 траўня 2014|дата доступу=1 кастрычніка}}</ref>. За 2016 год у Беларусі выпусьцілі каля 250 млн літраў алькагольных напояў, вытворчасьць якіх прывяла да разарэньня 1/3 дзяржаўных сьпіртзаводаў праз панесеныя страты ў памеры звыш $100 млн<ref>{{Навіна|аўтар=Тэлеканал «[[Беларусь 1]]»|загаловак=Амаль за тры гады алькагольная галіна Беларусі страціла 100 мільёнаў даляраў|спасылка=https://www.tvr.by/bel/news/ekonomika/za_tri_goda_alkogolnaya_otrasl_belarusi_poteryala_100_millionov_dollarov/|выдавец=[[Белтэлерадыёкампанія]]|дата публікацыі=20 сьнежня 2017|дата доступу=4 студзеня 2018}}</ref>.
26 427

зьменаў

Навігацыйнае мэню