Раскол Маскоўскай царквы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
+ найбольш поўная і аўтарытэтная крыніца ў гісторыі Маскоўскай царквы, артаграфія, стыль, дапаўненьне
д Kazimier Lachnovič перанёс старонку Раскол расейскай царквы у Раскол Маскоўскай царквы: назва на момант падзеі
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:41, 1 верасьня 2018

Раскол Маскоўскай царквы — рэлігійна-грамадзкі рух у Маскоўскай дзяржаве, у выніку якога адбылося аддзяленьне ад Маскоўскай праваслаўнай царквы самастойнай рэлігійнай плыні — стараверства[1].

Перадумовы

У 1448 годзе ўтварылася незалежная Маскоўская праваслаўная царква (упершыню значыцца пад назвай рас. «Церковь Московская» у дакумэнце Маскоўскага сабору 1459 году[2]), што стала вынікам самавольнага выхаду Маскоўскай мітраполіі з-пад юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. За гэта праваслаўныя цэрквы перасталі лічыць яе кананічнай і вызначылі як схізму. Кананічная ізаляцыя Маскоўскай царквы працягвалася 141 год і прычынілася да зьяўленьня ў яе богаслужбовай практыцы пэўных разыходжаньняў зь іншымі праваслаўнымі цэрквамі[3].

У 1588 годзе фактычны маскоўскі гаспадар Барыс Гадуноў запрасіў патрыярха канстантынопальскага Ерамію ў Маскву на перамовы пра магчымы пераезд з захопленага туркамі-асманамі Канстантынопалю. Аднак у самой Маскве Гадуноў на паўгода зьняволіў[4] патрыярха і такім чынам прымусіў яго ў 1589 годзе ня толькі вызнаць аўтакефалію Маскоўскай царквы, але і абвясьціць яе патрыярхатам.

Важным этапам у гісторыі Маскоўскага патрыярхату былі рэформы патрыярха Нікана (1653—1660), які прыбраў пэўную розьніцу ў богаслужбовых кнігах, богаслужбовай практыцы і абрадах, якія ўзьніклі ў пэрыяд кананічнай ізаляцыі як расейскія нацыянальныя адметнасьці[5]. Мэтай рэформы было павышэньне аўтарытэту Маскоўскай царквы і патрыярхіі і ўсталяваньня аднастайнасьці ў царкоўнай службе. Рэформа ліквідавала адрозьненьні паміж маскоўскім і грэцкім чынамі богаслужэньня і прадугледжвала выпраўленьні розначытаньняў у маскоўскіх царкоўных кнігах паводле грэцкіх узораў. Нікан шырока выкарыстоўваў богаслужбовую практыку праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, дзе адрозьненьняў ад грэцкай царквы не было. Важную ролю ў правядзеньні гэтых рэформаў адыгралі ўкраінскія і беларускія праваслаўныя багасловы і кніжнікі, якія дзейнічалі ў Маскоўскай дзяржаве[3]. Сьвятары і манахі з Беларусі і Украіны (напрыклад, Сімяон Полацкі) актыўна ўдзельнічалі ў правядзеньні рэформы. У выніку рэформы 8-канцовы крыж замянілі на 4-канцовы[6], 2-пальцавае хрышчэньне — 3-пальцавым, двайную (сугубую) алілюю — трайной і інш.

Утварэньне стараверства

Супраць новаўвядзеньняў і за захаваньне старой набожнасьці выступіла частка духавенства на чале з пратапопамі Авакумам, Даніілам, Іванам Няронавым і інш. На царкоўных саборах 1654—1655 і 1666—1667 гадоў перамаглі прыхільнікі рэформаў. Аднак супраціўнікі зьменаў не падпарадкаваліся саборным пастановам і такім чынам «раскалолі» царкву (адсюль назва «Раскол»).

Раскольнікі цярпелі ад перасьледу з боку Маскоўскага патрыярхату і ўладаў Маскоўскай дзяржавы (пазьней Расейскай імпэрыі): іх высылалі на ўскраіны Расеі, зьнявольвалі ў турмы і манастыры, катавалі і каралі сьмерцю. Шмат прыхільнікаў Расколу ўцякло за граніцу, у тым ліку ў Вялікае Княства Літоўскае.

У 2-й палове XVII ст. стараверства стала ідэйным сьцягам розных апазыцыйных рухаў — ад антыфэадальна-сялянскіх да кансэрватыўна-баярскіх. Супярэчлівы характар, сацыяльная неаднароднасьць удзельнікаў Расколу абумовілі наяўнасьць розных па арганізацыі і ідэалёгіі груповак стараверства.

Літаратура

  1. ^ Бажэнаў Ю. Раскол // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13.. С. 352.
  2. ^ Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Буэнос-Айрес, 1966. — Минск: Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, 1990. С. 116.
  3. ^ а б Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; няма тэксту ў назьве зносак eiu
  4. ^ Саган О. Вселенське православ'я. Суть. Історія. Сучасні реалії. — Київ. Світ знань. 2004. С. 486.
  5. ^ Нуруллаев А. А. Нуруллаев А. Ал. Религия и политика. — М., 2006. С. 299.
  6. ^ Реформа богослужения во 2-й пол. XVII в. // Православная энциклопедия. Том 00. Русская Православная Церковь / По благословению Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Алексия II. — М.: Церковно-научный центр Русской Православной Церкви «Православная Энциклопедия». 2000. — 688 с. — ISBN: 5-89572-005-6.