Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +Зьвязнасьць
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 20: Радок 20:
Узнагароджаны ардэнамі «[[ордэн Чырвонай зоркі|Чырвонай Зоркі]]», «[[ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны]]» 1-й ступені, мэдалямі.
Узнагароджаны ардэнамі «[[ордэн Чырвонай зоркі|Чырвонай Зоркі]]», «[[ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны]]» 1-й ступені, мэдалямі.


У 1946 годзе звольніўся з арміі. Скончыў [[Менскі юрыдычны інстытут]] (1949), а ў 1954 годзе — асьпірантуру ў Інстытуце філязофіі і права [[АН Беларусі]].
У 1946 годзе звольніўся з арміі. Скончыў [[Менскі юрыдычны інстытут]] (1949), а ў 1954 годзе — асьпірантуру ў [[Інстытут філязофіі|Інстытуце філязофіі і права]] [[АН Беларусі]].


=== Працоўная дзейнасьць ===
=== Працоўная дзейнасьць ===

Вэрсія ад 11:42, 28 жніўня 2018

Язэп Юхо
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1921(1921-03-19)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 ліпеня 2004(2004-07-29) (83 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы Менскі юрыдычны інстытут
Занятак гісторык
Навуковая сфэра правазнаўства
Месца працы Юрыдычны факультэт БДУ
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d]
Вучні Таісія Доўнар[d]
Узнагароды

Язэ́п Алякса́ндравіч Юхо́ (19 сакавіка 1921 — 29 ліпеня 2004) — беларускі навукоўца, гісторык права. Доктар юрыдычных навук (1982), прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ (1983).

Язэп Юхо — заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «ЗБС Бацькаўшчына».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пінску[1] 19 сакавіка 1921 году. Скончыў школу (1938) і паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут. У 1939 годзе забраны ў войска, пачаў служыць у Горкаўскай вучэльні зэнітнай артылерыі.

Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам агнявога ўзводу. Потым — Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкія параненьні. Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт. Зь ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Ўсходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званьні маёра.

Узнагароджаны ардэнамі «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны» 1-й ступені, мэдалямі.

У 1946 годзе звольніўся з арміі. Скончыў Менскі юрыдычны інстытут (1949), а ў 1954 годзе — асьпірантуру ў Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі.

Працоўная дзейнасьць

  • Народны судзьдзя Варашылаўскага раёну г. Менску (1949—1951)
  • Навуковы супрацоўнік Інстытута філязофіі і права АН БССР (1952—1956)
  • Дацэнт катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ (1956—1960)
  • Намесьнік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964)
  • Загаднік катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намесьнік дэкана юрыдычнага факультэту БДУ
  • Прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ

Навуковая дзейнасьць

Язэп Юхо — аўтар больш як 200 навуковых працаў.

  • 1954 — абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысэртацыі на тэму: «Устанаўленьне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»
  • 1980 — абарона ў Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысэртацыі на тэму: «Грамадзка-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»

Браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 году. Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, перакладу, напісаньня камэнтараў і даведніка да Статуту ВКЛ 1588.

Абгрунтаваў, што Статуты ВКЛ былі першымі ў Эўропе дасканалымі зводамі законаў. Распачаў распрацоўку дзяржаўна-прававых поглядаў Ф. Скарыны і прапанаваў ідэю пра ягоны ўдзел у складаньні і рэдагаваньні Статуту ВКЛ 1529 году. Выказаў палажэньне пра канфэдэрацыйны падзел Рэчы Паспалітай, якая складалася з 2 самастойных і сувэрэнных дзяржаваў — Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. Пачаў вывучэньне ў Беларусі жыцьця і дзейнасьці Т. Касьцюшкі. Дасьледаваў паходжаньне імёнаў, якія надаваліся Беларусі ў розныя часы[1].

Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыкляпэдычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».

Крыніцы

  1. ^ а б Юхо Ёсіф (Язэп) // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 773.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі