Розьніца паміж вэрсіямі «Мультыплікацыя»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
артаграфія
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Animation?oldid=856201334)
д (артаграфія)
Гісторыя мультыплікацыі пачалася задоўга да разьвіцьця [[кінэматограф]]у. Людзі, верагодна, спрабавалі адлюстроўваць рух праз малюнкі яшчэ за часам [[палеаліт]]у. [[Тэатар ценяў]] і [[чароўны ліхтарык]] прапаноўваў папулярныя пастаноўкі з рухомымі малюнкамі ці лялькамі праз ручную маніпуляцыю і / або з даданьнем некаторай нязначнай колькасьці мэханікі.
 
На тэрыторыі сучаснага [[Іран]]у быў знойдзены керамічны кубак, якому налічваецца больш за 5 тысяч гадоў. На ім разьмешчаны пяць пасьлядоўных малюнкаў, якія адлюстроўваюць розныя фазы ўскокваньня казла на дрэва<ref>Cohn, Neil (February 15, 2006). [http://www.thevisuallinguist.com/2006/02/burnt-city-animation-vl.html ''«The Visual Linguist: Burnt City animation VL»'']. The Visual Linguist.</ref><ref>Ball, Ryan (March 12, 2008). [http://www.animationmagazine.net/article/8045 ''«Oldest Animation Discovered In Iran»'']. Animation Magazine.</ref>. Гэтая знаходка лічыцца адной з самых старажытных праяваў мультыплікацыі. У 1833 годзе [[фэнакістыскоп]] усталяваў [[страбаскоп|страбаскапічны]] прынцып сучаснай анімацыі, якая таксама паслужыла базай для [[заатроп]]у (1866 год), [[кінеограф]]у (1868), [[праксынаскоп]]у (1877) і, у рэшўерэшце рэшт, кінэматографу.
 
У канцы XIX стагодзьдзя францускі вынаходнік [[Эміль Рэйно]] стварыў сваю праекцыю праксынаскоп у сваім «Аптычным тэатры». Гэты апарат складаўся з празрыстых каляровых малюнкаў, зробленых ручным росьпісам, на доўгай пэрфараванай палосцы, сьціснутай паміж двума шпулькамі. Гэтая канструкцыя была запатэнтаваная ў сьнежні 1888 году. З 28 кастрычніка 1892 году па сакавік 1900 году Рэйно паставіў больш за 12,8 тысяч спэктакляў, на якой прысутнічалі ў агульнай складанасьці больш за 500 тысяч чалавек у [[музэй Грэвэн|музэі Грэвэн]] у [[Парыж]]ы. Кожная зь ягоных сэрыяў анімацыйных фільмаў утрымоўвала ад 300 да 700 кадраў, а самі спэктаклі доўжыліся ад 10 да 15 хвілінаў. Звычайна ягоныя анімацыйныя спэктаклі суправаджаліся пад акампанэмэнт фартэпіяна ці песень, зь некаторым даданьнем дыялёгаў у жывым выкананьні, у той час як некаторыя гукавыя эфэкты былі сынхранізаваныя з электрамагнітам.
35 038

зьменаў

Навігацыйнае мэню