Галеча: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д новы ключ для Катэгорыя:Галеча: « » з дапамогай HotCat
Радок 12: Радок 12:
* [https://archive.is/20130403094958/http://knowledgenetwork.alumni.msu.edu/msu-latin-american-caribbean-studies/unmillenniumdevelopmentgoalseradicateextremepovertyandhunger.html Eradicate Extreme Poverty and Hunger by 2015]. UN Millennium Development Goal
* [https://archive.is/20130403094958/http://knowledgenetwork.alumni.msu.edu/msu-latin-american-caribbean-studies/unmillenniumdevelopmentgoalseradicateextremepovertyandhunger.html Eradicate Extreme Poverty and Hunger by 2015]. UN Millennium Development Goal


[[Катэгорыя:Галеча]]
[[Катэгорыя:Галеча| ]]

Вэрсія ад 18:48, 21 жніўня 2018

Графік зьмяненьня колькасьці людей у стане галечы (чырвоная зона)

Галеча ці ўскрайняя беднасьць, абсалютная беднасьць — стан, які характарызуецца цяжкай дэпрывацыяй асноўных патрэбаў чалавека, як то патрэбы ў харвачаньні, пітной вадзе, санітарыі, аховы здароўя, жыльля, адукацыі і інфармацыі. Гэты стан залежыць ня толькі ад даходу, але і ад доступу да паслугаў[1].

Панятак галечы быў упершыню вызначаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў у 1995 годзе. У 2008 годзе галеча была вызначана Сусьветным банкам, як стан калі чалавек жыве мешн за 1,25 дялараў на дзень у цэнах 2005 году. Гэтая мера зьяўляецца эквівалентам у 1 даляра на дзень у цэнах 1996 году ў ЗША. Пераважную большасьць людзей, якія жывуць ва ўмовах ускрайняй беднасьці, то бок 96%, пражываюць у краінах Паўднёвай Азіі, Афрыкі на поўдзень ад Сахары, краінах Карыбскага басэйну, Усходняй Азіі і Ціхага акіяна і амаль палова пражываюць у Індыі і Кітаі[2].

Скарачэньне маштабаў галечы і голаду стала першай мэтай разьвіцьця тысячагодзьдзя, якую ўсталявалі 189 дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у 2000 годзе. У прыватнасьці, аднак з мэтаў прадугледжвала зьніжэньне галечы ў два разы да 2015 году. Гэтая мэта была пасьпяхова дасягнутая на 5 гад раней за плянаваны тэрмін. Да 2030 году згодна з плянамі ААН, Сусьветнага банку і ЗША галеча павінна быць выкаранена.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі