Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Einimi (гутаркі | унёсак)
Няма слова "дадзеныя" у значэньні "data", няма слоўнікаў, распрацаваных сур'ёзнымі людзьмі, у якіх бы так і было.
д Red Winged Duck перанёс старонку Неструктураваныя даныя дадатковага абслугоўваньня у Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня: паводле http://slounik.org/matba/ — http://slounik.org/search?dict=matba&search=data
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:38, 17 жніўня 2018

Неструктураваныя даныя дадатковага абслугоўваньня (НДДА; па-ангельску: Unstructured Supplementary Service Data, USSD) — спосаб імгненнага ўзаемадзеяньня між абанэнтам і паслуговым дадаткам сотавага апэратара, што ажыцьцяўляецца наборам знакаў з клявіятуры мабільнага тэлефона як падчас тэлефанаваньня. Паведамленьні не захоўваюцца на тэлефоне.

Кароткія нумары НДДА пачынаюцца знакам * і заканчваюцца знакам #. Запыт зьдзяйсьняецца наборам кароткага нумару і націскам клявішы выкліку. Праз імгненьні на экране мабільніка зьяўляецца адказ. Выкарыстаньне НДДА не вымагае падлучэньня дадатковых паслугаў і запамінаньня ключоў. Карыстаньне НДДА ёсьць бясплатным. НДДА папярэджваюць аб разавых выдатках на зьмену расцэнкі і падлучэньне паслугаў[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі