Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
untagged isolated.
Einimi (гутаркі | унёсак)
д Einimi перанёс старонку Неструктураваныя дадзеныя дадатковага абслугоўваньня у Неструктураваныя даныя дадатковага абслугоўваньня: Ня можа дзеепрыметнік паказваць назоўнік ды й няма абсалютна аніводнага нармальнага слоўніка, у якім бы data перакладалася б як "дадзеныя"
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:23, 17 жніўня 2018

Неструктураваныя дадзеныя дадатковага абслугоўваньня (НДДА; па-ангельску: Unstructured Supplementary Service Data, USSD) — спосаб імгненнага ўзаемадзеяньня між абанэнтам і паслуговым дадаткам сотавага апэратара, што ажыцьцяўляецца наборам знакаў з клявіятуры мабільнага тэлефона як падчас тэлефанаваньня. Паведамленьні не захоўваюцца на тэлефоне.

Кароткія нумары НДДА пачынаюцца знакам * і заканчваюцца знакам #. Запыт зьдзяйсьняецца наборам кароткага нумару і націскам клявішы выкліку. Праз імгненьні на экране мабільніка зьяўляецца адказ. Выкарыстаньне НДДА не вымагае падлучэньня дадатковых паслугаў і запамінаньня ключоў. Карыстаньне НДДА ёсьць бясплатным. НДДА папярэджваюць аб разавых выдатках на зьмену расцэнкі і падлучэньне паслугаў[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі