Музэй-дача Васіля Быкава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
геаграфічныя каардынаты
д афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 3: Радок 3:
|Выява = Музэй-дача Васіля Быкава.jpg
|Выява = Музэй-дача Васіля Быкава.jpg
|Апісаньне выявы =
|Апісаньне выявы =
|Філія = [[Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры|Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры]]
|Філія = [[Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры|Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры]]
|Філіі =
|Філіі =
|Горад = Ждановічы
|Горад = Ждановічы (Менскі раён){{!}}Ждановічы
|Краіна = Беларусь
|Краіна = Беларусь
|Тэматыка калекцыі = Мэмарыяльны музэй
|Тэматыка калекцыі = Мэмарыяльны музэй
Радок 27: Радок 27:
|Водступ подпісу на мапе =
|Водступ подпісу на мапе =
}}
}}
'''[[Музэй|Музэ́й]]-[[Дача|да́ча]] [[Васіль Быкаў|Васіля́ Бы́кава]]''' — філія [[Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры|Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры]], адчынены 19 чэрвеня 2014 року да 90-годзьдзя пісьменьніка. Мэмарыяльны музэй створаны на лецішчы В. Быкава ў [[Ждановічы|Ждановічах-6]] (Менская вобласьць, Менскі раён, Ждановічы, вул. Вінаградная, д. 62), якое было бязвыплатна перададзена ўдавой Ірынай Міхайлаўнай Быкавай дзяржаве (стварэньню музэю паспрыяў былы [[Міністар культуры Беларусі|міністар культуры]] [[Павал Латушка]]).
'''[[Музэй|Музэ́й]]-[[Дача|да́ча]] [[Васіль Быкаў|Васіля́ Бы́кава]]''' — філія [[Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры|Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры]], адчынены 19 чэрвеня 2014 року да 90-годзьдзя пісьменьніка. Мэмарыяльны музэй створаны на лецішчы В. Быкава ў [[Ждановічы (Менскі раён)|Ждановічах-6]] (Менская вобласьць, Менскі раён, Ждановічы, вул. Вінаградная, д. 62), якое было бязвыплатна перададзена ўдавой Ірынай Міхайлаўнай Быкавай дзяржаве (стварэньню музэю паспрыяў былы [[Міністар культуры Беларусі|міністар культуры]] [[Павал Латушка]]).


Музэй-дача дае ўяўленьне пра дачны побыт творцы ў 1985—1998, пра тое, якім В. Быкаў быў у штодзённым жыцьці. Таксама ў музэі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; ліст [[Аляксандар Твардоўскі|А. Твардоўскага]] да Быкава; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя Васілю й Ірыне Быкавым сябрамі.
Музэй-дача дае ўяўленьне пра дачны побыт творцы ў 1985—1998, пра тое, якім В. Быкаў быў у штодзённым жыцьці. Таксама ў музэі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; ліст [[Аляксандар Твардоўскі|А. Твардоўскага]] да Быкава; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя Васілю й Ірыне Быкавым сябрамі.
Радок 49: Радок 49:


== Галерэя ==
== Галерэя ==
<center><gallery caption="Інтэр’ер музэю" widths=150 heights=150 perrow="4">
<gallery caption="Інтэр’ер музэю" widths=150 heights=150 class="center">
Файл:Bykaǔ museum2.jpeg|Гасьцёўня
Bykaǔ museum2.jpeg|Гасьцёўня
Файл:Bykaǔ museum3.jpeg|Стэнды з чарнавікамі на балюстрадзе
Bykaǔ museum3.jpeg|Стэнды з чарнавікамі на балюстрадзе
Файл:Bykaǔ museum4.jpg|Куток, дзе пісьменьнік любіў слухаць радыё
Bykaǔ museum4.jpg|Куток, дзе пісьменьнік любіў слухаць радыё
Файл:Bykaǔ museum5.jpg|Эцюд да фільма «[[Знак бяды]]»
Bykaǔ museum5.jpg|Эцюд да фільма «[[Знак бяды]]»
</gallery></center>
</gallery>


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 63: Радок 63:
[[Катэгорыя:Музэі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Музэі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Васіль Быкаў]]
[[Катэгорыя:Васіль Быкаў]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся 19 чэрвеня]]

Вэрсія ад 22:51, 28 ліпеня 2018

Музэй-дача Васіля Быкава
Філія Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры
Месцазнаходжаньне ЖдановічыБеларусь
Адрас вул. Вінаградная, д. 62
Тэматыка калекцыі Мэмарыяльны музэй
Створаны 19 чэрвеня 2014 г.
Геаграфічныя каардынаты 53°58′14″ пн. ш. 27°27′31″ у. д. / 53.97056° пн. ш. 27.45861° у. д. / 53.97056; 27.45861Каардынаты: 53°58′14″ пн. ш. 27°27′31″ у. д. / 53.97056° пн. ш. 27.45861° у. д. / 53.97056; 27.45861
Музэй-дача Васіля Быкава на мапе Беларусі
Музэй-дача Васіля Быкава
Музэй-дача Васіля Быкава
Музэй-дача Васіля Быкава

Музэ́й-да́ча Васіля́ Бы́кава — філія Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры, адчынены 19 чэрвеня 2014 року да 90-годзьдзя пісьменьніка. Мэмарыяльны музэй створаны на лецішчы В. Быкава ў Ждановічах-6 (Менская вобласьць, Менскі раён, Ждановічы, вул. Вінаградная, д. 62), якое было бязвыплатна перададзена ўдавой Ірынай Міхайлаўнай Быкавай дзяржаве (стварэньню музэю паспрыяў былы міністар культуры Павал Латушка).

Музэй-дача дае ўяўленьне пра дачны побыт творцы ў 1985—1998, пра тое, якім В. Быкаў быў у штодзённым жыцьці. Таксама ў музэі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; ліст А. Твардоўскага да Быкава; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя Васілю й Ірыне Быкавым сябрамі.

Музэй працуе з 12:00 да 18:00 зь серады па нядзелю (травень-кастрычнік).

Экспазыцыя

У хаце, куды В. Быкаў са сваёй жонкай Ірынай Міхайлаўнай прыяжджалі ў вольны час з 1985 па 1998, разьмешчаная мэмарыяльная экспазыцыя: супрацоўнікі музэю імкнуліся пакінуць усё так, як было пры жыцьці Васіля Ўладзімеравіча. Мэбля, прадметы побыту, сувэніры. Карціны, падораныя Васілю Быкаву й Ірыне Міхайлаўне. Сярод іх, напрыклад, працы В. Славука, В. Дударэнкі, Н. Паплаўскай. Усе гэтыя рэчы, як і сам дом у Ждановічах, удава пісьменьніка бязвыплатна аддала дзяржаве ў 2012 року з умовай, што тут будзе створаны музэй.

У гасьцявым пакоі, дзе стаяць крэслы і прайгравальнік, ляжаць кружэлкі зь вершамі Я. Купалы, Я. Коласа, А. Твардоўскага, а таксама з музыкай суседа па лецішчы — Ігара Лучанка.

Маленькая кухня ў традыцыйным савецкім стылі. З адметнага: гародніна, садавіна і ягады на сьцяне — усё справа рук пісьменьніка. Вядома, што мастацкія схільнасьці ў В. Быкава выявіліся яшчэ ў дзяцінстве, калі маляваў для школы насьценгазэты і браў урокі ў вясковага прафэсіянала Бобрыка. Пазьней жа паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню, дзе правучыўся год і быў вымушаны кінуць з прычыны скасаваньня стыпэндыі.

У гаражы пісьменьніка, дзе некалі стаяла белая «Волга», апрача інструмэнтаў, кніг для аўтааматараў, вэлясіпэду Ірыны Міхайлаўны, разьмешчаная экспазыцыя з дасьціпных малюнкаў, зьвязаных з «аўтамабільным» жыцьцём клясыка, а таксама мапа «Дарогі Васіля Быкава», дзе пазначаныя ўсе краіны, у якіх пабываў пісьменьнік, і павялічаныя копіі мапаў, створаных самім В. Быкавым.

У кабінэце Васіля Ўладзімеравіча захоўваюцца кнігі: многія з аўтографамі (іх дарылі пісьменьніку).

Пакой Ірыны Міхайлаўны Быкавай, як і кабінэт ейнага мужа, невялікі. На стале дыктафон тых часоў: Ірына Міхайлаўна — прафэсійны журналіст.

На мансардзе можна пабачыць карціны пісьменьніка: «Дачу», «Бацькоўскую хату» і «Лужыну». Таксама карціну «Восеньскі настрой», якую У. Караткевіч падарыў В. Быкаву на шасьцідзесяцігодзьдзе.

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Музэй-дача Васіля Быкавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў